Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўская мафія пацярпела паразу ў Эстоніі 24 красавіка латвійская газэта “Neatkariga Rita Avize” апублікавала артыкул пад тытулам “Эстонскія сьледчыя адкрылі шырокую схему расейскіх, латвійскіх і эстонскіх адмывальнікаў грошай”. Вось гэты артыкул: Эстонскія сьледчыя адкрылі шырокамаштабную схему расейскіх, латвійскіх і эстонскіх адмывальнікаў грошай, празь якую на працягу гадоў былі легалізаваны да 64 мільёнаў эўраў (45 мільёнаў латаў), паведамляе газэта “Postimees”. На вяршыні схемы адмываньня грошай знаходзіцца фірма “Ateka Resource”, зь якой зьвязаны сотні кампаній, бальшыня зь якіх знаходзяцца ў Расеі, але часткова і ў Латвіі. “Гэта толькі частка карціны. Пасьля закрыцьця “Ateka Resource” грашовая плынь на Расею зьменшылася ў пяць разоў”, — сказала кіраўнік бюро па злачынных даходах Цэнтральнай крымінальнай паліцыі Крыста Аса. На рахунак “Ateka Resource” у Эстонію пераводзіліся грошы з Расеі і Латвіі. Кампанія канвэртавала грошы ў даляры ЗША або эўры і забірала з банкаў чыстыя грошы. Потым кур’еры фірмы перавозілі сумы грошай назад у Расею. У працэсе адбываўся таксама перавод грошай з аднаго рахунка на другі, ствараліся новыя кампаніі прыкрыцьця і схаваныя каналы. Як паказалі эстонскія праваахоўнікі, у схему адмываньня грошай былі ўключаны палітыкі, бізнэсовыя колы і людзі, зьвязаныя з арганізаванай злачыннасьцю. Пасьля шэрагу гадоў працы праваахоўнікаў на пачатку гэтага года сьледства было завершана і было высунута абвінавачваньне фірме “Ateka Resource” і чатыром прыватным асобам – Антону Геру, Сяргею Кірылаву, Сяргею Галубаеву і Андрусу Коху. Згодна тэкста абвінавачваньня, у Эстоніі былі адмыты 64 мільёны эўраў. Як паказваюць сьледчыя, гэта ёсьць даказаная сума, а сапраўдная сума грошай можа быць большая. Дзяржаўныя ворганы арыштавалі каля чатырох мільёнаў эўраў. Агенцыя навінаў LETA (Пераклаў з латышскай В. Буйвал) Крыніца: Эстонскія прафэсіяналы накрылі маскоўскую банду, якая круціла і адмывала нарабаваныя брудныя грошы. Цікава, што частка згаданай банды дзейнічала з тэрыторыі Латвіі. Гэта паказвае, наколькі маскоўскія бандыцкія структуры глыбака заселі ў маленькай балтыйскай дзяржаве. Але падобна, што час расперазанага фінансавага бандытызму ў Эстоніі скончыўся. Адбываюцца хапуны і арышты, “дорогіх россіян” і іхных мясцовых памагатых бяруць пад мікіткі і знаёмяць з праваахоўнай сістэмай Эстонскай Рэспублікі. У сувязі з гэтым нам успамінаецца даўні працоўны візыт у Эстонію ў 1989 годзе. Беларуская фронтаўская дэлегацыя начале з Зянонам Пазьняком стала сьведкай цікавай сцэны, што пэрманэнтна разгортвалася на цэнтральнай плошчы старога Таліна. Маладыя адукаваныя эстонцы спакойна вялі бясконцую дыскусію з расейцамі. Адзін імпэрскі фрукт, больш падобны на нейкага асірыйца, усё надрываўся: “Но вы же пропадёте без нас!” На гэта малады эстонец флегматычна і з лёгкім акцэнтам адказаў яму: “Ну это же мы пропадём, что вы так вольнуетэсь?” Не прапалі эстонцы. Прападае і валіцца маскоўская імпэрыя. Гнілыя яе эліты вязуць свае крывавыя капіталы ў тую ж Эстонію і адмываюць зь іх кроў. Але і тут правал. Пасьля ліквідацыі толькі адной злачыннай канторы плынь грошай з Расеі зьменшылася ў пяць разоў. А колькі яшчэ гэтых спрутаў у Балтыі і ў нашай Беларусі! Расейскія мафіёзы павінны ведаць – на нашай зямлі іхныя “трансакцыі” і захопы нашай нацыянальнай маёмасьці зьяўляюцца юрыдычна нікчэмнымі і крымінальнымі. Законнасьць будзе адноўлена, маёмасьць будзе вернута нашаму народу. 27/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |