Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(3-8 сакавіка 2013) Францыя павінна выйсьці з Эўразьвязу 3 сакавіка 2013 г. бэльгійская газэта “Le Soir” паведаміла з Парыжа. Лідэр Нацыянальнага Фронту Францыі Мары Лё Пэн выступіла з прамовай на паседжаньні Нацыянальнай рады Фронту. Яна “афіцыйна заклікала прэзыдэнта Францыі Франсуа Алана арганізаваць рэфэрэндум па выйсьцю Францыі з Эўразьвязу”. Нацыянальны Фронт агучыў чатыры рэформы, якія ён лічыць прыярытэтнымі ў Францыі: 1. арганізаванае вяртаньне да нацыянальнай валюты; 2. роспуск Шангенскай прасторы вольнага перамяшчэньня ў сувязі з “немагчымай да вытрыманьня цыганскай праблемай”; 3. курс на эканамічны патрыятызм і рэіндустрыялізацыю з пратэкцыянізмам у межах Францыі; 4. аднаўленьне першаснасьці нацыянальнага законадаўства над эўрапейскім законадаўствам. Наш камэнтар: Гэта ёсьць праграма і пазыцыя сапраўдных дзяржаўных і патрыятычных сілаў. Лібэралы і сацыялісты, зразумела, шалеюць і крычаць: “Фашысты!” Алесь Хадасевіч Наконт Сталіна — у Маскву 5 сакавіка 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала шэраг фота з розных пэрыядаў жыцьця Сталіна ў сувязі з 60-й гадавінай сьмерці маскоўскага тырана. Наш камэнтар: Па ўсім сьвеце згадалі гэтую круглую дату. Беларусы часам чуюць ад замежнікаў: “Вось ваш Сталін…” Трэба цярпліва тлумачыць гэтым “знаўцам прадмету”, што Сталін не наш, што трэба зьвяртацца наконт яго ў Маскву. Ды расказаць пра змаганьне нашага народу супраць маскоўскай акупацыі. Алесь Хадасевіч Яны ўжо зблыталі забойцаў з ахвярамі народа 6 сакавіка 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла пра пратэст, выказаны Нідэрляндскім Камітэтам Аўшвіца. Камітэт (габрэйская арганізацыя памяці ахвяраў нацызма) пратэстуе супраць ушанаваньня магіл нямецкіх вайскоўцаў у нідэрляндскім мястэчку Гэлдэрсэ Фордэн, якое штогод наладжваецца 4 траўня мясцовай мэрыяй на дзень памяці ахвяраў вайны. Наш камэнтар: Лібэральная Эўропа ўсё пераблытала: забойцаў і тых, каго яны забівалі. Габрэйскі камітэт адэкватна нагадаў, што гэта ёсьць зьдзек над ахвярамі народа. Алесь Хадасевіч А тут яшчэ “друг Асад”… 7 сакавіка 2013 г. іспанская газэта “El Pais” напісала: “У сувязі са сьмерцю Уга Чавэса расейскія аналітыкі заклапочаны будучыняй нафтавых укладаньняў, экспрату зброі і крэдытаў, якія Масква дала Вэнэсуэле”. Цытуецца шэраг устрывожаных маскоўскіх аналітыкаў. Наш камэнтар: Вядома, што ў Маскве аналітыкі (што да імпэрскага інтэрасу) значна лепшыя, чым мясцовыя “дэмкадры”. Маскоўцы адчулі небясьпеку чарговага маскоўскага правалу. А тут яшчэ ў Сірыі валіцца “друг Асад”… Юрка Марозаў Амэрыцы пагражаюць 7 сакавіка 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenbladet” напісала пра пагрозы паўночнакарэйскага кіраўніцтва распачаць атамную вайну супраць ЗША і Паўднёвай Карэі. На здымку ў газэце – тысячы і тысячы паўночных карэйцаў, сабраных на цэнтральнай плошчы Пхэньяна. Усе аднолькавыя: напружана выпрастаныя, суровыя твары, паднята правая рука са сьціснутым кулаком. Наш камэнтар: Бачна, што людзей сагналі ў натоўп і загадалі прыняць аднолькавую позу. У П. Карэі такое яшчэ магчыма. А вось у Беларусі на такое ўжо не наважыўся б акупацыйны рэжым. Беларусы і не пайшлі б маніфэставаць за вайну супраць Захада і ў аднолькавую позу ўставаць бы не сталі. Алесь Хадасевіч Ёсьць народы, якія здольныя абараніць сябе 7 сакавіка 2013 г. славацкая газэта “SME” напісала з Гаагі. Нідэрляндская пракуратура паведаміла, што ня будзе выстаўляць абвінавачваньне супраць генэрала, які камандаваў нідэрляндскім аддзелам пад эгідай міжнародных сілаў дзеля падтрыманьня міру ў Босніі. У ліпені 1993 г. армія басьнійскіх сэрбаў заняла мястэчка Срэбраніца, дзе пад афіцыйнай абаронай міжнародных сілаў сабраліся многія тысячы басьнійскіх мусульманаў. Нідэрляндскія жаўнеры не сталі бараніць людзей. Сэрбы расстралялі больш за 8 тысячаў мужчын і падлеткаў. Цяпер гаагская пракуратура заяўляе, што нідэрляндскі генэрал Том Карэманс не нясе адказнасьці за гэтае злачынства. Наш камэнтар: Басьнійскія мусульмане верылі ў міжнародную дапамогу і спадзяваліся, што ўдасца перажыць вайну і неразьбярыху. Але чужынскія гастралёры не баранілі іх і не зьбіраліся рабіць гэта. Пасьля гэтага жудаснага злачынства народ зразумеў, што можна спадзявацца толькі на сябе. Мужчыны і падлеткі ўжо не чакалі, калі іх будуць забіваць. Яны пачалі ўтвараць вайсковыя аддзелы і ўзброівацца. Натуральная хада падзеяў выявіла ў народным асяродку сапраўдных лідэраў, вайсковых спэцыялістаў і камандзёраў, які заняліся арганізацыяй народнага супраціву. Палітычнае кіраўніцтва Босьніі перастала пісаць пэтыцыі ў міжнародныя арганізацыі і апэляваць да гуманізму. Басьнійскія міністры паехалі да сваіх адзінаверцаў у мусульманскія краіны і прасілі дапамогі ў іх. Адтуль шырокай плыньню пайшла гуманітарная, мэдычная і вайсковая дапамога. Прыбывалі атрады дабраахвотнікаў, артылерыя і танкі. Народ пачаў змаганьне не на жыцьцё, а на сьмерць. І перамог забойцаў. Юрка Марозаў У нас ўсё гатова 7 сакавіка 2013 г. вугорская газэта “Magyar Nemzet” паведаміла, што ўлады Вэнэсуэлы вырашылі забальзамаваць цела Уга Чавэса і назаўжды выставіць яго пад празрыстым купалам у сталічным музэі рэвалюцыі. Наш камэнтар: У беларусаў няма музэя рэвалюцыі, затое ёсьць шмат “лядовых палацаў” дыктатуры. Мумію мясцовага начальніка можна будзе без праблем трымаць пасярод лядовага поля, у хакейнай уніформе, на нагах залатыя канькі… Юрка Марозаў Прыдумалі сабе абмежаваньне 7 сакавіка 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала: “Увядзеньне паслабленьняў пры ацэнцы на выпускным экзамене па летувіскай мове ў школах нацыянальных меншасьцяў, у тым ліку ў польскіх, было палітычнай памылкай ураду. – сказала прэзыдэнт Летувы Даля Грыбаўскайтэ. Наш камэнтар: Такія “паслабленьні”, сапраўды, выглядаюць як нейкая недарэчнасьць, як паказчык нейкай непаўнавартасьці пэўнай часткі грамадзтва. У Беларусі гэтая праблема знаёмая. У нас даўно існуе меншасьць, якая любіць публічна дэманстраваць гэтую непаўнавартасьць (кур’ёзна, што робіць яна гэта з пыхай): “А мы не понімаем по белорусскі. Мы – деті военных…” Нашчадкі акупантаў і асаднікаў прыдумалі сабе “алібі” і зьбіраюцца праехацца на ім, як на кабыле, праз усё жыцьцё. Юрка Марозаў Маскоўскі хлам 8 сакавіка 2013 г. летувіская газэта “Kauno Diena” паведаміла, што ў Эстоніі быў адключаны апошні савецкі радар, які яшчэ служыў на эстонскай вайсковай базе непадалёк ад Таліна. Камандуючы эстонскіх ваенна-паветраных сілаў Якая Тарыенас заявіў, што “савецкія радары Р-37 састарэлі як тэхнічна, так і маральна”. Радары перададзены ў музэй авіяцыі. Наш камэнтар: У беларускіх музэях ёсьць дастаткова месца для маскоўскага хлама, на якім яшчэ вымушана дзейнічаць Беларуская армія. Алесь Хадасевіч 11/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |