Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(26-29.04.2013)

Масква сьмяецца

26 красавіка 2013 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала, што ФСБ арыштавала ў Маскве 140 асобаў, падазраваных у супрацоўніцтве з ісламісцкімі групоўкамі. На фота ў газэце Пуцін сьмяецца.

Наш камэнтар: Пра гэта “маланкай” паведамілі ўсе СМІ сьвету (“сусьветная сэнсацыя”). Некаторыя зь іх не забыліся ўдакладніць, што йдзецца пра затрыманьні, праведзеныя ў апошнія месяцы. Цікава, што Масква не дае ні прозьвішчаў, ні фота, ні іншых падрабязнасьцяў. Адчуваецца, што пад бостанскі тэракт Масква проста ўдае “актыўнасьць у змаганьні з ісламістамі”. А калі б Крэмль паведаміў, што арыштаваў 140 тысячаў ісламістаў, гэтыя таксама паверылі б? Мабыць, так. Масква сьмяецца.

Юрка Марозаў
***

У іх свае “прыярытэты”

27 красавіка 2013 г. нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” цытавала міністра замежных справаў ФРГ Гвіда Вэстэрвэле, які папікаў Пуціна ў тым, што той “не разумее дэмакратыі”. Міністар паабяцаў, што Нямеччына й надалей будзе падтрымліваць няўрадавыя арганізацыі ў Расеі.

Наш камэнтар: Павесяліў нас гэты Вэстэрвэле. Яны там, аказваецца, чакалі, што гэбэшнік будзе “разумець дэмакратыю”… Бачна, што пагром у трэцім сэктары (сярод тлустых грантасмокаў) усхваляваў немцаў і іншых заходнікаў значна больш, чым тэрарыстычныя дзеяньні расейскай арміі і іншых структураў на Каўказе. У іх свае “прыярытэты”.

Юрка Марозаў
***
Знаёмая песьня

27 красавіка 2013 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” напісала пра дыскусію, што разгарнулася ў Нарвэгіі ў сувязі са здымкамі нарвэжскага мастацкага кінасэрыяла пад назовам “Акупаваная”. Сэрыял прысьвечаны савецкаму абрабаваньню нафтавых рэсурсаў Нарвэгіі пасьля ІІ Сусьветнай вайны. Русіст Б’ёрн Ністад выступіў з пратэстам супраць гэтага кіно. Ён кажа, што такі фільм быў бы блюзьнерскім, бо Чырвоная армія вызваліла ў 1944 г. паўночную Нарвэгію, дзе загінула 2000 савецкіх вайскоўцаў. Трэба паляпшаць адносіны з суседняй Расеяй. Іншыя аналітыкі пярэчаць яму, кажуць, што трэба казаць праўду, як было.

Наш камэнтар: Русіст на то ён і русіст, каб бараніць сваю Маскву. Русісты заўсёды забываюцца пра беларусаў, украінцаў, грузінаў і іншых, што змагаліся супраць фашызма. Для іх “усе рускія” і “усе перамогі і ахвяры — гэта Расея”. Таму, маўляў, нельга казаць пра “расейскую акупацыю”. Знаёмая фальшывая песьня ўсіх аматараў і прафэсіяналаў, што кормяцца з рук Масквы.

Алесь Хадасевіч
***

Гульцы ў палітыку і вайну

27 красавіка 2013 г. дацкая газэта “Politiken” напісала пра заяву Масквы. Нам. міністра МЗС М. Багданаў, сказаў, што калі амэрыканская выведка сьцьвярджае аб прымяненьні хімічнай зброі ў Сірыі, то Масква будзе гэта правяраць. Усё трэба рабіць паводле міжнародных правіл.

Наш камэнтар: Агульна вядома, што менавіта Масква трымае на плаву крывавы антынародны рэжым Асада. Сам дыктатар сядзіць на расейскім эсмінцы і камандуе бамбіць гарады і вёскі, забіваць сірыйцаў. Зброю яму пастаўляе Масква. І цяпер тая ж Масква будзе “правяраць” ды яшчэ “паводле міжнародных правілаў”. Але цынізм!

Алесь Хадасевіч
***

Напад на прэм’ера Сірыі

29 красавіка 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла пра напад на прэм’ера Сірыі Ваэля аль-Халькі. Калі ягоны картэж ехаў у цэнтры Дамаска, выбухнула замінаваная машына на ягоным маршруце. Мінімальна 6 чалавек загінулі, 15 паранены. Прэм’ер не быў паранены, але загінулі яго кіроўца і адзін ахоўнік.

Наш камэнтар: Лепш бы і прэм’ер сядзеў на расейскім караблі разам з тыранам Асадам. Няхай бы Масква пасадзіла на свае караблі ўсю хунту і адвезла яе да сябе. Мяркуем, што сірыйскі народ быў бы ня супраць гэтага.

Юрка Марозаў
***

Субсідыі скончаны

29 красавіка 2013 г. бэльгійская газэта “Het Nieuwsblad” апублікавала артыкул пад тытулам “Фландрыя больш ня будзе субсідзіраваць прыём дзяцей Чарнобыля”. Пра гэта заявіў флямандскі міністар ў справах моладзі Паскаль Смэт. Субсідый ня будзе таксама для прыёма дзяцей з былой Югаславіі. Рашэньне прынята ў сувязі з эканамічнм крызісам.

Наш камэнтар: Патрыёты-фронтаўцы даўно тлумачылі беларусам, што вечна спадзявацца на чужую дапамогу нельга. Заўсёды настане момант, калі яна будзе спынена. Неабходна пераадольваць цяжкасьці сваёй працай, шляхам мацаваньня сваёй Дзяржавы, культуры і нацыянальнай салідарнасьці. Вось якраз народы былой Югаславіі, якія перажылі жудасную вайну і разбурэньні, гэтым шляхам наладзілі заможнае жыцьцё, дэмакратычныя грамадзтвы і незалежныя дзяржавы. Яны не згубілі, не змарнавалі часу на пустыя ілюзіі.

Алесь Хадасевіч

2/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024