Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЧАРГОВЫ КІТАЙСКІ КАШМАР.

Прадаюць мяса здохлых сьвіней

17 красавіка славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “У Кітаі знайшлі сотні загіблых сьвіней і сабак”. Вось гэты артыкул:

Паводле кітайскіх уладаў, гібель жывёл можа быць зьвязана з хімічнымі заводамі.

Пэкін. У Кітаі зноў знайшлі сотні загіблых сьвіней і сабак. Паводле мясцовых уладаў, на якіх спаслалася сёньня агенцыя АР, на пачатку тыдня знайшлі разам 410 сьвіней і 122 сабакі, якія загінулі на фэрмах і ў прыватных гаспадарках у мясцовасьці, якая адносіцца да адміністрацыі горада Ен-шы правінцыі Хэнань у цэнтральным Кітаі.

Гібель жывёл расследуюць. Улады мяркуюць, што яна можа быць зьвязана з хімічнымі заводамі, што знаходзяцца непадалёк. Там была спынена вытворчасьць і людзі дапамагаюць паліцыі расследваць выпадак, як паінфармавала афіцыйная інтэрнэт-старонка правінцыі

У паветры вакол мясцовасьці ў выніку праверкі не знайшлі ніякіх атрутных рэчываў, пітная вада таксама адпавядае стандартам.

Улады паведамілі, што гібель жывёл не зьвязана ні зь якой эпідэміяй або вірусам птушынага грыпу H7N9, якім нядаўна сьмяротна заразіліся ў Кітаі некалькі асобаў.

У сакавіку былі знойдзены больш за 16 тысяч загінулых сьвіней у рэках, якія забясьпечваюць вадой горад Шанхай. Прычыны выпадку дагэтуль не раскрыты, хаця паліцыя напала на сьлед нелегальных прадаўцоў пашкоджаных прадуктаў, зробленых з загіблых сьвіней.

tasr
(Пераклаў з славацкай В. Буйвал).

Крыніца: www.sme.sk/c/6771453/v-cine-objavili-stovki-uhynutych-prasiat-a-psov.html

У сувязі з кітайскім нашэсьцем на нашу Беларусь мы павінны вельмі ўважліва сачыць за санітарнымі і іншымі падзеямі ў Кітаі. Каб не было шокаў і сюрпрызаў, калі нешта здарыцца з нашымі жывёламі, людзьмі, рэкамі, прадуктамі і пітной вадой для вялікіх гарадоў. Бо вядома, што “кітайскія стандарты” – гэта рэч арыгінальная, як і шмат іншага з жыцьця кітайскай правінцыі. Беларусы не навязваюць нічога кітайцам у Кітаі, там цячэ сваё штодзённае існаваньне. А вось з кітайскага боку такога неўмяшальніцтва ня можа гарантаваць ніхто. Сусьветна вядома, што там, дзе зьяўляюцца “невялікія групы кітайцаў” па 200 тысячаў чалавек, усё вакол ператвараецца ў Чайна-таўн, з усімі наступствамі.

Гвалтоўныя працэсы кітаізацыі Беларусі пагражаюць парушэньнем ладу беларускага жыцьця, які многія пакаленьні нашага народу стваралі на працягу стагоддзяў.

Павел Гулевіч

21/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024