Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
23 красавіка румынская газэта “Adevarul” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейская апазыцыя – гэта “пустата”, якая ня мае ідэй, — сьцьвярджае прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна”. Вось гэты артыкул: Крэмль ня можа весьці дыялог з апазыцыяй у Расеі, бо немагчыма весьці дыялог з “пустатой”, якая ня мае ідэй, — заявіў у панядзелак прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Уладзімера Пуціна. “На маю думку, у нас няма лідэраў апазыцыі, гатовых узяць на сабе адказнасьць”, — заявіў Дзімітры Пяскоў у інтэрв’ю для расейскага канала “Россія 24”. “Я кажу менавіта пра канструктыўны дыялог, які немагчыма праводзіць з пустэчай. Канструктыўны дыялог можа быць толькі з тым, хто існуе”, — падкрэсьліў ён. Пяскоў падкрэсьліў таксама, што апазыцыя “павінна безумоўна існаваць і мець канструктыўную праграму”. Хваля супраціву беспрэцэдэнтных маштабаў накрыла Расею пасьля парляманцкіх выбараў у сьнежні 2011 г., дзе выйграла партыя “Едіная Россія”, якая знаходзіцца ва ўладзе. Выбары былі пазначаны фальшаваньнем, паводле апазыцыі, якая сабрала тады 100000 маніфэстантаў у Маскве супраць Уладзімера Пуціна. Аднак пасьля вяртаньня Пуціна ў Крэмль у траўні 2012 г. і ўсталяваньня жорсткага кантролю над грамадзянскай супольнасьцю апазыцыя – якую крытыкуюць і за гетэрагенны характар і за няздольнасьць распрацаваць сапраўдную палітычную праграму – ня здолела больш мабілізаваць тысячы пратэстуючых і, здаецца, згасае. Mediafax (Пераклаў з румынскай В. Буйвал) Крыніца: Пуцінскі прэс-сакратар ведае, што кажа. Бо менавіта крамлёўская хунта зьляпіла “лідэраў апазыцыі” і выправіла іх у народ. Частка публікі паверыла гэтай агентуры і пайшла за ёю. Пайшла на фальшывыя выбары, галасаваць, як ёй казалі гэтыя агентурныя “лідэры”. Пасьля гэтага пратэстуючыя яшчэ раз схадзілі на “марш мільёнаў” у траўні 2012 г. на заклік гэтых падасланых “лідэраў”. А “лідэры” на загад сваіх крамлёўскіх паханоў узялі і завялі тысячы даверлівых людзей у паліцэйскую пастку, пад удар і разгром. Зразумела, што пасьля такога гэтыя “лідэры” зьбіраюць у 12-мільённай Маскве па 400 чалавек на свае “акцыі”. Ва ўсім (з некаторымі слабымі нюансамі) у Маскве паўтараецца рэжысура менскай псэўдаапазыцыі, якую ў народ выправіла тая ж структура. І хто ж у іх гэтыя “апазыцыйныя лідэры”? Навальны? Някляеў? Ксюша Сабчак і Лябедзька? Хіба такое сур’ёзна! Зразумела, што ў Крамлі сьмяюцца і абзываюцца. Там ня сьмешна толькі на тэму народнага супраціву ў Татарстане, на Каўказе і ў Беларусі, дзе ёсьць сапраўдныя лідэры і сапраўднае нацыянальнае адраджэньне, якое ўрэшце разбурыць імпэрскі Карфаген. Ян Булыга 27/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |