Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

МАНУМЭНТАЛІЗАЦЫЯ ПУСТЫШКІ

17 красавіка польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Вораг Пуціна перад судом. Судзяць найвядомейшага блогера”. Вось гэты артыкул:

У Ленінскім раённым судзе ў Кіраве, 900 км на ўсход ад Масквы, распачаўся працэс над адным з лідэраў антыкрамлёўскай апазыцыі Аляксеем Навальным. Яму пагражаюць да 10 гадоў лягеру. Найвядомейшы блогер Расеі, вядомы тым, што вызначыў кіруючую партыю як партыю “жулікаў і злодзеяў” і эфэктыўна змагаўся з карупцыяй, абвінавачваецца ў… злоўжываньнях у гандлі з дрэвам.

Абвінавачваньні, высунутыя супраць блогера, ня маюць (прынамсі тэарэтычна) нічога агульнага з палітыкай. Сьледчы Камітэт Расейскай Фэдэрацыі выстаўляе Навальнаму абвінавачваньні ў нанясеньні матэр’яльных страт у дзейнасьці адной з фірм у Кіраўскай вобласьці. Паводле Сьледчага Камітэту, Навальны ў 2009 годзе, будучы дарадцам выхадца з дэмакратычнай апазыцыі губэрнатара гэтай вобласьці Мікіты Бялых, пераканаў дырэкцыю прадпрыемства дрэваапрацоўчай прамысловасьці “Кіраўлес”, каб яна падпісала нявыгадны кантракт, чым выклікаў матэр’яльныя страты ў гэтай фірме, што кантралюецца дзяржавай, у памеры 16 млн рублёў (каля 518 тыс. даляраў).

Навальны: гэта распараджэньне Уладзіміра Пуціна

Апазыцыянэр не прызнаецца ў зьдзяйсьненьні чына, які яму ўмяняецца. Ён вызначае абвінавачваньні супраць сабе як сфабрыкаваныя, а сам працэс – як палітычны. Паводле Навальнага, праваахоўчыя і юрыдычныя ворганы выконваюць распараджэньне прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Апазыцыйны палітык кажа, што няма сумневу ў тым, што ён будзе прызнаны вінаватым і асуджаны. Паседжэньне суда ў сераду працягвалася няпоўную гадзіну. Праз некалькі хвілін суддзя Сяргей Бліноў адклаў разгляд справы на 24 красавіка, каб даць час новаму адвакату Навальнага на азнаямленьне з матэр’яламі сьледства.

Суд выклікаў вялікую зацікаўленасьць СМІ. У Кіраў (даўнюю Вятку) прыехала некалькі сотняў расейскіх і замежных журналістаў. Сабраліся там таксама сотні прыхільнікаў апазыцыі. У невялікай залі паседжаньняў зьмясьцілася толькі 60 журналістаў і назіральнікаў. Паліцыя ўжыла надзвычайныя сродкі бясьпекі.

Магчымы прысуд-абвінавачваньне ў кіраўскім працэсе ня дасьць магчымасьці Навальнаму кандыдаваць на прэзыдэнта. Нядаўна Пуцін запрапанаваў, каб крымінальнае пакараньне было перашкодай у кандыдаваньні таксама і ў парлямант Расеі.

Паказаў узровень карупцыі ў Расеі

36-гадовы Навальны – адвакат, блогер і змагар у барацьбе з карупцыяй – гэта адзін з правадыроў леташніх пратэстаў супраць вяртаньня Пуціна ў Крэмль. Ён стаіць начале Каардынацыйнай Рады Апазыцыі, якая сфармавалася ў выніку інтэрнэтнага галасаваньня і выпрацоўвае стратэгію для палітычных праціўнікаў прэзыдэнта. Ён вядомы перш за ўсё сваім змаганьнем за празрыстасьць у бізнэсе. На працягу некалькіх гадоў ён набываў малыя часткі акцый у кантраляваных дзяржавай канцэрнах, а потым на сваім блогу паведамляў пра выкрытыя ім парушэньні. Ён утварыў таксама партал РосПіл, прысьвечаны карупцыі.

На пачатку красавіка Навальны кінуў адкрыты выклік Пуціну, заявіўшы ў інтэрв’ю тэлестанцыі “Дождь”, якая сымпатызуе апазыцыі, што хацеў бы стацца прэзыдэнтам. – Я хачу зьмяніць жыцьцё ў гэтай краіне, хачу зьмяніць сістэму кіраваньня. Хачу зрабіць, каб 140 мільёнаў людзей у краіне, дзе нафта і газ бьюць фантанам з зямлі, жылі не ў галечы, а ў нармальнай краіне, так, як у Эўропе – заявіў ён.
Шум вакол Навальнага ўшчаўся ў 2010 годзе, калі ў адным з інтэрв’ю ён вызначыў пуцінаўскую “Едіную Россію” як партыю “жулікаў і злодзеяў”. Калі ты ўступіў у “Едіную Россію”, то таксама ёсьць злодзеям. А калі не злодзеям, то прынамсі жулікам, бо сваім прозьвішчам прыкрываеш астатніх злодзеяў і жулікаў” – заявіў ён у размове з газэтай “Esquire”. Праз кароткі час пасьля гэтага ў яго пачаліся праблемы з юрыдычным ведамствам.

red. PAP

(Пераклаў з польскай В. Буйвал).

Крыніца:
wiadomosci.gazeta.pl/wiadomosci/1,114881,13757349,Wrog_Putina_przed_sadem__
Sadza_najslynniejszego_blogera.html

Мы зноў вяртаемся да тэмы Навальнага, бо абмінуць яе не выпадае. Яна навязьлівая. СМІ ўсяго сьвету літаральна завалены паведамленьнямі сваіх рэпарцёраў з Масквы і Кірава пра геройства “аднаго з лідэраў рускай апазыцыі”. Яго ў тытулах газэт ужо назвалі проста “лідэрам рускай апазыцыі”, “мужным змагаром з Пуціным”, “ворагам Пуціна №1” і г.д. Беларусы – народ абачлівы, яны ўжо апякліся з адным “найвядомейшым змагаром з карупцыяй”, які ўсё “змагаецца” з 1994 года. Таму да сытуацыі з Навальным варта прыгледзецца яшчэ раз.

Ніяк нельга пазбавіцца ад уражаньня, што на расейскай сцэне (то ў Маскве, то ў Кіраве) разыгрываецца зацяжны спэктакль. Працэс адкладаюць, пераносяць, сотні журналістаў афармляюць камандыроўкі, “трое суток не спят ради нескольких строчек в газете…” Вэрхал несусьветны. Сыплюцца эпітэты і тытулы, скрыпіць газэтнае пер’е…
Нават постсавецкія палякі ўключыліся ў гэтую кругаверць. Ну, вось у Польшчы які-небудзь зь лідэраў “Салідарнасьці” пайшоў бы пасярод царства хунты генэрала Ярузэльскага на службу да генэрала, у губэрнатары якога-небудзь ваяводзтва. Такога польскага Бялых палякі выклялі б пажыцьцёва як Юду Іскарыёта. А разам зь ім усіх яго памагатых, сакратароў, дарадцаў і пісарчукоў. А тут нічога, дарадчык Юды-Бялых, аказваецца, ваяваў супраць рэжыму. Вядома, што губэрнатарскія ўлады бязьлітасна рабуюць народныя багацьці, у Расеі гэта традыцыйна называецца “кормленіем”. А вось дарадчык Навальны скупляў акцыі выключна для таго, каб “разаблачыць” злодзеяў. Пакуль яго самаго не выкрылі…
Далейшы пасыл ад СМІ ўсяго сьвету: Навальны быў абраны ў “дэмакратычным інтэрнэт-галасаваньні” лідэрам расейскай апазыцыі. Дык беларусам ужо знаёмыя такія “апазыц-выбары”. Так “абіралі на адзінага лідэра” мясцовага Мілінкевіча. Што праўда, не праз Сеціва, але падняцьцем рук на палянках у лесе. У выніку пачалося мясцовае і міжнароднае надзьмуваньне правінцыйнай порхаўкі. З гісторыі вядома, што нацыянальныя лідэры не абіраюцца галасаваньнем, іх абірае само жыцьцё.

І самае галоўнае. Чым жа так “раззлаваў” Навальны Пуціна і яго партыю? Ды Крэмль яму мэдаль павінен павесіць на пінжак. Навальны “аўтарытэтна” і пасіянарна заклікаў мільёны расейцаў ісьці на выбары і галасаваць за яго, за Навальнага. Заклікаў ісьці на “выбары”, дзе ніхто не падлічвае галасы. Вось каб ён заклікаў да народнага байкоту выбарчага фарсу і яго паслухалі б 140 млн “дорогіх россіян”, — гэта быў бы сапраўдны ўдар па сістэме. Ён назваў іх “партыяй жулікаў і злодзеяў”. А чаму ж ён змаўчаў, што сапраўднае іх імя – гэбізм? Што ў гэтым ёсьць корань зла. І яшчэ ў тым, што працягвае сваё гнілое існаваньне расейская імпэрыя, якую мэтазгодна распусьціць на фрагмэнты. Навальны гэтага ніколі ня скажа, бо ён уключаны ў сістэму дзяржгэбізма.

Разгортваецца фотагалерэя Сагі пра Навальнага. Аказваецца, у яго ўжо ёсьць свая Крупская (кандыдытура на лэдзі апазыцыі). Але найбольш экзатычны фотавобраз – гэта натоўп рэпарцёраў перад падсуднай пустышкай. Працяг трагікамэдыі, безумоўна, будзе…

Ян Булыга

21/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024