Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаюць той народ, які моцны і згуртаваны (Сакавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10 сакавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ: “Баронім Айчыну” (публікуецца). Антыбеларускі рэжым узяўся за апошнія праявы бізнэсу, кіруемага беларусамі. Адусюль паступае інфармацыя пра разгром беларускага бізнэсу і расправу над беларускім бізнэсоўцамі. Адбываецца тое, пра што яшчэ 15-20 гадоў папярэджвалі беларускія патрыёты-фронтаўцы. Аказалася, што захаваць свой бізнэс, спакой і прыбыткі можна толькі ва ўмовах нацыянальнай Беларускай дзяржавы і пад дэмакратычным кіраваньнем патрыятычнага кіраўніцтва. Зусім нядаўна многім практычным, але дэнацыялізаваным людзям гэтая пастаноўка пытаньня здавалася адцягненымі ад рэчаіснасьці разважаньнямі “пра мову і сымволіку”. Сама практыка, аднак, сьцьвярджае, што акупаваная дзяржава, кіруемая ненавісьнікамі ўсяго беларускага, ня можа быць гарантам беларускага бізнэсу. Той, хто ненавідзіць Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і беларускую мову, той ненавідзіць і беларускі бізнэс. У Беларусі, падступна акупаванай варожай імпэрыяй праз стаўленьнікаў і агентуру, няма месца для беларускага нацыянальнага прадпрыймальніцтва. У зрусіфікаванай Беларусі вынішчаецца ўсё беларускае (уключна з нацыянальным бізнэсам і ўладальнікамі маёмасьці). Пра акупацыйныя мэтады дэнацыяналізацыі, этнацыд і замену карэннага беларускага насельніцтва чужым нашыя нацыянальныя дзеячы папярэджвалі і папярэджваюць увесь час. Дзікія планы засяленьня нашага горада Берасьця мільёнам расейцаў (у дадатак да кітайскай мільённай навалы) усхвалявалі беларусаў (некаторых, аднак). Многія пытаюцца: як жа так, што нам рабіць? Можа здацца ў рабства на міласьць чужынцаў, пайсьці да іх прыслугоўваць на ўласнай зямлі? На гэта ёсьць адназначны адказ, правераны стагодзямі нашай гісторыі і гісторыі іншых народаў. Паважаюць таго, хто моцны і згуртаваны. Тады вораг ведае, што на зямлі такога народу нельга куражыцца і гадзіць. Тады вораг ведае, што ў яго няма пэрспэктываў на камфортнае існаваньне на захопленай зямлі. Моц і згуртаванасьць беларускага народу – у Беларускай Салідарнасьці і вернасьці сваім (а не чужым) каштоўнасьцям – роднай мове, культуры, голасу роднай крыві. Будзе нацыянальная салідарнасьць, і беларускі селянін абароніць беларускага бізнэсмэна, беларускі настаўнік дапаможа беларускаму рабочаму. Тады перад зграяй ворагаў-чужынцаў наш народ устане як адна сям’я, а не сума раструшчаных постсавецкіх індывідуумаў. А практыка паказвае, што свайго народы пазнаюць па мове, па прыналежнасьці да роднай традыцыі, па непрыняцьцю чужога і варожага. Нам усім трэба навучыцца не прымаць чужое, маскоўскае, мафійнае, крымінальнае. У гэтым разуменьні ёсьць перспэктыва выжываньня нашай нацыі, усіх нас незалежна ад прафэсіі і сацыяльнага статуса. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра барацьбу патрыётаў за захаваньне апошніх асяродкаў беларускай адукацыі ў роднай мове. Нават сярод цяперашняй лукашыстоўскай адміністрацыі ёсьць людзі, якія падтрымліваюць родную мову і беларускую адукацыю. Гэта значыць, што нават сярод чынавенства ёсьць шмат людзей, якія бачаць сапраўдную пэрспэктыву вольнай Беларусі. Менавіта гэтыя людзі, якія ў цяжкі пэрыяд засьведчылі сваю прыхільнасьць да беларушчыны, будуць мець магчымасьць займацца рэформамі адукацыі і культуры ў вызваленай ад акупацыі Беларусі. Сойм абмеркаваў праграму нацыянальнай адукацыі ў рамках канцэпцыі “Глядзім у будучыню”. 10 сакавіка 2013 г. Інфармацыйная камісія 11/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |