Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пра які народ ён кажа?..

5 траўня таблоіднае выданьне пад назовам “Наша Ніва” (просім ня блытаць з гістарычнай газэтай беларускіх адраджэнцаў пачатку ХХ ст.) са спасылкай на сайт РПЦ апублікавала вытрымкі з пасланьня “мітрапаліта мінскага і слуцкага, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта” да беларускага народа. Цытаваны тэкст вытрыманы ў традыцыйным стылю РПЦ. Але найбольш кур’ёзна з-пад пяра Філарэта чытаецца (і гучыць у будынках РПЦ па ўсяе Беларусі) наступны пасаж з ягонага звароту:

“Толькі ад нас залежыць, ці захочам мы ўстаць на барацьбу за сваю душу, за нашы сем’і, за наш народ…”
У сувязі з гэтым цытуем артыкул з маскоўскай інтэрнэт-газэты Грані.Ру за 31 ліпеня 2007 г. пад тытулам “Пуцін наведаў храм прападобнага Сэрыфіма Сароўскага”:

Во время своего визита в Саров, где 29 июля - 1 августа отмечается 100-летие со дня канонизации Серафима Саровского, Путин лично вручил награды митрополиту Филарету и епископу Георгию. Постоянный член Священного синода Русской православной церкви, митрополит Минский и Слуцкий, патриарший экзарх всея Беларуси Филарет награжден Орденом “За заслуги перед Отечеством” IV степени, а епископ Нижегородский и Арзамасский Георгий - Орденом Дружбы.

Владимир Путин поблагодарил митрополита Филарета и епископа Георгия за возрождение традиций, за укрепление нравственных основ российского государства и согласия между народами нашей многонациональной страны. “Я хочу вам выразить слова самой искренней признательности за ваше служение и Богу, и российскому народу”,- сказал глава государства. “Любая награда говорит о том, что мы надеемся и ждем от вас новых больших дел на благо служения церкви, верующим и всему нашему народу. Но сегодняшнее событие - это признание ваших заслуг, того, что вы уже сделали”,- подчеркнул президент, обращаясь к митрополиту Филарету и епископу Георгию.
Алексий Второй отметил, в свою очередь, что “на достигнутом нельзя останавливаться”. По его словам, накануне митрополит Филарет согласился остаться сопредседателем в оргкомитете по подготовке к празднованию другой важной даты, которая будет отмечаться в следующем году - 250-летию Серафима Саровского. Алексий Второй поблагодарил президента за оценку трудов митрополита Филарета и епископа Георгия, которые за короткий срок - полгода - провели подготовку к юбилею. По мнению патриарха, высокая государственная оценка всегда стимулирует на новые труды.

Митрополит Филарет поблагодарил президента за внимание. “Служу отечеству и союзному государству России и Белоруссии”, сказал он.
(Канец цытаваньня).

Крыніца: grani.ru/Politics/Russia/President/m.39416.html

Шэсьць гадоў таму чужы прэзыдэнт Пуцін узнагародзіў (нібыта нашага) Філарэта расейскім ордэнам. Пуцін сказаў сярод іншага: “Я хочу вам выразить слова самой искренней признательности за ваше служение и Богу, и российскому народу… и ждем от вас новых больших дел на благо служения церкви, верующим и всему нашему народу”. А мітрапаліт Філарэт пакланіўся ды й да канца растлумачыў, каму і чаму ён служыць.

І вось у сваім самым актуальным пасланьні Філарэт зноў згадвае пра народ – “наш народ”.
Прапануем чытачам самым здагадацца, пра які народ йдзецца і што зьяўляецца “отечеством” для першагерарха РПЦ у нашай Беларусі.

Дарэчы будзе згадаць, як напісала шэсьць гадоў таму пра ордэн для Філарэта “Наша Ніва”. Газэтка дакладна рэпрадукавала паведамленьне з Сарова і хто што рабіў ды казаў. Але вось апошні пасаж пра “служу отечеству і союзному государству” яна “чамусьці забылася” зьмясьціць у сваім паведамленьні. Вось як бывае ў газэтнай справе. Сусальныя адносіны “НН” з РПЦ працягваюцца і ўзмацняюцца з кожным годам. І ў апошнім артыкуле пра Філарэта газэтка ў тытулатуры мітрапаліта “чамусьці забылася” згадаць, што ён перш за ўсё “Постоянный член Священного синода Русской православной церкви”, а экзарх у перакладзе з грэцкай мовы азначае – намесьнік, прадстаўнік. І самае галоўнае – што пад РПЦ ня можа быць ніякой Беларускай ПЦ.

Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву вернікам давядзецца яшчэ аднаўляць у нашай вызваленай ад маскоўскага акупанцтва Айчыне.

Сяргей Камароўскі

7/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024