Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(З выступу на сакавіцкім Сойме КХП-БНФ Напачатку некалькі агульных меркаваньняў аб становішчы. Для беларускай палітычнай сьведамасьці за апошнія тыдні былі важнымі тры падзеі. Гэта адмова Камітэта па правах чалавека ААН разглядаць справу Сяргея Каваленкі ў абарону яго чалавечых правоў, афіцыйныйны зьдзек рэжымнага суда над беларускай мовай і пераслед за мову скульптара і працаўніка на ніве асьветы Генадзя (Гэніка) Лойкі і забойства ў Вільні беларускага дзеяча Рамана Вайніцкага. Усе гэтыя антыбеларускія падзеі пагрунтаваныя на адной шматаблічнай прычыне – непрыняцьці беларускай праўды, беларускай дэмакратыі і беларускай нацыі. Аб ідэалагічнай гніласьці і маральнай нікчэмнасьці цяперашняга Захаду проста, трапна і па-народнаму зразумела выказаўся наш калега Сяргей Каваленка. Істотна, што на такіх адмоўных прыкметах беларусы пачынаюць разумець падвойную прыроду цяперашняй заходняй палітыкі. Тут нагадаю зноў рэчы для нас вядомыя. Лібэралізм – гэта ёсьць крызіс дэмакратыі, апушчэньне ў маральнае балота і сацыяльную экзыстэнцыю. Шалёна павялічваецца колькасьць энтрапіі ўсёй сістэмы, адбываецца масавая люмпэнізацыя сьведамасьці і нівэліроўка асобы. Лібэральна зразуметая свабода ператвараецца ў сваю супрацьлегласьць. Брыдкі выпадак з Камітэтам ААН у каторы раз паказвае, што траціць энэргію на лібэральныя інстытуцыі ёсьць сэнс толькі ў катэгорыі “супраць” (супраць антынароднага рэжыму). У катэгорыі “за” падтрымкі для беларускай дэмакратыі ня будзе, бо яны разумеюць дэмакратыю толькі ў сваім лібэральным скасабочаным выглядзе і ўсюды, як правіла, падтрымліваюць дрэнь (агентурных путан, што распранаюцца ў храмах і паказваюць цыцкі, гомасэксуалістаў і нават зладзеяў). Нацыянальна-вызвольная, адраджэнская дзейнасьць заўсёды накіраваная на падтрымку нацыянальнага грамадзтва, свайго народу і народных каштоўнасьцяў, дзе здабыткам нумар адзін ёсьць нацыянальная мова. Таму ня трэба зьдзіўляцца, што першым пунктам расейскай імпэрскай палітыкі супраць Беларусі была і ёсьць задача зьнішчэньня беларускай мовы. У выпадку псэўдасуда над спадаром Г. Лойкам акупанцкая нецярпімая палітыка рэжыму праілюстравана наглядна і паказвае нам, як і якімі мэтадамі трэба змагацца з прарасейскай уладай, што праводзіць супраць нацыі рэпрэсіўныя дзеяньні. Апэляваць да яе можна толькі з мэтаю ілюстрацыі пазыцыяў, але не здабыцьця сэнсу, бо ўлада чужая, яна ёсьць “анты”. Увага і дзеяньні мусяць быць ськіраваныя на грамадзтва, на свой народ. Прыблізна каля года таму бяздарна праваліўся лабісцкі офіс “за дэмакратыю” і спалілася ягоная кіраўніца мадам Стужынская ў Брусэлі. Быў скандал. І што? Дзе цяпер спадарыня Стужынская? Там жа, у Брусэлі, працягвае лабіяваць антыбеларускі рэжым Лукашэнкі. Цяперашні гадавы бюджэт гэтай брусэльскай канторкі складае каля 700 тысячаў эўра. Грошы даюць лібэральныя інстытуцыі. І не таму, што там сядзяць дурні, а таму што ёсьць супадзеньне інтарэсаў і даўнія сувязі з савецкім КГБ у “вялікіх” левых лібэральных палітыкаў (якіх Лукашэнка па-свойму называе “казламі”). І, дарэчы, нічога. Яны не пакрыўдзіліся. Шукаюць магчымасьці навязваць кантакты з антыбеларускім рэжымам. Тут зьява паважная. Улічваючы варожае стаўленьне лібэральнай Эўропы да беларускай народнай дэмакратыі, уплываць істотна на гэтыя працэсы наўпрост, практычна, немагчыма. Хіба што па прынцыпу менскага рэжыму стварыць сваю выведку (якой у нас яшчэ няма) і арганізаваць антылабісцкія структуры. На мой погляд, аднак, трэба ўзмацняць нашу пазытыўную беларускую працу на Бацькаўшчыне. Усё вырашаецца ў Беларусі. Пра забойства Вайніцкага яшчэ няма афіцыйнай вэрсіі. Таму я ўстрымаюся ад канкрэтных меркаваньняў. Але зразумела, што гэта ўдар у беларускі бок. Тут нямае значэньня, якую палітычную пазыцыю займаў Вайніцкі і тое, што ён супрацоўнічаў з рэжымам Лукашэнкі і амбасадай рэжыму ў Вільні. Вайніцкі не адмовіўся ад беларускай мовы, ад Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і ад Бацькаўшчыны. Ён працаваў на ніве беларушчыны ў межах сваіх магчымасьцяў (дамогся, напрыклад, аднаўленьня Віленскай Беларускай гімназіі). Такім калабарантам акупацыйны рэжым не давярае і давяраць ня будзе. Па акупацыйных рускіх паняцьцях трэба абавязкава здрадзіць, адмовіцца ад мовы і абпляваць Сьцяг. Калі такога няма – няма й даверу. На Віленшчыне гэта ўжо трэці выпадак нападу на беларускага дзеяча. Перад гэтым быў беларускі грамадзкі дзяяч Малафееў (ужо не жыве) і Ю. Русакевіч. Прытым Русакевіч быў, фактычна, забіты, але ажыў у рэанімацыі. Такія напады і забойствы ёсьць тыповы почырк КГБ, які дзейнічае праз скрайнія нацыяналістычныя групоўкі і арганізацыі. На тэрыторыі былога СССР наштампавана мноства радыкальных груповак, але, здаецца, няма ніводнай, якая ўзьнікла сама сабой. Усё гэта ёсьць плён экстрэміскай творчасьці гэбістаў і маскоўскай выведкі. Ў справе забойства Вайніцкага ад лукашысцкай канторы ажно вушы тырчаць. На пахаваньні нябожчыка ў тыповым крымінальным стылі куражыліся два тыпы, перашкаджалі працаваць журналістам (весьці здымку). У «несавецкіх» краінах такія канторскія індывідуумы выглядаюць прышэлцамі зь іншага сьвету. Іх пазнаеш адразу, нават калі яны ня рухаюцца і маўчаць. Нахабныя і беспакараныя паводзіны рэжымных суб’ектаў на пахаваньні ў Вільні сьведчыць аб ўзгодненасьці іхных паводзінаў зь мясцовай уладай. Усё гэта выклікае сумненьні ў тым, што спраўцы забойства беларускага дзеяча будуць знойдзеныя. (Дарэчы, адносна здымкі. Пералік асобаў, прысутных на пахаваньні забітага, мае значэньне для сьледзтва. На пахаваньні ахвяры часта бываюць людзі прыналежныя да групы злачынства, здараецца, што прыходзяць нават самы забойцы). Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што ў дзень забойства Вайніцкага кіраўніца пралукашысцкай арганізацыі ў Рызе В. Піскунова заявіла журналістам, што, на яе думку, Вайніцкага забіла “беларуская апазыцыя”. Заява фантастычная, але трэба ўлічваць, што ўсе асобы, якія супрацоўнічаюць з рэжымнымі амбасадамі і кантактуюць з дыпляматычнай выведкай, ёсьць дэ-факта агентурай уплыву і могуць паўтараць пачутае праз кантакты, нават не разумеючы часам мэты і сэнсу таго, што паўтараюць. Слоўны выкід сп. Піскуновай наводзіць на думку, што нехта зацікаўлены стварыць фальшывы адрас забойцаў Вайніцкага. Палітычны крымінал супраць беларусаў у Віленшчыне надта падобны на палітычны крымінал у падрэжымнай Рэспубліцы Беларусь. Прытым крыміналізацыя палітыкі, як і ў гэбоўскай Расеі, адбываецца праз сілавыя структуры і ведамствы. Беларусам апэляваць да рэжыму ў такіх умовах – гэта тое самае, што пісаць апэляцыі ў Брусэль ці ААН. Вынік будзе нулявым. Наша ўстаноўка на ўсеагульны байкот рэжыму і на паралельную грамадзкую дзейнасьць у інтарэсах Беларусі ёсьць тут лагічна правільным рашэньнем дзеля накапленьня здаровых нацыянальных сілаў. Вельмі важна зараз укараніць праект “Глядзім у будучыню”. Цяжкасьці будуць вялікія, але трэба на іх не засяроджвацца, бо мы ж ведаем, што зрабіў рэжым з нашым грамадзтвам. Крок за крокам – наперад да сьветлай Беларусі. Вынікі абавязкава будуць. Занон Пазьняк Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 10 сакавік 2013 г. 11/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |