Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ХОЧУЦЬ ЛЕГАЛІЗАВАЦЬ РЭЖЫМ

Апошнія паўгода ў Эўразьвязе ішла ўпартая праца па наладжваньні супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тэндэнцыя выклікана заўважнай актывізацыяй на Захадзе лабістаў рэжыму, дыпляматыі і агентуры. Справа разгорнута настолькі шырока, што некаторыя дзеячы з былых савецкіх сяброў Эўразьвязу не без падставы загаварылі пра ўзмоцненую дзейнасьць разьведак, як у пэрыяд “халоднай вайны”.

Галоўнай асобай, якую даўно арганізавалі на гэтую справу, ёсьць эўрапэйскі камісар спадар Штэфан Фюле. (Пра рэшту спадароў я не кажу, спадзеючыся, што некаторыя проста не разабраліся і ня ведаюць, што твораць.) У мінулым месяцы ўсплыў стары камуністычны кадр, цяпер дэпутат Эўрапарляманту, Ю. Палецкіс. Ён зьезьдзіў да Лукашэнкі і потым выступіў у Брусэлі з ініцыятывай напісаньня ўласнага дакладу аб справах у падрэжымнай Беларусі і аб неабходнасьці дыялогу з рэжымам.

Чарговая калабарацыя закруцілася сур’ёзна і згоднікаў шмат. Але ёсьць і цьвярозыя сілы супраціўленьня і прыхільнікі Беларусі.

Група Фюле арганізавала нядаўна паездку ў Брусэль мацёрых “апазыцыянераў” зь Менска дзеля ўмацаваньня сваёй пазыцыі. Спадар Лябедзька адразу выступіў там з ідэяй “трохкрокавай стратэгіі”: 1 — вызваленьне палітвязьняў, 2 — свабодныя сумленныя выбары, 3 — плян мадэрнізацыі для Беларусі (гэта яны раяць такое для Лукашэнкі прапанаваць).

З “глыбокімі” прапановамі брусэльцы неўзабаве азнаёмяцца ў справаздачы Ю. Палецкіса і, чакаецца, што ўхваляць. А там ужо будзе наступ і дэлегаваньні на паклон да калгаснага начальніка (хіба што апаненты перашкодзяць).

Калі коратка, то ўсё гэта абазначае чарговую актывізацыю сілаў і агентуры на Захадзе з мэтай легалізацыі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Легалізацыя будзе, фактычна, абазначаць наданьне законнай сілы (законнай ў вачах эўрабюракратаў) для разбуральнай антынацыянальнай дзейнасьці акупацыйнай улады ў Беларусі.

Спадзявацца ад Лукашэнкі “мадэрнізацыі Беларусі” і “вольных сумленных
выбараў” могуць толькі людзі не ад сьвету гэтага альбо закончаныя нягоднікі. Тым ня менш у Брусэлі такое чаўпецца, бо за ўсім стаіць другі інтэрас (які ў народзе мае найменьне “шкурны”). Эўрабюракратам напляваць на наша гора, на нашае нацыянальнае вынішчэньне і наш Чарнобыль. У іх свае антыкаштоўнасьці. Яны ўвесь час дэманструюць гэта (глядзіце адносіны да С. Каваленкі). Усе тое ўжо ўбачылі. Але для іншых яно ня мае значэньня, калі трэба падтрымаць Фюле.

Учора (восьмага красавіка) чарговая тройка рэжымнай “апазыцыі” (Мілінкевіч, Янукевіч, Някляеў) засьведчыла сваю падтрымку курсу на “дыялог” Брусэля з антыбеларускім рэжымам (і на выбары яны зноў пойдуць, і іншае, і т. п.). Гэты голас трох зроблены дзеля спасылкі пад даклад Палецкіса.

Далей камэнтар не патрэбны, бо справа звыклая — сто разоў ужо такое назіралі.

9 красавіка 2013 г. Зянон Пазьняк

10/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024