Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Судзілішча “судзіла” Сяргея Каваленку 29 сакавіка завершыўся суд над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Суддзя Першамайскага раённага суду г. Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна прызначыла яму пакараньне штрафам у памеры 1 мільёна рублёў. Рэжымнае судзілішча абвінаваціла патрыёта ў “хуліганстве”. Як заўсёды, у памяшканьні суду і ў зале паседжаньняў было нагнана шмат міліцыянтаў у форме і пэўных асобаў у цывільным. На патрабаваньне Сяргея Каваленкі весьці працэс на дзяржаўнай мове, суддзя адказала адмовай і запрапанавала перакладчыка з беларускай мову на расейскую. Фальшывыя паказаньні на патрыёта ў ходзе працэса давалі міліцыянты, якія яго затрымлівалі 25 сакавіка сёлета. Нагадаем, што 25 сакавіка ўвечары Сяргей Каваленка ішоў па вуліцы, вяртаючыся дахаты. На яго наляцелі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі яго ў “брыдкаслоўі і непадпарадкаваньні”. Яны закавалі яго ў кайданкі і завезьлі ў пастарунак. Ноч з 25 на 26 сакавіка ён знаходзіўся ў ізалятары аддзела міліцыі. Падзеі ў Віцебску дэманструюць акупанцкі характар рэжыму, які навязаны нашаму народу і краіне. Рэжымшчыкі яшчэ раз паказалі, што яны баяцца мужнага чалавека, патрыёта, адданага Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу і сваёй Радзіме. Янка Базыль 7/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |