Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
28 красавіка ў некаторых расейскіх СМІ зьвіліся тэксты пра чарговыя заявы Канстанціна Лебедзева, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Маскве ў сувязі з “балотнай справай” (разгромам дэманстрацыі пратэсту ў Маскве 6 траўня 2012 г.). Ёсьць у заявах гэтага расейскага апазыцыянэра і пра знаёмыя постаці з таго, што зазвычай называецца “беларускай апазыцыяй”. Вось як напісалі пра гэта, напрыклад, у інтэрнэт-газэце Grani.Ru: Лебедев в очередной раз заявил, что грузинский парламентарий Гиви Таргамадзе давно финансировал его работу. При этом, заметил он, сотрудничество было небезопасным. По утверждению Лебедева, в 2008 году власти Грузии, желая улучшить отношения с Минском, рассказали белорусскому КГБ “обо всех спонсированных ими акциях и сдали всех белорусских оппозиционеров”. Тем не менее он продолжил работать с Таргамадзе. “Это были такие возможности… У них есть деньги. Для нас, для левых, это редкость”, - пояснил Лебедев такое решение. Предположение журналиста о том, что сотрудничество с такими людьми сомнительно с моральной точки зрения, осужденный отмел. “Всякая копейка на борьбу с режимом священна”, - заявил он. Літаральна на наступны дзень адгукнулася на лебедзеўскія заявы і беларуская рэдакцыя Радыё Свабода матэр’ялам вядомага “адваката ўсіх нявінна пакрыўджаных” Ю. Дракахруста. Матэр’ял называецца “Справа Бяляцкага-2: ці выдаваў Тбілісі Менску зьвесткі пра беларускую апазыцыю?” Цытаваць мы гэты тэкст ня будзем, бо кожны можа яго прачытаць цалкам. Зазначым толькі, што йдзецца якраз пра згаданую “копейку на борьбу с режімом”. У наступным матэр’яле на тую ж тэму (“Грузіны да беларускай апазыцыі ня маюць дачыненьня”) менскія апазыц-дзеячы А. Мілінкевіч, А. Лябедзька, В. Сіўчык, М. Пашкевіч, А. Атрошчанкаў і нават генэрал В. Фралоў ў адказ на заявы Лебедзева кажуць, што Лебедзева ня ведаюць і грошай не атрымлівалі. Цяжэй за ўсё было, мабыць, Лябедзьку, які мусіў зноў даваць справаздачу за 4 мільёны даляраў “на барбу” у 2005 г. Эпізод пра мільёны ў відэароліку ён назваў “фальшыўкай”. Цалкам магчыма. Але хто ж гэта яе зрабіў, тую фальшыўку? Ці ж не таварышы па “барацьбе”? У чарговы раз мы становімся сьведкамі “надзвычайнай апэратыўнасьці” белрэдакцыі РС. Яны раптам пачалі актыўна займацца стварэньнем тэкстаў пра Лебедзева, капейку і мясцовых апазыц-дзеячаў толькі пасьля таго, як шыла вылезла з маскоўскага стога і пра гэта загаманіла ўся Расея. Цікава таксама, чаму для матэр’яла Ю. Дракахруста абралі такі дзіўны тытул пра “Бяляцкага-2”? Гэты пэрсанаж зусім не зьяўляецца галоўным у разаблачэньнях і тэарэтызаваньнях. Чаму не назвалі, напрыклад, “Лябедзька-2”? Назваць “Бяляцкім” мабыць было прасьцей, пэрсанаж знаходзіцца за кратамі і ня можа апэратыўна адрэагаваць на заблытваньне слухачоў-чытачоў? Патрыёты-фронтаўцы даўно тлумачылі нашаму грамадзтву і нават самым апазыц-пэрсанажам, што гульні ў дружбу і супрацоўніцтва з фэномэнам пад назовам “руская апазыцыя” кепска пахнуць і да дабра не давядуць. Але якраз вядома, што “грошы ня пахнуць”, а вялікія і халяўныя грошы дык нават “благоуханны”. Толькі вось потым апраўдвацца прыходзіцца. Ну і што, яны апраўдаюцца ў чарговы раз ды й зноў – “за работу, товарищи!” Тым больш, што з Масквы ніхто не прапануе зрабіць харакіры, нават палітычнага. Толькі вось настрой ужо сапсаваны. Псэўдаапазыцыйны маскоўскі абшчак трашчыць, дае ўцечкі і чаго яны там яшчэ могуць панарасказаць! Сапраўды, цяжкая гэтая справа – “барба”… Сяргей Камароўскі 3/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |