Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЯК ЯНЫ НАЗЫВАЮЦЬ СВОЙ РЭЖЫМ

(З выступу на Сойме КХП – БНФ 14 красавіка 2013 г.)

Жыцьцё паказала, што змаганьне з цемрай ня ёсьць простым, калі за ёй стаіць геапалітычны інтэрас, які сьцьвярджаецца сродкамі сучаснай акупацыйнай вайны. Складанасьць у тым, што бальшыня людзей, кінутая ў гэтую вайну, не разумее, што адбываецца, бо грамадзтва адлучана ад улады, багацьця і інфармацыі. Цемра спраўляе баль. І гэта ня проста словы.

Для беларускага палітычнага Адраджэньня ў гэтых абставінах важна мець дакладныя арыентыры і каштоўнасьці, дзе мэта ніколі не замяняецца кампрамісам, а прыярытэтам зьяўляецца дзяржаўная незалежнасьць, нацыянальная культура і свабода чалавека. Усё астатняе вытворнае (гэта значыць: эканоміка, дабрабыт, сацыяльныя дачыненьні, творчая і працоўная дзейнасьць і г.д.).

У змаганьні з антыбеларускім акупацыйным рэжымам для адраджэнскай партыі важна выклікаць да жыцьця беларускія нацыянальныя групы супраціўленьня. І другая важная задача: ствараць асяроддзе падтрымкі, усталяваць нацыянальны грунт у грамадзтве, на які можна абаперціся ў змаганьні. Сродкам для дасягненьня зьяўляецца нацыянальна-культурная асьвета і нацыянальна-палітычная дзейнасьць. Без усталяваньня гэтых дзьвюх зьяваў у грамадзтве (палітычных групаў і асяроддзя падтрымкі) зьмяніць і ліквідаваць акупацыйную ўладу немагчыма.

Гэта ёсьць якраз наш шлях. Перамены высьпяваюць вельмі павольна. Але яны высьпяваюць. Прытым, што важна, — у галовах людзей. Выразнасьць мэты (паўтаруся) павінна быць нашым асаблівым клопатам. Бо мэта дыктуе сродкі. Мы бачым, напрыклад, людзей, якія ў слоўных выразах і ў расейскай мове зьнішчальна, бязьлітасна і злосна крытыкуюць, як яны называюць, “белорусский режим”, “белорусскую власть”, “белорусского диктатора”, “белорусский омон”, “дурную страну” і г.д.

Такая зьява добра вядомая ў палітыцы (мы назіралі яе і ў змаганьні з камунізмам). Прарасейскія шавіністычныя дэмакраты ў нянавісьць да дыктатуры Лукашэнкі ўкладваюць адначасна і нянавісьць да нацыянальнай Беларусі, да нашай беларускай краіны. Філіпікамі супраць “белорусского диктатора” яны размахіваюць, як сьцягам сваёй дэмакратыі. Але капніце іх глыбей – аб беларускай мове, аб расейскім імпэрыялізме, аб расейскім бальшавіцкім генацыдзе – і вылезе такое валасатае імпэрскае маскоўскае мурло, “чудзішчэ обло огромно, стозевно і лаяй”.

У палітычнай пазыцыі ня можа быць недагаворак. Усё павінна быць выказана, ясна, зразумела і дакладна. З гэтага гледзішча тэрміналогія ёсьць люстэркам, адбіткам палітычнага думаньня (ці бяздумнасьці адначасна).

Мне шмат разоў, даўно і ўвесь час прыходзілася пісаць пра тэрміналогію і пазыцыю ў палітыцы. Прыходзілася асабіста размаўляць з рознымі палітыкамі, палітыкамі-паэтамі, палітыканамі-журналістамі. Прыходзілася казаць, што антыбеларускі рэжым, падтрыманы Масквой, які праводзіць тыпова акупацыйную антыкультурную, антыбеларускую палітыку, зьнішчае беларускую мову і беларускія каштоўнасьці ня можа называцца “беларускім”. Гэта прыдумка ворагаў беларушчыны, каб прынізіць наш народ і нашую краіну, накласьці на народ кляймо чужароднага маразму і выдаваць гэта за сутнасьць нацыі. Я расказваў пра Асвенцым-Аўшвіц, пра міжнародныя скандалы па неадэкватнай тэрміналогіі.

І што ж? Гэтыя асобы, літаральна ўсе (!) як казалі так і кажуць, як пісалі так і пішуць: “белорусский режим”, “белорусские тюрьмы”. Для іх акупацыйны рэжым не антыбеларускі. Ён для іх “белорусскій”. Яны пішуць пра дзікасьці “беларускай улады” і г.д. Гэта фірменная тэрміналогія ўсёй квазіапазыцыі. Яны апантана топчуць сваю краіну і яе імя ў гразь. Літаральна ўся бюракратычная Эўропа паўтарае ўсьлед тое самае. Рытарычнае пытаньне: чаму яны ўсё гэта робяць? Наконт Эўропы і Расеі зразумела – гэта ў іхных інтарэсах. А гэтыя, нашыя, тутэйшыя чаму тым займаюцца? Ад дурноты? Сумняваюся. Гэта быў бы павярхоўны адказ.

Некалі палкоўнік ФСБ Аляксандр Літвіненка, калі даведаўся, што беларусы на плошчы замест нацыянальнага сьцяга махаюць джынсавымі порткамі і што Мілінкевіч вырабіў усім джынсавыя парцяначкі на шыю, — быў уражаны настолькі, што назваў беларусаў “нацией болванов”. Рэжым, маўляў, топча іхны сьвяты нацыянальны Бел-Чырвона-Белы сьцяг, а яны самы яго зьневажаюць, парцянкай махаюць.

Вось што абазначае для нармальных людзей ёрніцтва са сьвятымі рэчамі і бязглуздасьць у тэрміналогіі (але ці толькі бязглуздасьць?).

14-15 красавіка 2013 г. Зянон Пазьняк

19/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024