Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(З выступу на Сойме КХП – БНФ 14 красавіка 2013 г.) Жыцьцё паказала, што змаганьне з цемрай ня ёсьць простым, калі за ёй стаіць геапалітычны інтэрас, які сьцьвярджаецца сродкамі сучаснай акупацыйнай вайны. Складанасьць у тым, што бальшыня людзей, кінутая ў гэтую вайну, не разумее, што адбываецца, бо грамадзтва адлучана ад улады, багацьця і інфармацыі. Цемра спраўляе баль. І гэта ня проста словы. 19/4/2013 › Навіны (08-09.04.2013) Варта рабіць высновы 8 красавіка 2013 г. італьянская газэта “Repubblica” напісала пра сьмерць Маргарэт Тэтчэр, “жалезнай лэдзі”, якая была адзінай жанчынай-прэм’ерам у брытанскай гісторыі. 19/4/2013 › Навіны Зянон Пазьняк:“САНКЦЫІ – ДЫЯЛОГ – САНКЦЫІ” (З выступу на Сойме КХП – БНФ 14 красавіка 2013 г.) … Ёсьць зьявы, якія цыклічна паўтараюцца ў палітыцы (напрыклад, адносіны да выбараў рэжыму, байкот фальшывага галасаваньня і інш.). Тут наша беларуская фронтаўская пазыцыя добра абгрунтаваная і ўспрынята грамадзтвам. 15/4/2013 › Навіны Эканоміка, прадпрыемствы належаць усяму беларускаму народу (Красавіцкі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 14 красавіка сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 15/4/2013 › Навіны Зянон Пазьняк: ХОЧУЦЬ ЛЕГАЛІЗАВАЦЬ РЭЖЫМ Апошнія паўгода ў Эўразьвязе ішла ўпартая праца па наладжваньні супрацоўніцтва з антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Тэндэнцыя выклікана заўважнай актывізацыяй на Захадзе лабістаў рэжыму, дыпляматыі і агентуры. Справа разгорнута настолькі шырока, што некаторыя дзеячы з былых савецкіх сяброў Эўразьвязу не без падставы загаварылі пра ўзмоцненую дзейнасьць разьведак, як у пэрыяд “халоднай вайны”. 10/4/2013 › Навіны (07-08.04.2013) Дэградаваныя дачыненьні 7 красавіка 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” напісала пра афіцыйны візыт Пуціна ў Нямеччыну. Ён разам з канцлер Мэркэль наведаў буйны выставачны прамысловы комплекс у Гановэры. 10/4/2013 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: КАНЦЭРТ ДЛЯ АНАЛЬФАБЭТА З АРКЕСТРАМ Антыбеларускі рэжым плянуе ліквідацыю беларускага нацыянальнага тэатра шляхам скасаваньня датацыяў і прапануе камэрцыйнае існаваньне. Дзяржаўныя нацыянальныя тэатры без датацыяў не існуюць. Тут намер хуткага разбурэньня беларускага тэатра з наступным абплёўваньнем і паклёпам, маўляў “сам памёр” (як казалі пасьля зьнішчэньня Васіля Быкава ці як з асаблівым цынізмам пра забойства Рамана Вайніцкага, маўляў “памёр, бо спынілася сэрца”). 7/4/2013 › Навіны Судзілішча “судзіла” Сяргея Каваленку 29 сакавіка завершыўся суд над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам. Суддзя Першамайскага раённага суду г. Віцебска Валянціна Кісьмярожкіна прызначыла яму пакараньне штрафам у памеры 1 мільёна рублёў. 7/4/2013 › Навіны 28 сакавіка ў сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) урачыста адкрылася выстава твораў таленавітага мастака-графіка Яўгена Шатохіна (1947-2012). На вэрнісажы сабраліся вучні Шатохіна-пэдагога, ягоныя сябры і аднадумцы. Было сказана шмат цёплых словаў пра чалавека і творцу, прагучалі ўспаміны пра сустрэчы зь ім на абсягах жыцьця і мастацтва. 7/4/2013 › Навіны (22-26 сакавіка 2013) Новы парадак расейскага імперыялізму 22 сакавіка 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Расейскі прэзыдэнт Пуцін сёньня перад візытам новага кітайскага прэзыдэнта Сі Цынь-Пхінга ў Маскву заявіў, што партнэрства абедзьвюх краін спрыяе сусьветнай бясьпецы і дапамагае ствараць больш справядлівы сусьветны парадак”. 7/4/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |