Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Памрэм за холдынгі маскоўскіхХ мільярдэраў!

1 траўня румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Дзе хаваюць маёмасьць мільярдэры Расеі з-за Уладзіміра Пуціна”. Вось гэты артыкул:

20 найбагацейшых людзей Расеі ўтварылі на шырокую нагу шэраг замежных холдзінгаў, каб схаваць і кантраляваць маёмасьць у суме на 227 мільярдаў даляраў, маёмасьць, здабытую з большага ў нестабільны пэрыяд пасьля падзеньня камунізма.

Падобная практыка раз’юшыла крамлёўскага лідэра, які заявіў публічна, што зробіць усё магчымае, каб вярнуць у краіну грошы, атрыманыя бізнэсоўцамі не заўсёды легальным шляхам.

Летась Уладзімір Пуцін прыняў на сябе кантроль над фэдэральнай службай, мэтай якой ёсьць змаганьне з адмываньнем грошай, а расейскі парлямант прыняў шэраг паправак да законаў, каб наладзіць больш строгі кантроль за фінансавымі трансакцыямі кампаній.

“Афшорныя ўтварэньні зьяўляюцца галоўнымі інструмэнтамі расейскіх бізнэсоўцаў дзеля прыкрыцьця іхных актываў ад уладаў і супернікаў”, — заявіў Валеры Туціхін, адвакат фірмы John Tiner & Partners, што ў Жэнэве і спэцыялізуецца на адміністрыраваньні маёмасьцю, — цытавана Блумбэргам.

Напрыклад, Алішэр Усманаў, самы багаты чалавек У Расеі, летась перавёў кантроль над маёмасьцю ў 20 мільярдаў даляраў у холдзінг на Вірджынскіх Брытанскіх выспах.

Другі важны расейскі бізнэсовец Віктар Ваксэльбэрг распараджаецца большай часткай сваёй маёмасьці (14,8 мільярдаў даляраў) праз Renova Holdings, зарэгістраваны на Багамах. Сярод актываў кампаніі ёсьць таксама доля ў 7% кампаніі United Co Rusal, буйнейшага вытворцы алюмінія ў сьвеце.

Уладзімір Лісін валодае праз пасрэдніцтва пэўнага холдзінга на Кіпры – Fletcher Group Holdings – 85% кампаніі OAO Novolipetsk Steel, самага актыўнага вытворцы сталі ў Расеі. Міхаіл Фрыдман кантралюе актывы ў банкаўскім сэктары, telecom і retail праз кампанію Alfa Group, якая мае сядзібу ў Маскве, але валодае гэтай кампаніяй CTF Holdings, што мае сядзібу на Гібралтары.

Расейскія мільярдэры аддаюць перавагу Вірджынскім Брытанскім выспам з прычыны больш спрыяльнага законадаўчага рэжыму, чым у Расеі. У той час як утварэньні на Кіпры дазваляюць ім выйграваць на больш нізкіх падатках на аснове дамовы пра неабкладаньні падвойным падаткам, што Расея і Кіпр заключылі ў 1998 годзе.

Ана-Марыя Адамоаэ

(Пераклаў з румынскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.evz.ro/detalii/stiri/de-ce-tem-miliardarii-rusiei-de-vladimir-putin-1035441.html


Найбольш цікава пачытаць у гэтым артыкуле пра “раз’юшанага Пуціна”. Румынская рэпарцёрка мабыць ня ведае таго, што ведае ўся Расея, ўся постсавецкая прастора і значная частка зямной сушы. А менавіта, што Пуцін зьяўляецца адным з кампаніі мільярдэраў, якую аналізуе румынская газэта. І ягоныя капіталы зьбіраліся і захоўваюцца цяпер там жа і тым жа спосабам, што і ў згаданых фрыдманаў і лісіных. Буйнамаштабны (у маштабах буйнейшай імпэрыі ў гісторыі чалавецтва) бандытызм ужо немагчыма проста так выстаўляць у якасьці “новай рускай дэмакратыі” – людзі ў сьвеце сьмяюцца і ня хочуць мець справы з гэтымі дэмбандытамі. Вось і пратрубілі ў фанфары на Лобным месцы, зачыталі царскі ўказ пра недапушчальнасьць бандыцкага вывазу капіталаў у замежныя ходзінгі. Як бачым, некаторыя румыны нават паверылі ў сапраўднасьць гэтай дэкларацыі. Румынскія памежнікі, што прыхапілі былі Астапа Бэндэра і абдзерлі зь яго ўсе залатыя штучкі і брыльянтавыя калье, не паверылі – а ўчорашняя румынская газэта паверыла (а можа ўсё ж зрабіла выгляд, што паверыла?).

Калі працягнуць параўнаньні з мастацкай класікай, то ўспамінаецца таксама эпізод з фільма “Апэрацыя “Ы”. Загадчык склада супакойвае падстаўных пагромшчыкаў свайго аб’екта: “Не беспокойтесь, всё уже украдено до вас!” Удзяржаўленая імпэрская банда на працягу амаль чвэрці стагоддзя дзікімі мэтадамі і ў нябачаных маштабах пад грукат кананады разрабоўвала вынік працы дзесяткаў мільёнаў людзей і народаў і вывозіла на экзатычныя выспы, у Лёндан і на рыўеры. Вывезла амаль усё. А потым раптам з Лобнага месца пачулася энэргічнае гуканьне пра “мы не дапусьцім”. Часы, зразумела іншыя і іваны васільевічы ўжо даўно зьмянілі прафэсію. Але страшна нават падумаць, якое раскулачваньне зрабіў бы сваім баярам пасьля такой дэкларацыі аб намерах, скажам, Іван Жахлівы. Сталін арыштаваў бы палову палітбюро і ўвесь чарговы партыйны зьезд. Нават Гарбачоў заявіў бы, што “перастройку трэба пачынаць з сябе”. А тут “раз’юшыўся” і ўсё…

Відовішчны маскоўскі спэктакль пацяшае сваім акцёрскім драматызмам і рэжысёрскімі знаходкамі. Але для беларусаў гэта ня ёсьць “мастацтва дзеля мастацтва”. За грошы нашага народу Масква ставіць на нашай зямлі свае ракеты і самалёты, накіроўвае іх на цывілізаваныя заходнія краіны і прапануе беларусам ваяваць і паміраць, “абараняючы саюзную дзяржаву” ад Польшчы і НАТО. За крамлёўскіх мільярдэраў і іхныя холдзінгі нам прапануецца паміраць…

Ян Булыга

7/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024