Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“У Арменіі адзначаюць 98-ю гадавіну генацыда”

24 красавіка летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад гэтым тытулам. Вось гэты артыкул:

У Арменіі адзначаюць 98-ю гадавіну генацыда, калі пад уладай Асманскай імпэрыі былі забіты сотні тысяч армян. Турцыя дагэтуль адмаўляецца прызнаць, што тут быў генацыд, сьцьвярджаючы, што гэта – частка баёў, што адбываліся ў Першую сусьветную вайну. Дагэтуль гэтае гістарычнае пытаньне – клін паміж Арменіяй і Турцыяй.

Адзначаючы гадавіну генацыда, армяне заклікаюць сьвет прызнаць, што ў 1915-1917 гадах – масавыя забойствы, зьдзейсьненыя Асманскай імпэрыяй, у выніку чаго загінула 1,5 мільёна суайчыньнікаў, былі генацыдам, грунтоўна запланаваным асманскім кіраўніцтвам. Турцыя адмаўляе гэта, сьцьвярджаючы, што загінула 300-500 тысячаў армян і прыкладна столькі ж турак. Гэта былі ахвяры Першай сусьветнай вайны, калі армяне паўсталі супраць валадароў Асманскай імпэрыі і далучыліся да расейскіх сілаў, якія увараваліся туды.

У цэнтры сталіцы Ерэвана тысячы армян сабраліся, каб адзначыць 98-ю гадавіну забойстваў і заклікаць Турцыю прызнаць генацыд, што адбыўся амаль 100 год таму.

“Уся Арменія, армянская дыяспара і моладзь ужо каторы год ў гэты дзень запальваюць паходні і змагаюцца за справядлівасьць”, — заявіў прадстаўнік Армянскай рэвалюцыйнай фэдэрацыі Артур Казаран.

Шмат людзей узяло ўдзел у шэсьці вуліцамі Ерэвана да помніка генацыду, у цэнтры якога гарыць вечны агонь.
Гісторыкі сьцьвярджаюць, што генацыд армян быў першым сучасным генацыдам, запланаваным і зьдзейсьненым на дзяржаўным узроўні. Яго дагэтуль не прызнаюць Турцыя і яшчэ некалькі краін.

Мяркуецца, што Турцыя ня хоча прымаць на сабе адказнасьць, баючыся ўзмацніць памкненьне да незалежнасьці іншых нацыянальных меншасьцяў, напрыклад, курдаў. Турэцка-армянскі канфлікт вядзе да расколу і ў замежжы – прызнаючы генацыд, вы становіцеся сябрамі армян, але разам з тым і аб’ектам турэцкага гневу. У Францыі быў прыняты закон, паводле якога забаронена адмаўляць генацыд армян і за гэта прадугледжваліся суровыя пакараньні. У туркаў адразу ж адносіны з Парыжам сталі халоднымі. Што праўда, пазьней закон быў адкліканы.

Турцыя і Арменія не маюць дыпламатычных адносін з 1993 г. Анкара зачыніла мяжу з суседам з прычыны вайны паміж хрысьціянскай Арменіяй і мусульманскім Азэрбайджанам за Нагорны Карабах.

lrt.lt, cлужба тэленавінаў LRT, Вілмантэ Лакцыкайтэ

(Пераклаў з летувіскай В. Буйвал)

Крыніца:kauno.diena.lt/naujienos/uzsienis/armenijoje-minimos-98-osios-genocido-metines-491228

У сьвеце няма ніводнага армяніна або сябра Арменіі, які раўнадушна адмахнецца і скажа вам: “Время было такое…” Армянскі народ памятае аб сваіх ахвярах і патрабуе справядлівасьці ўжо амаль сто гадоў. Пра “такое время” там ніхто не разважае. І забойцам ніхто не даруе. Нават пад савецкім валадарствам афіцыйныя ўлады ў Маскве і Ерэване не адмаўлялі факту генацыду армянскага народу і не забаранялі людзям памінаць сваіх пакутнікаў. Пры саветах былі пабудаваны помнікі і мэмарыялы ў памяць аб ахвярах генацыду. Зразумела, што кіраўніцтва незалежнай Арменіі робіць усё, каб ушанаваць пакутнікаў народу і зрабіць гэтую памяць вечнай. Той, хто надумаў бы зьдзеквацца з народнай памяці армянскага народу, блюзьнерыць на магілах пакутнікаў, наносіць шкоду народным мэмарыялам, адразу атрымаў бы суровы і справядлівы адказ ад уладаў і грамадзтва. Такіх там няма.

Антыбеларускі рэжым і Масква, што стаіць за ім, робяць усё, каб растаптаць памяць пра генацыд беларускага народу. Гэта ёсьць адзін з галоўных доказаў таго, што рэжым у Беларусі мае акупацыйны, антыбеларускі характар. Вечна так ня будзе. У вызваленай ад акупацыі Беларусі будзе спынены зьдзек з нашай народнай памяці і разбурэньне нашых сьвятынь. І прафанатарам-кузняцовым ня будзе месца на нашай зямлі.

Ян Булыга

27/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024