Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
3 траўня летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Палітыка ў справе суайчыньнікаў дрэнна ўплывае на бясьпеку Латвіі”. Вось гэты артыкул: Палітыка ў справе суайчыньнікаў, якую праводзіць Расея, зьдзяйсьняе адмоўны ўплыў на нацыянальную бясьпеку Латвіі – такая выснова зроблена ў справаздачы аб дзейнасьці Паліцыі Бясьпекі ў апошнія гады. У дакумэнце ўказваецца, што ў сваёй палітыцы ў справе суайчыньнікаў Расея за мінулыя гады зьвяртала асаблівую ўвагу на ўмацаваньне пазыцыі расейскай мовы ў Латвіі, збор подпісаў за аўтаматычнае наданьне грамадзянства Латвіі неграмадзянам і ініцыятывы па арганізацыі выбараў у кангрэс неграмадзянаў, а таксама на актуалізацыю ідэі аўтанамізацыі Латгальскага краю і на спробы падарваць міжнародны аўтарытэт Латвіі, абвінавачваючы Рыгу ў рэцыдывах нацызма. Паліцыя Бясьпекі, якая зьяўляецца адной з трох асноўных ведамстваў па бясьпецы Латвіі, указвае, што ўвосень летась частка ініцыятараў правядзеньня рэфэрэндума аб прызнаньні расейскай мовы другой дзяржаўнай мовай правялі кампанію пратэста “Неграмадзяне, уперад!” Гэтая акцыя, як зазначаецца ў справаздачы, была арганізавана ў памкненьні дамагчыся права неграмадзянам галасаваць у мясцовых выбарах самакіраваньня, а таксама ўтварыць такзваны парлямант неграмадзянаў. У працяг гэтай акцыі пазьней была ўтворана незарэгістраваная арганізацыя “Кангрэс неграмадзянаў”, ініцыятары якой зьяўляюцца прыхільнікамі ідэі рэфэрэндума аб афіцыйным дзьвюхмоўі і аўтаматычнага наданьня грамадзянства неграмадзянам. Паліцыя бясьпекі таксама зьвяртае ўвагу на тое, што летась пачаў сваю дзейнасьць створаны ў Расеі Фонд падтрымкі і абароны правоў суайчыньнікаў, што жывуць у замежжы. Фонд ставіць задачу фінансаваньня захадаў па ажыцьцяўленьню мэтаў палітыкі ў справе суайчыньнікаў. (Пераклаў з летувіскай В. Буйвал) Крыніца: Замест таго, каб забясьпечыць працай, жыльлём, мэдычным і сацыяльным абслугованьнем дзесяткі мільёнаў грамадзянаў Расеі, Масква займаецца “палітыкай суайчыньнікаў” у цывілізаванай эўрапейскай дзяржаве. Зразумела, што начхаць яна хацела на гэтых “суайчыньікаў”. Імпэрыя выкарыстоўвае “дорогіх россіян” (якія ня хочуць вучыць латышскую мову і быць лаяльнымі грамадзянамі Латвіі) як закладнікаў і падбухторшчыкаў. Галоўнае для Масквы – падарваць і аслабіць Латвію, падпарадкаваць і захапіць яе. Адным словам, усё тое, што імпэрыя творыць у Беларусі. Сымон Рудзік 7/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |