Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(17-19.04.2013)

Паверылі

17 красавіка 2013 г. латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея паведаміла, што зьнішчыла амаль 75% запасаў сваёй хімічнай зброі”.

Наш камэнтар: Цікавая там журналістыка, верыць усяму. А калі б Расея заявіла, што зьнішчыла ўсю сваю хімію да апошняга патрона, ёй бы таксама паверылі?

Алесь Хадасевіч
***

“Працэс” – нібы чарговая піяр-акцыя

18 красавіка 2013 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра чарговы “палітычны працэс” у Беларусі. КГБ РБ абвясьціла “экстрэмісцкім” фотаальбом “Прэс-фота Беларусі”. У Ашмянах адбываецца судовы працэс з удзелам трох фотажурналістаў.

Наш камэнтар: Выглядае, быццам гэты “працэс” – нібы чарговая піяр-акцыя псэўдаапазыцыі і яе фотапрадукцыі. Ідзе запаўненьне інфармацыйнай прасторы рознай лухтой. Сапраўднай змагарнай, патрыятычнай, беларускай фотажурналістыкі ў Беларусі няма.

Юрка Марозаў
***

Ізноў ён нешта кажа

18 красавіка 2013 г. румынская газэта “Adevarul” напісала з Расеі. Прэм’ер Медведев заявіў, што абяцае прэмію таму, хто распрацуе адмысловы план – план па пераадоленьню залежнасьці расейскай эканомікі ад продажу сыравіны і па дывэрсіфікацыі эканомікі краіны.

Наш камэнтар: Але спахапіліся! Мабыць справы ўжо зусім беспэрспэктыўныя. А ну, як ляснуць кошты на нафту?

Алесь Хадасевіч
***

У Аргентыне пратэсты

19 красавіка 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла з Аргентыны. Там адзін мільён чалавек дэманстравалі супраць карупцыі ў краіне, яшчэ два мільёны пратэставалі ў правінцыйных гарадах. Газэта спасылаецца на расейскую агенцыю навінаў РІА-Новості.

Наш камэнтар: Вось як пратэстуе аргентынскі народ супраць уладнай карупцыі пад кіраўніцтвам сапраўдных народных лідэраў. Няхай маскоўская РІА-Новості яшчэ раскажа пра “героя-антыкарупцыянэра” Навальнага, “ворага Пуціна нумар адзін”, які зьбірае па 400 чалавек у 12-мільённай Маскве. Бачна, дзе сапраўдны пратэст, а дзе падстаўныя “героі” і абыякавае насельніцтва.

Алесь Хадасевіч
***

Бяз Леніна ім не пражыць

19 красавіка 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала фотаграфію з паведамленьнем пра падрыхтоўку да сьвяткаваньня 143-угодкаў Леніна ў Расеі. На фота – рабочыя мыюць з брандсбойта каласальную статую Леніна ў Краснаярску. Чорны балван выглядае злавесна і адначасова кічава.

Наш камэнтар: “Новая руская дэмакратыя” усё адмывае Леніна і ягоную хунту, хаця даўно ўжо прылюдна раскрыта, што яны масавыя забойцы і разбуральнікі цывілізацыі. Без Леніна гэбоўскай Расеі не пражыць ні дня.

Юрка Марозаў
***

Гэта нікому не цікава

19 красавіка 2013 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала пра выданьне ў Польшчы кнігі ўспамінаў дачкі генэрала Ярузэльскага Монікі. Яна напісала, як “тата быў заўсёды заняты на службе і думаў пра службовыя справы”, які ён быў “чалавечны” і г.д. Паднялася бура гнеўных водгукаў у Сеціве. Палякі праклінаюць Ярузэльскага і параўноўваюць кніжку з мэмуарамі дачкі Генрыха Гімлера.

Наш камэнтар: Вядома, што напісалі б у сваіх мэмуарах Віця або Коля. Але гэта нікому не цікава.

Алесь Хадасевіч

21/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024