Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Як адны няшчырыя паразумеліся з другімі крывадушнымі У беларускага народу ёсьць шмат сапраўдных сяброў у сьвеце. Гэта сем’і, якія арганізоўваюць адпачынак нашых дзяцей у эўрапейскіх краінах. Гэта дасьледчыкі нашай культуры і гісторыі, якія нясуць у сьвет праўду пра веліч і драму беларускай мінуўшчыны. Гэта грамадзкія і палітычныя дзеячы, якія не даюць сваім грамадзтвам забыцца пра беларускую бяду цяпершчыны. Але ёсьць іншая катэгорыя “беларусазнаўцаў”, кваліфікуючы якіх немагчыма адмовіцца ад двукосься. Такія сядзяць на грантах, ва ўтульных офісах, з паслужлівымі сакратаркамі. І выдаюць “на гара” сваю інфарм-прадукцыю пра нашу Беларусь. 1 сакавіка ў цэнтральнай швэдскай газэце “Svenska Dagbladet” выступіў такі “спэц” па беларускіх справах. Ня проста “спэц”, а ўжо амаль класік – Марцін Угла. Гэты швэд бываў у Беларусі, ён з калегамі дзейсны на ніве “абароны правоў чалавека”. Вадзіў яго па нашай краіне і тлумачыў пра нашы праблемы вядомы А. Бяляцкі. Год таму гэты М. Угла заснаваў інтэрнэт-рэсурс пад назовам “Усходняя група”. Вось як сп. Угла ахарактарызаваў сваю дзейнасьць у сьвежым нумары газэты. Цытуем: “Усходняя група” дзейнічае дзеля дэмакратыі і правоў чалавека ва Усходняй Эўропе. Мы супрацоўнічаем з арганізацыямі ў рэгіёне і падтрымліваем іх. Мы распаўсюджваем інфармацыю і фармуем грамадзкую думку (апінію) у Швэцыі”. Па самахарактарыстыцы бачна, што Углава “група” прэтэндуе на лідэрства ў беларусазнаўстве на ўвесь скандынаўскі рэгіён. Пра што ж напісаў у першы дзень вясны гэты дзеяч? Ён выказаў прэтэнзіі да прэм’ера Швэцыі Карла Більдта. Маўляў, раней Більдт вельмі рупіўся пра дэмакратызацыю ў Беларусі, а цяпер і словам яе ня згадвае. Угла прыгадаў таксама, як Більдт быў расчараваны разгромам і рэпрэсіямі, якія наладзіў Лукашэнка 19 сьнежня 2010 г. і пасьля таго. А ён (Більдт) паверыў у спадзяваны працэс лукашэнкаўскай дэмакратызацыі падчас выбарчай кампаніі. Більдт спадобіўся на тое, каб у дзень вызваленьня Саннікава патэлефанаваць яму асабіста і павіншаваць яго з вызваленьнем. А цяпер і не ўспамінае пра ўсё гэта. М. Угла пераказвае тое, пра што ведаюць і памятаюць беларусы. Заходні істэблішмэнт з гатоўнасьцю падхапіў берлінска-маскоўскі лёзунг пра “адлігу Лукашэнкі” у верасьні-сьнежні 2010 г., калі разгортвалася фальшывая выбарчая кампанія. Цяжка сказаць, чаго ў гэтым было больш: дурноты і наіўнасьці або палітычнай прадажнасьці і тэндэнцыйнасьці. Яны там у Эўропе на поўным сур’ёзе выступалі пра гераічнае электаральнае змаганьне Саннікава і іншых падстаўных з абрыдлым дыктатарам. Журналістаў прысылалі, назіральнікаў мабілізавалі, процьму артыкулаў і сьпічаў пра гэта стварылі. А 19 сьнежня селі ў лужыну. Разам з Саннікавым і таварышамі. І вось жа цяпер яны і ўспамінаць пра ўсё тое і ўсіх тых ня хочуць. Нагадаем, што ва ўсёй гэтай стракатай інфармацыйна-сьпічавай плыні ні ад каго з гэтых міністраў, назіральнікаў, більдтаў і ўглаў аніразу (!) не прагучала слова ў абарону беларускай мовы і школы. Яны аніразу не згадалі пра здушэньне нацыянальнай культуры беларускага народу, пра акупацыйны прамаскоўскі рэжым. Яны ўсё пра “правы чалавека”. Але і тут яны праявілі сваю няшчырасьць. Той жа М. Угла год таму паведаміў праз беларускую рэдакцыю Радыё Свабода пра ўтварэньне інтэрнэт-старонкі сваёй “Усходняй групы”. Патрыёты-фронтаўцы (наіўна) паверылі ў прыязнасьць гэтай “групы” і паслалі на адрас Углы шэраг матэр’ялаў пра акупацыйны характар рэжыму і здушэньне беларускай культуры і мовы (усе тэксты па-швэдску і ангельску). Фронтаўцы нават не дачакаліся адказу. Больш таго, назіраючы за публікацыямі гэтай “групы”, мы канстатавалі адзін кур’ёзны факт. Якраз у той час адбывалася жорсткае судзілішча над героям-фронтаўцам Сяргеям Каваленкам. У публікацыях “групы Углы” было штодня па тры паведамленьні пра таго ж А. Бяляцкага, пра БАЖ і Літвіну і падобнае. Пра Каваленку ні слова (!). Тады фронтаўцы накіравалі напісанае па-швэдску паведамленьне гэтаму Угле. Яго папярэджвалі, што калі ён і надалей будзе хаваць ад швэдскага грамадзтва драму Сяргея Каваленкі, то мы вымушаны будзем абвясьціць яго на ўсю Эўропу пэрсонай нон-грата. І нагадалі яму пра недапушчальнасьць падвойных стандартаў. Цікава, што праз тры дні пасьля гэтага “група” пачала даваць інфармацыю пра С. Каваленку. Вось такія “абаронцы правоў”. Хаця патрыётам зразумела, адкуль вушы растуць. З Стакгольма і офіса М. Углы практычна не вылазіць такі супрацоўнік “Вясны” Бяляцкага як В. Стэфановіч. Мяркуем, што менавіта з падачы гэтых залежных і падстаўных пэрсанажаў швэды замоўчвалі справу беларускага героя. Адны няшчырыя добра паразумеліся з другімі крывадушнымі. Але час усё расставіць на свае месцы. Галоўнае для беларусаў – ня мець ілюзій. За свае правы трэба змагацца перш за ўсё самым. Валеры Буйвал 7/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |