Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Дзень памяці ахвяраў Чарнобылю

2704-11.JPG 27 красавіка ў сувязі з тым, што рэжым забараніў правесьці мэмарыяльныя чарнобыльскія мерапрыемствы ў Кіеўскім скверы ў Менску, энтузіясты нашай народнай партыі прышлі ў Курапаты. А 12.00 там сабралося некалькі дзясяткаў чалавек, яны ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі, усклалі да курапацкіх крыжоў кветкі, запалілі сьвечкі.

Грамада заслухала зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сп. Зянона Пазьняка – “Чарнобыль за намі, чарнобыль перад намі” (апублікаваны).

Потым выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў на Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Ён нагадаў аб тым, што наступствы Чарнобыльскай катастрофы ўзмацняюцца дзеяньнямі антыбеларускага рэжыму. Рэжым прымушае апрацоўваць забруджаныя радыяцыяй землі і вырабляць атручаную прадукцыю, якая потым разыходзіцца па ўсёй краіне і за яе межамі. Працягваецца антычалавечы экспэрымэнт над нашым народам, нашымі дзецьмі. Але арганізатары гэтых злачынстваў у Маскве і Менску ўжо адчуваюць, што іхнаму панаваньню над народам прыходзіць канец. Не выпадкова яны шалёнымі тэмпамі вывозяць за мяжу нарабаваныя капіталы, скупляюць зямлю і маёмасьць у Фінляндыі і іншых краінах. Кіпрыйскі крызіс паказаў, якія пачварныя формы можа набываць гэты працэс. Там злачынцы рэжыму патрапілі пад нацыянальную канфіскацыю іхных капіталаў.

Многія зь іх пэўна маюць толькі адну думку: калі пачнецца абвал антынароднай сістэмы, пасьпець дабегчы да вакзала. Каб прыкрыць свае злачынствы, рэжым блытае людзей сваёй псэўдаапазыцыяй. Але людзі не сьляпыя. Яны ўжо ў мінулыя гады паглядзелі, у што ператварылі падстаўныя фронтаўскі традыцыйны “Чарнобыльскі шлях” (ім, дарэчы, акупацыйныя ўлады ўвесь час даюць дазвол на дэманстрацыі, а нам – не і нідзе). На Бангалор за імі ходзіць мала людзей. Беларусы ня хочуць да іх далучацца. Але прыйдзе пара і мы адродзім традыцыю годнага ўшанаваньня памяці нашых ахвяраў.

Сёньня група энтузіястаў нашай Партыі сымвалічна сабралася ў Курапацкай сьвятыні. І Чарнобыль, і Курапаты – сымвалы народнай бяды пад расейскай акупацыяй. Тут жыве памяць аб нашых пакутніках. Наш народ абавязкава зьдзейсьніць мары пакаленьняў беларусаў. Мы пабудуем сваю нацыянальную Дзяржаву, магутную, дэмакратычную, культурную. Будучыня належыць нам і нашым нашчадкам, а не акупанцкай хеўры.

Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Потым усе правялі талаку, добраўпарадкавалі і ачышчалі тэрыторыю Народнага Мэмарыялу, садзілі кветкі, рэстаўравалі крыжы.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай
Партыі – БНФ
27 красавіка 2013 г.

2704-21.JPG

28/4/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2013
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024