Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(08-09.04.2013) Варта рабіць высновы 8 красавіка 2013 г. італьянская газэта “Repubblica” напісала пра сьмерць Маргарэт Тэтчэр, “жалезнай лэдзі”, якая была адзінай жанчынай-прэм’ерам у брытанскай гісторыі. Наш камэнтар: З біяграфіі брытанскай дзяржаўніцы італьянцы павінны вынесьці важную выснову. За 50 апошніх гадоў (а можа і больш) у Італіі не было палітыкаў, роўных Тэтчэр. Быў Альда Мора дык яго забілі на мафійны загад ягоных жа аднапартыйцаў — “хрысьціянскіх дэмакратаў”. Толькі скандалы, кармленьне з рук Масквы, камсамольская і бальшавіцкая мінуўшчына, карупцыя і мафійнае паханства – вось галоўныя прыкметы італьянскай лідэрскай публікі. Не выпадкова іхная “хадэцыя” ляснула праз некалькі месяцаў пасьля развалу СССР. Алесь Хадасевіч Голае прыкрыцьцё расейска-нямецкай апэрацыі 8 красавіка 2013 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала пра візыт Пуціна ў ФРГ. На фота ў газэце – усьмешлівыя Пуцін і Мэркэль. Ён трымае гадзіньнік тыпу “з зязюляй” з выявай нямецкага геральдычнага арла, а яна трымае стракатую матрошку. Подпіс пад фота – “Мэркэль і Пуцін на Гановэрскім экспо: крытыка і супрацоўніцтва”. Наш камэнтар: Вось так, сустрэліся, пабылі разам, пакрытыкавалі і будуць далей супрацоўнічаць. Ні зь якіх паведамленьняў СМІ усяго сьвету не вядома, пра што дамовіліся немцы з Масквой. Паўсюль толькі гэта “крытыка-самакрытыка” ды выявы падсадных дурнічак, якія агаліліся перад Пуціным і напалохалі Мэркэль. Голае прыкрыцьцё расейска-нямецкай апэрацыі спрацавала на 100%. Алесь Хадасевіч Засароміліся 9 красавіка 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” паведаміла з расейскай Дзярждумы. Там галасаваньнем забаранілі выступаць дэпутату Д. Гудкову, “аднаму зь нямногіх, хто наважваецца крытыкаваць Пуціна”. Яго запрашае ў ЗША на круглы стол вядомая арганізацыя Freedom House. Наш камэнтар: Мы б усё ж раілі СМІ дэмкраін выконваць “супружескіе обязанності” у поўным аб’ёме. Пішучы пра героя-антыпуцінца Гудкова, трэба хаця б спасылачкай даваць, што ён – малады афіцэр ФСБ. Гэта ўжо даўно прайшло ў расейскай прэсе. Ня трэба саромецца, спадары дэмакраты. Маральныя дэгенераты на пахаваньні Тэтчар 9 красавіка 2013 г. ангельская газэта “Independent” напісала пра сьвяткаваньне ў Брыкстане. Менавіта ў гэтым горадзе адбываліся самыя драматычныя сутычкі дэманстрантаў з паліцыяй падчас пратэстаў супраць палітыкі Тэтчэр у 1980-я гады. Аднак, 200 асобаў, што палілі сёлета партрэты памерлай, прытанцоўвалі і галёкалі ад радасьці, з большага або не жылі яшчэ тады, або былі малымі дзецьмі. Рэпарцёр з цяжкасьцю знайшоў у натоўпе аднаго 37-гадовага чалавека, які нешта мог расказаць пра свае ўспаміны з той эпохі. Наш камэнтар: Невысокі розумавы патэнцыял заходняй левізны – рэч вядомая. Ім абы “пасьцябацца”, нават у такі дзень, які вымярае ўзровень маральнасьці асобы. Тлумачыць ім бессэнсоўна, што такія дзеячы, як Тэтчэр, забясьпечылі іх свабодай слова. Безь яе і іншых падобных яны б, як у Паўночнай Карэі, удавалі б масавае аплакваньне “любімых лідэраў”, націраючы вочы сьлінай. Але маладыя дурачкі па-свойму карыстаюцца заваяванай продкамі свабодай. Алесь Хадасевіч Швэды пішуць пра РПЦ 9 красавіка 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала пра заяву патрыярха РПЦ Кірыла, які выступіў супраць фэмінізма і заклікаў жанчын займацца сям’ёй і дзецьмі. На фота ў газэце – Кірыл сядзіць побач з Пуціным. РПЦ у артыкуле названа “магутнай”. Наш камэнтар: Гэтая газэта абсалютна левая ў швэдскай палітры СМІ. Там можна рэгулярна прачытаць і пра “магутнасьць” самой маскоўскай імпэрыі. Можа гэта робіцца для таго, каб швэдам не было сорамна, што яны 300-200 гадоў таму прайгралі ўсе войны расейцам? А можа таму, што крамлёўская “кубышка” дазваляе трымацца газэце на плаву. Але на здымку генэрал ФСБ Кірыл і палкоўнік ФСБ Уладзімір (на ўзорыстым залатым фоне крамлёўскіх пакояў) выглядаюць сапраўды эфэктна. Алесь Хадасевіч Зноў пра катастрофу пад Смаленскам 9 красавіка 2013 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала: Наш камэнтар: Як шмат даведаліся і яшчэ даведаюцца палякі пра Маскву і Расею. Трэба было перажыць такую маштабную трагедыю, страціць прэзыдэнта і значную частку эліты ад рук Масквы, каб схамянуцца і задумацца над тым, што за імпэрыя знаходзіцца на Усходзе. Імпэрыя цяпер “нічтоже сумняшеся” даказвае, што “палякі самы ва ўсім вінаватыя”. Юрка Марозаў 19/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |