Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(06-08.05.2013 г.)

Памёр Андрэоці

6 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” паведаміла пра сьмерць 94-гадовага Джуліа Андрэоці. За сваю 50-гадовую паліткар’еру ён быў сем разоў прэм’ерам Італіі. Газэта напісала, што “ён мог дамаўляцца і з Богам, і з д’яблам”. Супраць яго былі высунуты абвінавачваньні ў сувязях з мафіяй. Але справа скончылася ягоным поўным апраўданьнем.

Наш камэнтар: Андрэоці быў каларытнейшай фігурай італьнскай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён і яго калегі так дагуляліся паміж Богам і д’яблам, што патрапілі ў мафійную залежнасьць ад савецкай Масквы. “Дзіўным чынам” італьянская хадэцыя (да тае пары вядучая палітычная сіла краіны) абвалілася і рассыпалася у 1992 годзе, адразу пасьля абвалу СССР.

Алесь Хадасевіч
***

“Што тут можна сьвяткаваць?”

6 траўня 2013 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” нагадала пра 68-я угодкі заканчэньня баёў у Другой сусьветнай вайне: Заканчэньне Другой сусьветнай вайны ў Эўропе паасобныя краіны старога кантынэнта адзначаюць 8 траўня. Генасамблея ААН у рэзалюцыі 59/26 ад 22 лістапада 2004 г. абвясьціла дні 8 і 9 траўня Днямі памяці і замірэньня ў гонар усіх, хто загінуў падчас Другой сусьветнай вайны”.

Наш камэнтар: Паўсюль гэтыя ўгодкі зьяўляюцца днямі памяці аб ахвярах. Толькі ў Расеі і падпарадаваных ёй рэжымах 9 траўня адбываюцца пампезныя сьвяткаваньні, бразгае зброя і паўсюль выстаўляюцца агрэсіўныя лёзунгі. Нармальныя людзе ў сьвеце не разумеюць, што тут можна сьвяткаваць.

Алесь Хадасевіч
***

Блеф карэйцаў скончыўся

7 траўня 2013 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала, што Паўночная Карэя адвяла свае ракеты з ракетных стартавых пляцовак. На працягу шэрагу тыдняў П. Карэя пагражала гэтымі ракетамі Паўднёвай Карэі, Японіі і ЗША.

Наш камэнтар: Вось вынік цьвёрдай пазыцыі дэмакратычных краін у гэтым крызісе. На пагрозы Пхэньяна яны адказалі папярэджаньнем, што іхны адказ будзе магутным і зьнішчальным.
Такую ж пазыцыю павінны займаць краіны сьвету і ў адносінах да маскоўскіх пагрозаў міру.

Юрка Марозаў
***

Яшчэ адно беларускае імя

7 траўня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул, прысьвечаны 60-годдзю з дня сьмерці Адама Магучага, героя польска-бальшавіцкай вайны і абарончай вайны 1939 г., а таксама актыўнага ўдзельніка ўтварэньня ваенна-марскога флёту Польшчы. Магучы нарадзіўся ў 1891 г. у Віцебску. Быў афіцэрам польскага флёту, перакладаў на польскую мову з расейшчыны падручнікі па ваенна-марской справе. Падчас вайны быў увязьнены немцамі ў лягеры для ваеннапалонных, адкуль разам з калегамі спрабаваў уцячы. Быў арыштаваны камуністычным рэжымам у 1949. Яго катавалі, прысудзілі яму вырак “за шпіянаж” – 13 гадоў турмы. 7 траўня 1953 г. Адам Магучы памёр у вязьніцы, пазбаўлены мэдычнай дапамогі. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін трагічны беларускі лёс, яшчэ адно беларускае імя ў польскай гісторыі. Але пра гэта ня любяць згадваць польскія гісторыкі.

Алесь Хадасевіч
***

У Маскве зьнялі Суркова

8 траўня 2013 г. славацкая газэта “SME” паведаміла са спасылкай на інфармацыю з Крамля, што з сваіх пасадаў зьняты Уладзіслаў Суркоў, віцэ-прэм’ер ураду РФ і кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Пуціна. Яго называюць блізкім супрацоўнікам Пуціна. Адстаўка Суркова можа быць зьвязана з крымінальным сьледствам у справе Сколкава – урадавага расейскага праекту паводле ўзору Сіліконавай даліны ў ЗША, комплексу па разьвіцьцю высокіх тэхналогій.

Наш камэнтар: Беларусы памятаюць гэтага Суркова, як “анёла выратавальніка” для Н. Радзінай з Хартыі-97. Гэта Суркоў накіраваў “беларускую апазыцыянэрку” ў заходнюю эміграцыю. Хто ж цяпер у Крамлі будзе ратаваць менскіх псэўдаў? Але знойдуцца.

Юрка Марозаў
***

Першым ходам выдаленьне ўзурпатара

8 траўня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла пра заяву сірыйскай апазыцыі: “Сірыйская апазыцыя заявіла ў сераду, што ўсе палітычныя рашэньні ўнутранага канфлікта, які працягваецца больш за два гады, павінны распачынацца з адстаўкі прэзыдэнта Башара аль-Асада”. Гэтую заяву Нацыянальная Кааліцыя зрабіла ў сувязі з амэрыканска-расейскімі перамовамі ў Маскве і заклікамі адтуль да мірнага ўрэгуляваньня канфлікта ў Сірыі.

Наш камэнтар: Логіка заявы і дзеяньняў сірыйскіх змагароў жалезная і адзіная магчымая ў такой сытуацыі. Першым ходам камбінацыі павінна быць выдаленьне ад улады дыктатара. Потым усё астатняе.

Алесь Хадасевіч

12/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024