Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(11-12 сакавіка 2013) Аўстрыйцы жылі ілюзіяй Наш камэнтар: “Мірны” захоп краіны адбываўся пасьля шматгадовага дзеяньня гітлерскай агентуры і мясцовай Алесь Хадасевіч 12 сакавіка 2013 г. іспанская газэта “АВС” напісала пра заявы паўночнакарэйскага кіраўніцтва. Дыктатар Кім Ён-ун загадаў войскам на мяжы з Паўднёвай Карэяй быць “у максімальнай гатоўнасьці”. Па тэлебачаньню перадалі, што “вайна можа распачацца проста зараз”. Наш камэнтар: Па ўсяму сьвету ідуць гэтыя трывожныя паведамленьні пра шалёную дыктатуру. Гэта заўважылі ўсе. Юрка Марозаў І немцаў заела 12 сакавіка 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Ужо й самы немцы паўстаюць супраць эўра”. У Нямеччыне зьбіраюцца на свой устаноўчы зьезд актывісты партыі Альтэрнатыва дзеля Нямеччыны. Галоўным пунктам іх праграмы ёсьць выйсьце гэтай ключавой краіны з эўразоны. Экспэрты прадказваюць, што партыя мае вялікія шансы ў грамадзтве. Наш камэнтар: Ну, калі ўжо і немцаў заела гэтая эўразалежнасьць… Алесь Хадасевіч Цяжкія справы ў Сэрбіі 12 сакавіка польская газэта “Rzeczpospolita” напісала, што прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Ніколіч у Менску ўручыў Лукашэнку ордэн Рэспублікі Сэрбіі “за падтрымку Сэрбіі ў 1999 г. і умацаваньне мірнага супрацоўніцтва”. Ён зрабіў гэта, калі Лукашэнка падпісаў зь ім мэмарандум аб непадзельнасьці Сэрбіі (ад якой аддзялілася Косава). Наш камэнтар: Цяжкія справы ў постімпэрыялістычнай Сэрбіі, калі яе кіраўніцтва шукае падтрымкі ў такіх месцах. Юрка Марозаў 12 сакавіка 2013 г. латышская газэта “Diena” паведаміла навіну з Расеі. У сібірскім горадзе Сургуце амонаўцы зрабілі рэйд і ўварваліся ў мусульманскую кавярню непадалёк ад мячэці. Яны забралі ў свой пастарунак трох таджыкаў, а там прымусілі іх пагаліць бароды. Прэс-служба МУС РФ абяцае разабрацца з гэтай інфармацыяй. Усё паведаміла ў сьвет расейская агэнцыя Інтэрфакс. Наш камэнтар: Можа так яно і было. Але зразумела, чаму агентура з Інтэрфаксу зрабіла з гэтай лакальнай навіны сусьветную сэнсацыю. Маўляў, “у пуцінскай улады ўсё пад кантролем”. Але гэта не так. Хто пабыў у Сургуце або Маскве, той гэта ведае. На поўную шпулю ў гарадах і мястэчках Расеі камандуюць мясцовыя і прышлыя нярускія людзі. Рускім застаецца сьпівацца і выміраць. Юрка Марозаў 12 сакавіка 2013 г. румынская газэта “Adevarul” апублікавала ўспаміны румынскага журналіста Вірджыла Лазэра (81 год) пра жыцьцё журналістыкі пад Чаўшэску. Ён прыгадвае, як паддаваліся цэнзуры нават прамовы самога Чаўшэску і г.д. Наш камэнтар: О, пра лукашызм таксама будзе шмат журналісцкіх мэмуараў, языкі разьвяжуцца. Хаця і цяпер ёсьць шмат аматараў глядзець выступы начальніка рэжыма, а потым параўноўваць іх з пазьнейшымі скарочанымі рэпартажамі. Людзі добра зразумелі, што самае цікавае настае ў той момант, калі “Остапа понесло”… Алесь Хадасевіч 26/3/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |