Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(22-26.04.2013)

Швэдзкая супрацьпаветраная абарона ні на што не здольная

22 красавіка 2013 г. швэдская газэта “Svenska Dagbladet” напісала пра два цяжкія бамбавікі і чатыры зьнішчальнікі ВВС Расеі, якія раптам паляцелі ў бок Стакгольма. Швэдская супрацьпаветраная абарона нават не адрэагавала на гэтую імітацыйную атаку. НАТО падняла дацкія самалёты з аэрадромаў у Летуве. Яны і адагналі прэч расейскія самалёты.

Наш камэнтар: Вось як дажыліся швэды з сваім сацыялізмам, парадамі сэксменшасьцяў і іншымі збачэнскімі бразготкамі лібэралізма. Іхную сталіцу маскоўцы маглі захапіць за пяць хвілін. Гэта не лёгкаматорны самалёцік, які беларуская СПА засекла і выпусціла па дурному загаду.

Алесь Хадасевіч

Вынікі шызоіднай амбівалентнасьці

24 красавіка 2013 г. нямецкая газэта “Die Welt” апублікавала артыкул пад тытулам “Наступ Пуціна на ўласных грамадзянаў”. Распавядаецца пра штрафы за сустрэчы грамадзянаў з замежнымі дыпламатамі, пра абвяшчэньне шэрагу няўрадавых арганізацый “замежнымі агентамі”, пра Навальнага і ўсё падобнае. Джон Далхуйзэн, дырэктар Праграмы Amnеsty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі, параўнаў уціск грамадзянскай супольнасьці з “ботам, што стаіць на карку крытыкаў”. Публікацыя прыўрочана набліжэньню гадавіны абраньня Пуціна на прэзыдэнта 7 траўня 2012 г.

Наш камэнтар: Усё так, пуцінская сістэма цісьне на карак. Але трэба прыгадаць, што ўсе без выключэньня няўрадавыя арганізацыі ў Расеі заклікалі летась людзей ісьці на выбарчы лубянскі фарс і гукалі “скажі ему своё нет”. Некаторыя зь іх адначасова прызнавалі, што “выбараў няма”. А цяпер яны зьдзіўляюцца вынікам сваёй шызоіднай амбівалентнасьці. Яны мабыць хацелі надурыць Лубянку на лубянскіх “выбарах”? А можа толькі прыкідваліся?

Юрка Марозаў
***

Лепш бы яны разваліліся

25 красавіка 2013 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” напісала, што прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Ніколіч даў інтэрв’ю басьнійскаму дзяржаўнаму тэлебачаньню. Прэзыдэнт заявіў, што “просіць на каленях дараваньня за сэрбскі злачын у Срэбраніцы”.

Наш камэнтар: Праз амаль 20 год пасьля масавага забойства мусульманаў у Срэбраніцы кіраўнік Сэрбіі просіць дараваць і прызнае злачынства.
Беларусы ніколі не дачакаюцца ад Масквы прызнаньняў і просьбаў дараваць за імпэрскія злачынствы. Ды й што нам з гэтага. Лепшая кампэнсацыя для ўсіх народаў – канчатковы распад імпэрыі зла.

Юрка Марозаў
***

Тэатральнае скамароства крамлёўскай школы

25 красавіка 2013 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” камэнтавала тэлевыступ Пуціна: “На прыканцы свайго 11-га года ва ўладзе сыграў расейскі прэзыдэнт з сваім любімчыкам Кудрыным хваткую палітычную пастаноўку перад народам і Захадам”.

Наш камэнтар: Іранічны тон ацэнкі тэлепастаноўкі з Масквы вельмі адэкватны. Мільёны людзей ужо даўно зразумелі – няважна, што кажа і абяцае Пуцін. Усё гэта – тэатральнае майстэрства крамлёўскай школы.

Алесь Хадасевіч
***

Зноў спалілі псыхіятрычны шпіталь

26 красавіка 2013 г. вугорская газэта “Magyar Nemzet” паведаміла пра пажар у псіхіятрычнай клініцы на ўскраіне Масквы. Загінулі 38 чалавек, амаль усе насельнікі шпіталя.

Наш камэнтар: Стала вядома, што пажарныя не маглі даехаць да пажара ў Маскве, бо была зачынена пераправа праз рэчку. Жудаснае сьведчаньне пра развал у самой сталіцы імпэрыі. І гэта там не ў першыню, калі паляць псыхіятрычныя шпіталі.

Алесь Хадасевіч
***

Добрая зьява народнага супраціву брыдоце

26 красавіка 2013 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра масавыя пратэсты ў Францыі супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Народная падтрымка кансэрватыўных сілаў настолькі шырокая, што цяпер фармуецца фронт супраціву.

Наш камэнтар: Добрая зьява народнага супраціву збачэнству ў Францыі зьдзівіла многіх у сьвеце. Аказалася, што ёсьць сілы і людзі, якія не апусьцілі рукі перад наступам лібэральнага маразма.

Алесь Хадасевіч
***

Пачатак зьмены свайго аблічча

26 красавіка 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла пра рашэньне гарадзкіх уладаў Стакгольма. У прыгарадзе швэдскай сталіцы дазволена муэдзінам склікаць вернікаў на малітву з мінарэта мясцовай мячэці. Вызначаны дазволеныя дэцыбэлы гуканьняў і іх працягласьць.

Наш камэнтар: Мульцікультуралізм трыюмфуе, лібэралы задаволены. Застаецца толькі адно пытаньне: як наконт узаемнасьці? Як жывуць, як вымушаны маліцца і як гінуць хрысьціяне ў мусульманскіх краінах – агульна вядома. Ахвяраў тысячы, уцекачоў сотні тысяч. Такі вось баланс “мульцікультуралізма”. Дакладней, ьнішчэньня лібэраламі хрысьціянства сьвеце.

Юрка Марозаў

28/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024