Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мы столькі ўжо прачыталі і пачулі пра гэтую стужку, пра яе “трыюмфы” на фэстывалях і ў кіназалях розных сталіц, што пачалі хвалявацца: калі ж яе ўбачаць самы беларусы? І вось “свершілось”, учора Радыё Свабода ўрэшце выставіла ў чырвоны радок навінаў дня відэа з фільмам “Жыве Беларусь”. Забягаючы наперад, трэба сказаць, што РС як выставіла гэтае відэа, так хуценька і засунула ў архіў. Чаму ж такая апэратыўнасьць? Мы мяркуем, што на свабодаўскую старонку пасыпаліся такія зьдзеклівыя і адмоўныя камэнтары і іх было столькі, што трэба было ратаваць ад сьвіста гледачоў усю трупу пагарэлага кінафільма. Тых некалькі выстаўленых на РС камэнтароў – гэта толькі мізэрная частка таго, што выказалі слухачы-гледачы ў сваіх водгуках. Мы спачуваем трупе стваральнікаў стужкі. Яны ня ўвойдуць у гісторыю беларускага, польскага або сусьветнага кінамастацтва. Іхны опус ня зробіцца “Свабодай на барыкадах” (памятаеце гэтую карціну Дэлякруа?) нашай рэвалюцыі. Нават аматары маскультуркі ня знойдуць сабе натхненьня ў гэтым фільме. Глядзець стужку бясконца нудна. І трэба ж было так прыдумаць і рэалізаваць ды не за малыя грошы гэтае нешта пра цяперашнія падзеі ў нашай Бацькаўшчыне. Ва ўсім кідаецца ў вочы нейкая хіповая штучнасьць, фальшывы надрыў, тандэтны пафас. Мы ведаем, з каго змаляваны галоўны герой і таму не зьдзіўляемся: шэрасьць можа рэпрадукаваць толькі шэрасьць. Хвалюе адно. Людзі, якія ніколі не былі ў Беларусі, ня бачылі змаганьне Народнага Фронту, якія ня ведаюць сапраўдных маладых змагароў і герояў, гэтыя людзі могуць падумаць, што так яно і ёсьць у рэчаіснасьці. Зьвярніце ўвагу, чым заканчваецца “шэдэўр”. Ён заканчваецца дзікім разгромам маладзёвай дэманстрацыі (маецца на ўвазе 19 сьнежня 2010 года – Крывавая нядзеля ў Менску). Лукашыстоўская цемра даволі лёгка, гуляючыся перамагае патрыятычную беларускую моладзь, кідае арыштаваных у варанкі. Зачыняюцца дзьверы паліцэйскай машыны і зачыняецца сюжэтная лінія фільма. Застаецца толькі прысмак вечнай і непазбыўнай народнай паразы ды непераможнай моцы акупанцкага зла. Пра такую творчасьць у рэкамэндацыйных выкладках расейсейскіх службаў па барацьбе супраць палітычнай актыўнасьці народа напісана: “Необходимо подавлять волю к сопротивлению”. Цалкам магчыма, што цяпер мы ўбачым некаторыя тэатральныя жэсты. Стваральнікаў фільма прамаскоўскі рэжым поўным сьпісам заявіць у міжнародны вышук у Інтэрпол “за оскорбленіе его велічества”, яны будуць “хавацца за мяжой” (дарэчы, выканаўца галоўнай ролі ўжо нібыта хаваецца там і чакае запрашэньня ў Галівуд). Але на самой справе яны ўсе заслужылі ганаровую грамату з сілуэтам Дзяржынскага і “наркамаўскіх сто грам” з Лубянскай плошчы. Валеры Буйвал 12/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |