Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: Чарнобыль за намі, чарнобыль перад намі Паважаныя землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы! Цяпер, калі на нашу зямлю апусьцілася цемра, гэты шлях затаптаны, грамадзтва адкінута на ўзровень 1988 года, і людзі (чаго раней не было) пагаджаюцца са сьмерцю, якую ім ужо падрыхтавалі ворагі Беларусі. Прычына – акупацыйная палітыка ўладнага рэжыму. Нешматлікасьць беларускай адраджэнскай эліты і нікчэмнасьць здэнацыяналізаванай інтэлігенцыі далі магчымасьць разьвівацца антыбеларускай палітыцы, спраектаванай у Маскве. Працяг Чарнобыля нам рыхтуюць у Астраўцы. Цяпер асноўная беларуская сіла барацьбы з Чарнобылем павінна быць накіравана на Астравец. Тыя, хто будуюць там атамную станцыю, тыя яе і ўзарвуць. Астраўца нацыя ўжо не перажыве. Будзе зьнішчана нават Вільня. Толькі круглыя дурні і самагубцы, якія не разумеюць што такое Расея і атамная электрастанцыя, могуць супакойвацца тады, калі ўсёй нацыі рыхтуюць атамную катастрофу. Мы ўсё разумеем. Заўважце, што за апошнія восем гадоў акупацыйныя антыбеларускія ўлады не далі нашай Партыі ніводнага дазволу (акрамя “Дзядоў”) на адзначэньне знакавых падзей беларускай гісторыі. Гэта сымптаматычна. І мы ведаем чаму яны так робяць. Таму мацуйма нашы сілы і дзейнічаем паралельна. Усім нам зразумела, што каб збавіцца ад Чарнобылю, ёсьць толькі адзін шлях – ліквідацыя антыбеларускага рэжыму. Гэтаму пасьвечана наша дзейнасьць і наша змаганьне. Слава Беларусі! Зянон Пазьняк 26 красавіка 2013 г. 28/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |