Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(25-26 лютага 2013) Фільм пра падзеі ў Іране 25 лютага 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала пра прысуджэньне кіна-прэміі Оскар. Адну з прэмій атрымаў фільм пра выратаваньне амэрыканскіх дыпламатаў у Іране (падзеі 1979 года). Афіцыйны Тэгэран выказаў пратэст і заявіў, што прэмія палітычна матываваная. Наш камэнтар: Аяталы ў чорных чалмах напалохаліся таленавітага мастацкага твору, у якім раскрыты ўвесь жах іхнага рэжыму. Алесь Хадасевіч Абы пра Расею 25 лютага 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” апублікавала артыкул пад тытулам “Забарона курэньня ў расейскіх турмах”. Рэпарцёр газэты апісвае кавярні ў Маскве, дзе кураць цыгаркі, пераказвае афіцыйную статыстыку курэньня ў Расеі і г.д. Наш камэнтар: На вачах усяго сьвету разгортваецца чарговая пасьпяховая піяр-кампанія пуцінскага рэжыму. Усе СМІ шэраг дзён абмяркоўваюць “барацьбу супраць курэньня ў Расеі”, новы закон, прыняты на гэтую тэму Дзярждумай, бяруць інтэрв’ю у расейскіх курыльшчыкаў… Нават, маўляў, у турмах курыць забароняць. Юрка Марозаў Сваё пакараньне яны яшчэ знойдуць 25 лютага 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Румыніі. Вярхоўны суд Румыніі пацьвердзіў вырак (тры гады турмы) суда ніжэйшай інстанцыі для двух былых міністраў сельскай гаспадаркі, якіх абвінавацілі ў карупцыі. Наш камэнтар: У вызваленай ад акупацыі Беларусі суды таксама будуць разьбірацца з міністрамі і вышэйшымі чыноўнікамі мінсельгаспадаркі, якія падпісвалі загады на правядзеньне сельскагаспадарчых прац на тэрыторыі атручаных радыяцыяй раёнаў Беларусі. Удзельнікі антычалавечага экспэрымэнту над беларускім народам сваё пакараньне яшчэ знойдуць. Юрка Марозаў Кожнаму сваё 26 лютага 2013 г. вугорская газэта “”Magyar Nemzet” напісала пра трагедыю ў Эгіпце. Там разьбіўся паветраны балён, на якім каталіся заходнія турысты. Загінула 19 з 21 пасажыраў балёна. Наш камэнтар: У афрыканскай краіне ўжо каторы год ідуць драматычныя сацыяльна-палітычныя працэсы. На вуліцах гарадоў пратэстуюць дзесяткі і сотні тысячаў людзей, бьюцца з войскам і паліцыяй. Многія гінуць. У той самы час заходняя і расейская публіка шукае рэлаксу ў гэтай краіне. І ня проста паляжаць на пляжы ды скупнуцца ў моры, а яшчэ павесяліцца ў розныя спосабы. Напрыклад, на балёне палётаць, паглядзець зьверху на “аўтахтонаў”, што, як мурашкі, капашацца на сваёй зямлі. Пра народную драму ім няма часу падумаць. Але бывае, што драму не аб’едзеш проста так збоку… Алесь Хадасевіч Народ, які шануе сябе 26 лютага 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала пра народныя пратэсты ў Баўгарыі, самыя вялікія выступы за апошнія 16 гадоў. Грамадзтва пачало пратэставаць супраць рэзкага падвышэньня коштаў на электрычнасьць. Цяпер людзі патрабуюць рэформаў палітычнага ладу краіны. На здымку ў газэце – авангард народнага рушаньня, студэнцкая моладзь пад нацыянальнымі сьцягамі. Наш камэнтар: Баўгарскі народ шануе сябе. Народ бароніць свае правы. Алесь Хадасевіч СМІ сабе, а жыцьцё сабе 26 лютага 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка хоча стварыць новага грамадзяніна”. Аўтар публікацыі – “korespondent z Grodno” А. Пісальнік. Ён піша пра жаданьні рэжыму стварыць працоўныя лягяры для беларускіх падлеткаў. Завяршае свой тэкст Пісальнік наступным пасажам: “У сьведамасьці беларусаў, як пішуць беларускія мэдыі, лягяры працы асацыююцца з фашыстоўскімі лягярамі з часоў нямецкай акупацыі”. Наш камэнтар: Хочацца рытарычна спытаць гэтага Пісальніка: “А з савецкім ГУЛАГам у беларусаў няма асацыяцый?” Але Пісальніка ня трэба пытацца, ён у сваім жанры. Як па сьвістку, па шэрагу СМІ розных краін разышліся зьвесткі пра “лягяры”, якіх яшчэ няма. А вось пра героя-адраджэнца Гэніка Лойку (які выйшаў з Акрэсьцінскіх муроў і заявіў, што будзе працягваць бараніць беларускую мову) Пісальнік не напіша. Як заўсёды, СМІ сабе, а жыцьцё сабе. Алесь Хадасевіч 7/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |