Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Жыцьцё дзеля красы і Беларусі

28 сакавіка ў сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) урачыста адкрылася выстава твораў таленавітага мастака-графіка Яўгена Шатохіна (1947-2012). На вэрнісажы сабраліся вучні Шатохіна-пэдагога, ягоныя сябры і аднадумцы. Было сказана шмат цёплых словаў пра чалавека і творцу, прагучалі ўспаміны пра сустрэчы зь ім на абсягах жыцьця і мастацтва.

Анталогія графічных твораў прадстаўляе нам яркую творчую асобу. Самае дарагое для мастака – родная зямля, яе някідкая, але непаўторная краса. Яўген Шатохін – майстра алоўка, здавалася б, ня самай эфэктнай тэхнікі ў графіцы. Але ў кожным краявідзе штрых набывае такую вастрыню і насычанасьць, што ў графічнай карціне сьпілага матыва гучыць шырокая гама тонаў і пачуцьцяў. Акварэльныя работы Шатохіна таксама блізкія да аскетызму ў стрыманасьці колераў і дысцыплінаванай палітры фарбаў. Менавіта гэтаму ён вучыў творчую моладзь: бачыць цудоўнае ў звычайным, не захапляцца павярхоўным і чужым. На выставе людзі сустрэліся з вечна жывым беларускім мастацтвам.

Мы памятаем Яўгена таксама як мужнага барацьбіта за вольную Беларусь. Ён моцна трымаў свой участак Беларускага Народнага Фронта ў родным Пінску. Яркім радком у гісторыі старажытнага гораду назаўжды застанецца подзьвіг Яўгена Шатохіна. Падчас правальнага камуністычнага путчу ў жніўні 1991 года менавіта ён падняў пінчукоў на абарону Бацькаўшчыны, дзейнічаў рашуча і сьмела. Пад ягоным кіраўніцтвам былі апячатаны памяшканьні камуністычных структураў горада, фактычна спынена дзейнасьць антыбеларускай КПСС у Пінску. Яўген Шатохін узьняў над Пінскам Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Такім мы назаўжды запомнілі нашага сябра.

Валеры Буйвал

7/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024