Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ужо больш за месяц у Даніі працягваецца агульнадзяржаўны канфлікт вакол школьніцтва і настаўніцтва. У сувязі з цяжкім эканамічным крызісам урад краіны вырашыў сэканоміць на настаўніках і павялічыў ім гадзіны выкладаньня за той жа заробак Настаўнікі масава заўпарціліся і адмовіліся “быць крайнімі”. Па ўсёй Даніі прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі і мітынгі, а на правінцыі пікеты з патрабаваньнем адмены прынятых урадавых рашэньняў. Да настаўнікаў актыўна далучыліся бацькі і самы вучні. На гэта ўрад адказаў лакаўтам, зачыніўшы 1 красавіка сотні школ. 50 тысяч настаўнікаў сталіся фактычна беспрацоўнымі. Класы стаяць пустыя, дзесяткі тысячаў дзяцей ня вучацца. Цікава, што дзеці ўсіх узростаў рвуцца ў школу, хочуць вучыцца і выступаюць на баку сваіх настаўнікаў. На наш погляд, уся сытуацыя паказвае, што, як казаў Гамлет, “ня ўсё ў парадку ў Дацкім каралеўстве”, але з народнай адукацыяй у каралеўстве ўсё добра. Школа ў Даніі – дацкая, на роднай мове. На гэтай мове размаўляюць каля пяці з паловай мільёнаў чалавек. Данія – маленькая краіна, якая мае калонію – самую вялікую ў сьвеце выспу – слабазаселеную па берагах ледавітую Грэнляндыю. Дацкая мова – адна з германаскандынаўскіх моваў, яна блізкая да швэдскай, нарвэжскай і ісляндскай моваў. Аднак, лінгвісты называюць яе “самай невыноснай з эўрапейскіх моваў”. Па-дацку даволі лёгка навучыцца чытаць (асабліва, калі ведаеце іншыя роднасныя мовы), а вось размаўляць па-дацку – гэта сапраўды пакутлівы занятак. Тыя ж лінгвісты кажуць, што пераадолець фанэтычныя парогі датчыны можна толькі размаўляючы з гарачай бульбінай у роце. Гукі зьліваюцца ў адно, зьнікаюць недзе пад языком, не выходзяць з горла. Але гэта родная мова, і народ ня хоча адмаўляцца ад яе. Нягледзячы на тое, што дацкія вучоныя высьветлілі: з прычыны згаданых цяжкасьцяў на пачатковым этапе разьвіцьця дацкія дзеці разьвіваюць здольнасьці разуменьня і маўленьня на некаторы час пазьней, чым іхныя равесьнікі зь іншых краін. Але народ не адмаўляецца ад сваёй роднай мовы. Так было не заўжды. Суседства з магутнай і вялікай Нямеччынай заўсёды стварала пагрозу для існаваньня дацкай нацыі і мовы. Дацкая арыстакратыя і каралеўскі двор з часоў сярэднявечча прывучыліся размаўляць “па-гарадзкому” – па-нямецку, грэбуючы “мовай простых сялян і рыбакоў”. На пачатку 19-га стагоддзя ўсё пачало мяняцца на рэвалюцыйнай хвалі рамантызму і нацыянальных адраджэньняў па ўсёй Эўропе. У скандынаўскіх краінах вяртаньне да свайго, роднага вядомае пад тэрмінам “скандынавізм”. Культура, традыцыі, нацыянальная гісторыя, песьні і перш за ўсё родная мова – вось што вызначыла гэты нацыянальны ўздым. Абсалютная бальшыня сучасных датчан умеюць размаўляць па-ангельску, вельмі многія яшчэ й па-нямецку. І ніколі гэтае веданьне чужога не было прычынай адмаўленьня ад свайго, ад сваёй “цяжкой і невыноснай мовы” (самай прыгожай і мілагучнай для датчан). Больш таго, яны ганарацца сваёй мовай і шануюць тых чужынцаў, хто разумее датчыну і хаця б з акцэнтам крыху размаўляе на ёй. Выкладаньне ў школах і ўнівэрсітэтах вядзецца на дацкай мове. Прытым, што існуюць курсы выкладаньня па-ангельску, а таксама гімназіі з выкладаньнем часткі прадметаў на іншых мовах – але гэта ўсё творчы дадатак да асноўнага, да дацкага. Мы ўпэўнены, дацкі народ пераадолее цяперашні крызіс і дацкая школа запрацуе з новай энэргіяй як крыніца ведаў і патрыятызму. Дацкая мова будзе жыць вечна ў сям’і цывілізаваных культур. І самая надзейная гэтаму гарантыя – пікеты дацкіх школьнікаў з плакатамі на роднай мове: “Я хачу вучыцца”, “Я хачу на лекцыі”. Валеры Буйвал 2/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |