Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У ТБК ЦІКАВЫЯ ДАКЛАДЫ

За двадцаць пяць год існаваньня Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве не было выпадку, каб не адбылося мерапрыемства, заплянаванага на апошнюю суботу кожнага месяца, адзначыў неяк старшыня ТБК Хведар Нюнька. Кожны месяц ёсьць нагода, каб сустрэцца, адзначыць юбілеі вядомых беларускіх дзеячоў, абмеркаваць падзеі Бацькаўшчыны. Улютым шмат было нагод. Першая- традыцыйнае сьвяткаваньне дня гімназіі (кожны год пасьля развалу савецкай імперыі). Заснаваная ў 1919 годзе (1 лютага) па ініцыятыве вядомага беларускага археолага, калекцыянера, грамадзкага дзеяча Івана Луцкевіча. Яна дзейнічала да 1944г., пакуль не была зачынена савецкімі ўладамі, якія рабілі ўсё, каб зьнішчыць усялякія беларускія сьляды ў горадзе, які праславіў Францыск Скарына, Леў Сапега, Кастусь Каліноўскі, Францішак Багушэвіч і іншыя беларусы.

Значэньне Віленскай Беларускай Гімназіі прызнавалі ўсе: і сябры і ворагі. Для першых яна была “кузьняй беларускай сьвядомай інтэлігенцыі”, для другіх- “гняздом беларускіх нацыяналістаў”. На працягу 25 г. існаваньня, гімназія перажывала і ўздымы і спады, працавала пры розных рэжымах, была прыватнай, а ў 1933 г. стала дзяржаўнай, фактычна страціўшы незалежнасьць, зрабіўшыся філіяй польскай гімназіі імя Ю.Славацкага. У 1939 г. каб захаваць ВБГ, дзякуючы намаганьням ксяндза Адама Станкевіча і Адольфа Клімовіча, удалося набраць вучняў, але гэта не была поўная гімназія, а прагімназія, бо ў ёй былі толькі дзьве першыя клясы, замест чатырох. Падчас нямецкай акупацыі прагімназія зноў пераўтварылася ў гімназію. У 1944 г. гімназія ўрачыста адсьвяткавала сваё 25 годдзе і ў гэтым жа годзе, пасьля заняцьця Вільні савецкай арміяй, гімназія была зачыненая. Савецкая ўлада палічыла не патрэбным лічыцца зь беларускім грамадствам Вільні і Віленскага краю.

На працягу 25 год працы гімназіі мяняліся дырэктары: імі былі Мікола Кахановіч, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Неканда-Трэпка, Радаслаў Астроўскі, Фэлікс Стацкевіч, В.Кавалевіч, Барыс Кіта, кс.Адам Станкевіч, Мікола Анцукевіч і Францішак Грынкевіч. Кожны год у дзень заснаваньня ВБГ беларусы Віньні і вучні віленскай беларускай школы імя Фр.Скарыны, якая ў лютым гэтага года атрымала статус гімназіі, ускладаюць кветкі на магілу заснавальніка гімназіі Івана Луцкевіча на могілках Росы, а таксама на Ліпаўцы, дзе пахаваныя дырэктары гімназіі, настаўнікі, сярод іх і настаўніца беларускай мовы Алёна Сакалова-Лекант, якая працавала ў гімназіі 25 г.

Алёна Сакалова-Лекант і кс.Адам Станкевіч працавалі ў гімназіі ўсе 25 гадоў ейнай дзейнасьці. Дзякуючы прафэсіяналізму выкладчыкаў у гімназіі панавала атмасфэра нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасьці, узгадоўваўся беларускі нацыянальны дух. Пэўны час прыходзіў у Таварыства Беларускай Культуры сын Міколы Анцукевіча Алег Анцукевіч, гэтым разам на нашым мерапрыемстве ўпершыню прысутнічаў унук Міколы Анцукевіча Мікола Анцукевіч, названы ў гонар дзеда, а таксама выкладчыца Летувіскай Акадэміі музыкі, сябар ТБК Тацьцяна Скарэне, дачка Юрыя Зямніцкага, якая ўжо на працягу 10 год уручае лепшаму вучню 12 клясы за любоў да роднай мовы прэмію імя бацькі, шчырага беларуса, заснавальніка і першага кіраўніка хору “Сябрына”.
Пра ВБГ распавяла Леакадзія Мілаш.

Улютым споўнілася 45 год з дня адкрыцьця краязнаўчага музея ў Гудзевічах. Актывісты таварыства некалькі разоў наведалі Гудзевічы, езьдзілі не толькі, каб паглядзець экспанаты, але і найперш, каб сустрэцца зь яго заснавальнікам Алесем Белакозам, надзвычай цікавым чалавекам, патрыётам, настаўнікам, захавальнікам спадчыны. У музеі знаходзіцца і экспанат Віленскай Беларускай Гімназіі, адзіны ў сьвеце глобус на беларускай мове, лісты ад Зоські Верас і шмат іншых экспанатаў, якія сёньня маюць ужо гістарычную каштоўнасьць. падзялілася на імпрэзе. Нават была прапанова яшчэ раз наведаць Гудзевічы.

Улютым споўнілася 70 год, як былі закатаваны каталіцкія сьвятары ў Росіцы. Пра іх жыцьцё і сьвятарскую дзейнасьць напісала кнігу Ірына Жарнасек, а на імпрэзе распавёў дасьледчык, навуковец Алесь Адамковіч.

Агляд жыцьця і творчасьці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, якому ў лютым споўнілася 205 г. з дня нараджэньня зрабіў Артур Юдзіцкі. Ён жа напрыканцы зрабіў кароткае паведамленьне аб апошніх навінах з Беларусі.

На мінулай імпрэзе Валера Радзюкевіч падрабязна распавёў пра творчасьць ансамбля “Песьняры”, наш журналіст Андрусь Старавойтаў зрабіў добрую перадачу на радыёхвалях Летувы пра калектыў, якая мела станоўчы водгук сяород слухачоў. На лютаўскай імпрэзе В. Радзюкевіч распавёў аб творчай дзейнасьці былога саліста ансамбля Лявона Барткевіча.

У ТБК цікавяцца не толькі гісторыяй мінуўшчыны, але і падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі і Летуве цяпер. Хрысьціна Балаховіч у захапленьні ад выставы моды Аляксандра Васільева, якая праходзіць у мастацкай галерэі Вільні. Яна таксама падзялілася ўражаньнямі з прысутнымі. 23 лютага ў Вільні адкрылася фотавыстава беларускага сьвятара Паўла Валынцэвіча. Некаторым здымкам 100 гадоў, а ўсяго на выставе каля 70 фатаграфій, па іх можна вывучаць жыцьцё і быт беларускіх сялян, погляд сьвятара на сьвет. Сваімі ўражаньнямі ад выставы падзялілася таксама аўтарка гэтых радкоў.

Жыцьцё цікавае і кожны дзень напоўнены падзеямі, сутрэчамі. І нашыя імпрэзы ў Таварыстве Беларускай Культуры зьяўляюцца непоўторнымі, карыснымі для гісторыі беларушчыны.

Леакадзія Мілаш
в.а.старшыні ТБК
Вільня 23 лютага 2013 г.

7/3/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2013
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024