Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
РЭЖЫМ РАЗБУРАЕ МЕДЫЧНАЕ АБСЛУГОЎВАНЬНЕ Медычнае абслугоўваньне беларусаў на правінцыі заўсёды вызначалася адсталасьцю. Нашы людзі неяк “звыкліся” з гэтым, успрымалі гэты стан як непазьбежнае савецкае зло. Пасьля Чарнобыльскай катастрофы патрыёты-фронтаўцы павезьлі па ўсёй Беларусі замежнікаў, якія хацелі аказаць гуманітарную дапамогу ахвярам Чарнобыля. Калі англічане, італьянцы і немцы ўбачылі будынкі, палаты, аптэкі, апаратуру і няшчасных пацыентаў пасярод гэтага развалу, яны схапіліся за галаву. І сказалі, што такога ў іхных краінах не было вельмі даўно. Яны ня ведалі, з чаго пачынаць… Хто мог падумаць, што лукашызм зробіць яшчэ горш? У некаторых месцах, што праўда, патынкавалі сьцены шпітальных будынкаў, забясьпечыліся гуманітарнай дапамогай з-за мяжы, атрымалі нешта з сучаснай апаратуры (з той жа гуманітаркі). Але медработнікі на правінцыі атрымліваюць такія мізэрныя заробкі, што проста ня могуць пракарміць свае сем’і. Людзі ў белых халатах пачалі шукаць выйсьце з тупіка, у які іх загнаў антыбеларускі рэжым. Многія, асабліва маладыя медыкі звольніліся з працы ў раённых паліклініках і больніцах і падаліся з раёнаў у Менск і абласныя гарады. Яны ўладкаваліся на працу ў службу хуткай дапамогі. Суткі дзяжураць у брыгадзе хуткай дапамогі, а потым на электрычцы вяртаюцца дахаты, у свае Стоўбцы або Баранавічы. У выніку стан медабслугоўваньня насельніцтва ў большасьці раёнаў краіны блізкі да калапса. Там проста няма лекараў. Адной з цывілізацыйных заваёваў 19-га стагоддзя ў Эўропе (у тым ліку і ў Беларусі) было распаўсюджваньне і ўмацаваньне сістэмы “земскіх лекараў”, якія забясьпечвалі медычнае абслугоўваньне насельніцтва на правінцыі. У дэмакратычных эўрапейскіх краінах гэтая сістэма – гістарычны ўспамін. У прынцыпе там няма розьніцы, дзе лекавацца: у Рыме або на Сіцыліі – паўсюль выдатнае абсталяваньне, лекі і медперсанал. А вось у акупаванай Беларусі падарвана нават элемэнтарная сістэма аховы здароўя на правінцыі. Зразумела, што вырашэньне гэтай праблемы – толькі палітычнае. Сяргей Камароўскі 21/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |