Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ДЗІКУНСКАЯ ПРАВАКАЦЫЯ ПУЦІНСКІХ РАСЕЙЦАЎ “Грубы жарт над ахвярамі бальшавізма на “Первом Канале” Расейская зорка ў кулінарнай праграме параўнаў нарэзку пятрушкі з “разьнёй украінцаў”. МЗС у Кіеве выказала незадавальненьне. Рэакцыі ад ведамства патрабавала ўкраінская апазыцыя. Тацьцяна Сэрвэтнык (Пераклаў з польскай В. Буйвал.) Крыніца: Зразумела, што дзікі жарт ня проста так “узяў і прышоў у галаву” журналісту-кухару расейскага тэлебачаньня. Зразумела, што гэта была падрыхтаваная правакацыя, якую на загад начальства выканаў выканаўца. Беларусы добра ведаюць, што такое цяперашняе расейскае тэлебачаньне, і не зьдзіўляюцца. Гвалт, “русскій мат “велікій і могучій”, розная брыдота, дэмагогія і хлусьня – шырокая плынь “русскоязычной” тэлемаскультуры. Але гэтая і іншыя антыўкраінскія правакацыі сьведчаць таксама, што Масква шалее ад бязмоцнасьці. Яна ўбухала мільярды ў справу разбурэньня незалежнай Украіны, яе русіфікацыі і вяртаньня там сваёй акупацыйнай улады. Але ўсё безвынікова. Україна стаіць нягледзячы на разбуральную дзейнасьць крамлёўскага монстра і яго агентуры. Вось Маскву і калоціць ад нянавісьці. Заўважце, што такіх “жартаў” на кулінарных праграмах урганты не дазваляюць сабе пры нарэзцы бульбы. Афіцыйныя расейскія каналы і нават больш прыватныя канальчыкі калі ўжо бяруцца за беларускую тэму, то рассыпаюцца ў камплімэнтах “народу, іздревле нам родному”. Яны паказваюць, які суровы і справядлівы “бацька”, як вакол яго згуртаваліся беларусы, як усё ў нас добра функцыянуе. Усё гэта нагадвае роўнае шыпэньне ўдава, які ўжо разьзявіў пашчу і гатовы заглынуць ахвяру. Сам удаў “вне подозреній”. Правакатарскую функцыю Масква надала ўнутрырэжымным структурам у Беларусі. Прычым выстаўляе гэтыя правакацыі як “незалежную творчасьць” дырэктараў, працоўных калектываў, прадпрымальнікаў, адным словам – самых беларусаў. Самы беларусы нібыта “кпяць з сабе”. Апафеёзам нацыянальнай і чалавечай зьнявагі зьяўляюцца маніпуляцыі з мянушкай “бульбаш”. Заўважым, што расейскія тэлеправакатары не апусьціліся да называньня ўкраінцаў “хахламі”. Канкрэтным крымінальным злачынствам на ўзроўні дэманстрацыі зьяўляецца будаўніцтва рэстарана – публічнага дома непасрэдна каля магіл беларускіх ахвяраў у Курапатах. Яго назвалі дэманстрацыйна – “Бульбаш-хол”. Вядома, што разбудоўвае гэтую гнюснасьць маскоўская фірма. Але ўдаецца быццам “белоруссы этак сами про себя”. Акупантам важна перад тым, як яны канчаткова захопяць нашу краіну і паняволяць наш народ, растаптаць наш нацыянальны і чалавечы гонар. Яны лічаць, што так ім будзе прасьцей выканаць сваю захопніцкую місію. Але не захопяць і не паняволяць. Наш народ будзе супраціўляцца маскоўскаму хамству і імпэрскай агрэсіі. Ян Булыга 21/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |