Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзень абсурдаў

15 сакавіка (Дзень Канстытуцыі) атрымаўся днём некалькіх абсурдаў. Спачатку ў свае запозьненыя правы вярнулася зіма. На Беларусь наляцеў магутны цыклон і заваліў усё сьнегам. Людзям здаецца, што вясна ніколі не настане.
Потым выйшлі з шматгадовай сьпячкі некалькі дэпутатаў Вярхоўнага Савета няшчаснага 13-га скліканьня. Яны (11 асобаў) сабраліся ў сядзібе псэўда-БНФ і наладзілі паседжаньне, якое “дэмСМІ” пасьпяшаліся назваць “сходам сапраўдных дэпутатаў”. Сярод “сапраўдных” былі заўважаны людзі з падмочанай рэпутацыяй. Напрыклад, Л. Гразнова, якая летась зьдзейсьніла гастролі на Захадзе, выхваляючы антыбеларускі рэжым пад дэвізам “Белоруссы никогда не жили так хорошо, как при Лукашенко”. Або Ул. Ганчарык, правальны прэзыдэнцкі кандыдат 2001 года. Быў таксама вядомы бальшавіцкі правакатар В. Шчукін. Адкрываў паседжаньне спічам і заклікамі шырока вядомы А. Лебедько, які так і не “сверг власть”, атрымаўшы на гэтую апэрацыю мільённыя сумы грошай (што было раскрыта для грамадзтваў Масквой у вядомым відэафільме).

Адбыўся яшчэ адзін эпізод з удзелам А. Лебедько. Раптам Радыё Свабода дала выступіць невядомаму чытачу-камэнтатару, які запытаў Лебедько наконт ягонага ўдзелу ў прывядзеньні да ўлады Лукашэнкі і ягонай працы на пасадзе спэцпрадстаўніка Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце. Лебедько нават не папярхнуўся і заявіў па Свабодзе, што “ніколі ня быў прадстаўніком Лукашэнкі”. Камэнтатары дагэтуль выказваюць свае ўражаньні ад гэтай бессаромнай хлусьні і прадстаўляюць агульнадаступныя крыніцы, зь якіх можна даведацца пра лукашыстоўскую дзейнасьць А. Лебедько.

Ніхто з “сапраўдных”, аднак, не задаў Лебедько ніякіх пытаньняў на гэтую тэму. У іх былі іншыя задачы. Яны абмяркоўвалі распродаж рэжымам народнай беларускай маёмасьці. Прагучала шмат моцных словаў пра аўтарытарнае кіраваньне беларускай эканомікі, пра “мы мусім прыйсьці да ўлады праз выбары” (С. Багданкевіч). Юрыст М. Пастухоў назваў сход “гістарычным”. І г.д.

У выніку быў прыняты дакумэнт пад назовам “Намэнклатурная прыватызацыя – пагроза страты эканамічнага сувэрэнітэту Беларусі”. “Сапраўдныя дэпутаты” заклікалі ўсіх беларусаў падпісвацца пад дакумэнтам. Цікава, што слова “Масква” аніразу не прагучала ў выступах абмяркоўшчыкаў. Яны лічаць, што прыхватызацыйныя працэсы ў нашай краіне адбываюцца выключна па віне мясцовай намэнклатуры. Палітычнай падаплёкі ў гэтых працэсах яны таксама ня ўбачылі і не абмяркоўвалі.

Гэта была самая абсурдная зьява Дня абсурдаў. Людзі паціскаюць плячыма і пытаюцца рытарычна: а што гэта за “ход канём” ад псэўдаапазыцыі? Каму была патрэбная гэтая дэманстрацыя “сапраўдных”? У бліжэйшы час мы даведаемся, які будзе працяг гэтага шоў.

Быў заяўлены і яшчэ адзін абсурдзік. Арганізатары шэсьця на бангалорскі сабачнік атрымалі дазвол Мінгарвыканкама на 24 сакавіка. У тэксьце дазволу пазначана, што забараняецца выкарыстоўваць падчас шэсьця нацыянальную сымволіку. Псэўды заявілі, што ўсяроўна пойдуць на сабачнік. Для іх рэжымны зьдзек – зусім не зьдзек. Атрымліваецца лагічна: рэжым публічна раскрывае сутнасьць гэтай фальшывай публікі. Але сама публіка гэтага не заўважае, у яе няма комплексаў.

Янка Базыль

26/3/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2013
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024