Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Патрыёты адзначылі Дзень Волі па ўсёй Беларусі

25 Сакавіка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ беларусы па ўсёй краіне адзначылі Дзень Волі. У сувязі з татальнымі забаронамі антыбеларускага рэжыму на правядзеньне сьвяточных урачыстасьцяў у сталіцы і рэгіёнах людзі зьмянілі фармат мерапрыемстваў. Сябры, аднадумцы, калегі, часта разам з сем’ямі пайшлі да помнікаў выдатным дзеячам нашай нацыянальнай культуры, на гістарычныя месцы, зьвязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай і яе героямі. У гэты дзень рэжым мабілізаваў свае рэпрэсіўныя структуры, каб запалохаць беларусаў і не дапусьціць сьвяткаваньня. Але ў “слаўных органаў” была цяжкая задача. Ім давялося “абараняць ад сьвяткаваньня” вельмі шмат аб’ектаў, яны ў гэты дзень набегаліся.

Беларусы ўскладалі кветкі з Бел-Чырвона-Белымі стужкамі і сьцяжкамі на сьвятых мясьцінах нашага нацыянальнага змаганьня. Людзі віншавалі адзін аднаго са сьвятам, тлумачылі тым, хто ня ведаў, якое значэньне мае Дзень Волі і канкрэтнае месца, дзе адбываліся гістарычныя падзеі. Людзі не баяліся рэжымных “ціхароў”, якія навязьліва тапталіся каля некаторых гістарычных аб’ектаў. Беларусы разумелі, што сьвяткаваньне адбываецца пад чужынскай акупацыяй.

Але акупанцкаму рэжыму ня ўдасца растаптаць нашую памяць, нашую нацыянальную годнасьць і беларускую будучыню. Набліжаецца час, калі народ будзе сьвяткаваць Дзень Волі ў сваёй вызваленай ад цемры Дзяржаве.

Янка Базыль

26/3/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2013
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024