Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“У Маскве зноў масава дэманстравалі” 6 траўня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Прыблізна 20000 прыхільнікаў расейскай апазыцыі сёньня сабраліся ў Маскве на пратэстнай акцыі, на якой яны далі выйсьце гневу ў адносінах да Крамля і патрабавалі вызваліць палітычных вязьняў. Інфармавала пра гэта прэсавая агенцыя AP. Дакладна год таму адбылася пратэстная акцыя на той самай Балотнай плошчы напярэдадні трэцяй прэзыдэнцкай інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна і скончылася гвалтоўнымі сутычкамі паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Сотні людзей былі тады арыштаваны. Супраць прынамсі 20 асобаў выстаўленыя цяпер абвінавачваньні ў правакаваньні сутычак, большасьць зь іх знаходзіцца ў арышце на час сьледства. Апазыцыя лічыць гэтых людзей палітычнымі вязьнямі. Удзельнікі сёньняшняга мітынгу, які праходзіў мірна паміж паліцэйскімі кардонамі, заклікалі ўлады вызваліць людзей, якія з мінулага года знаходзяцца пад вартай. Пасьля вяртаньня Пуціна на прэзыдэнцкі пасад расейскія караючыя ворганы пачалі перасьлед апазыцыйных актывістаў, а парлямант, падпарадкаваны Крамлю, у прысьпешаным тэмпе прыняў шэраг рэпрэсіўных законаў. Гэтыя законы рэзка павышаюць штрафы за ўдзел ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і таксама ўводзяць новыя строгія абмежаваньні дзейнасьці актывістаў у справе грамадзянскай супольнасьці. Апазыцыйны лідэр Аляксей Навальны, якому пагражае судовы пратэст паводле абвінавачваньняў у марнаваньні сродкаў – паводле Навальнага, справа была сфабрыкавана на загад Пуціна – заклікаў сёньня дэманстрантаў, каб “Пуціна выкінулі з Крамля”. Сваю прамову ён скончыў скандаваньнем “Расея будзе вольнай!”, а натоўп за ім гэта паўтараў. Дэманстранты патрабавалі заканчэньня доўгай пуцінскай улады і крычалі, што не дазволяць, каб ён ператварыў Расею ў чарговы ГУЛАГ. Невялікая сутычка завязалася, калі групка прапуцінскіх актывістаў пачала крычаць правакацыйныя лёзунгі. Паліцыя іх адвяла прэч. За некалькі гадзін да мерапрыемства загінуў мужчына, які дапамагаў ставіць подыюм для пратэстнага мітынгу. Яго забіла гукавая калонка, якая ўпала на яго. Улады пачалі рассьледваньне гэтага няшчаснага выпадку. TASR (Пераклаў з славацкай В. Буйвал) Крыніца: hnonline.sk/svet/c1-59830650-v-moskve-sa-opat-masovo-demonstrovalo Ад чарговай маскоўскай апазыц-акцыі ў чарговы раз застаецца недарэчнае ўражаньне. З падачы прэсавых агенцый славацкая і многія іншыя СМІ ў сьвеце паведамілі пра “масавы пратэст у Маскве”. 20 тысячаў асобаў у 12-мільённым горадзе і самай вялікай краіне зямной кулі – гэта “масавасьць”? Уражвае таксама класічная ўжо стракатасьць прысутных плыняў. Мы ўсё гэта рэгулярна бачым на мерапрыемствах мясцовай псэўдаапазыцыі ў Менску. Рознаколерныя сьцягі, рознабойныя транспаранты, жук і жаба, адным словам. Падобныя на менскіх і маскоўскія апазыц-лідэры. Навальны – выліты мясцовы Мілінкевіч (таксама “адзіны лідэр усяе апазыцыі”), толькі яму падфарбавалі больш драматычны “лёс”. Навальнага ўсё цягалі па залах судоў, бясконца адкладалі паседжаньні (гэта зьбірала сотні журналістаў і давала матэр’ял для паведамленьняў з Расеі). І нічога, гэты “лідэр” ужо ў Маскве і гукае пра “Пуціна гнаць”. А чаму б і не, публіцы падабаецца гэта, публіка падхоплівае вясёлы покліч. Там жа былі-выступалі і былы прэм’ер РФ М. Касьянаў (Міша Два Процента, як называюць яго ў народзе за ўдзел у агульнаімпэрскай карупцыі), наш менскі знаёмец Б. Нямцоў. Не было Хакамады і Яўлінскага. Свой падстаўны апазыц-спэктакль яны ўжо адыгралі. Штучная пастаноўка пад кіраўніцтвам крамлёўскіх рэжысёраў скончылася амаль без крыві. Усе разышліся, задаволеныя сабой, – маўляў, “мы ім паказалі Кузькіну мать”. Ніхто і не спытаўся ў апазыц-лідэраў, навошта яны павялі мільёны “дорогіх россіян” на лубянска-крамлёўскія псэўдавыбары ў 2012 годзе і тым самым праклалі падманны шлях да трэцяй інаўгурацыі сто разоў выклятага Пуціна? Ніхто не папрасіў іх нават патлумачыцца за гэты падман народа. З гэтага вынікае, што прысутная публіка (і ўсё расейскае грамадзтва) так і не зразумела, што адбылося і з кім яно мае справу. Тым жа вечарам расейскае тэлебачаньне паказала сапраўдны народны пратэст недзе ў расейскай глыбінцы. Гэты рэпартаж імкліва праскочыў у кадрах навінаў і больш не дэманстраваўся. Жыхары нейкага раёна перакрылі вялікую аўтастраду і патрабавалі задавальненьня сваіх сацыяльных патрабаваньняў. Натоўп людзей зь віламі, сякерамі і каламі ў руках выглядаў значна больш пераканаўча, чым балотная плошча ў атачэньні паліцэйскіх кардонаў. Мяркуем, што гэта і ёсьць сапраўдны сцэнар “выяснения отношений” з крамлёўскім рэжымам і шлях канчатковага распаду яго імпэрыі. 12/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |