Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У цывілізаваных краінах 8 траўня адбыліся мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 68-х угодкаў заканчэньня ІІ Сусьветнай вайны ў Эўропе. Там ушаноўвалі жывых вэтэранаў і ўскладалі вянкі на магілах герояў і ахвяраў вайны. Там нікому не прыходзіць у галаву наладжваць у гэты дзень парады сучасных войскаў і рабіць заявы аб тым, што “мы ім пакажам”. У сьвеце засталіся дзьве краіны, дзе ўсё інакш, наадварот. Гэта Масква зь яе імпэрыяй і падпарадкаваны Маскве Менск. Навязьлівая “актуалізацыя” тэмы даўняй вайны “гарманічна” ужываецца ў Расеі з мільёнамі параскіданых па ўсёй яе тэрыторыі непахаваных парэштках жаўнераў, хлусьнёй прапаганды і псэўданавукі, цынізмам маладога пакаленьня. На жаль, нашу Беларусь рэжым штурхае ў гэтым жа накірунку. У Менску разбудоўваюцца новы пампезны музэй “ВОВ” і яшчэ нейкія палацы і плошчы “Незавісімості”. На сапраўдную мэмарыялізацыю ў тэме ІІ Сусьветнай вайны, навуковыя распрацоўкі, пабудову хрысьціянскіх помнікаў на месцах баёў і магілах, высьвятленьне імёнаў ахвяр гэты акупацыйны рэжым ніколі грошай ня дасьць. Ды беларусы ад яго нічога добрага не чакаюць. Адбылося цікавае супадзеньне, не пазбаўленае сымвалічнага сэнсу. 9 траўня ў некаторых заходніх СМІ прайшла інфармацыя пра ракеты. Яна вельмі актуальна прагучала на фоне крыклівых заяваў начальнікаў рэжымаў на парадах у Маскве і Менску. Вось, напрыклад, фрагмэнт артыкула з латвійскай газэты “Diena” пад тытулам “Ізраіль папярэдзіў ЗША аб расейскіх пастаўках зброі Сірыі”: Ізраіль папярэдзіў ЗША, што Расея плануе прадаць Сірыі сучасныя ракетныя сістэмы, што ўскладніць замежную інтэрвэнцыю ў Сірыю, паведаміла ў сераду газэта “The Wall Street Journal”. Ізраіль перадаў Вашынгтону інфармацыю аб тым, што Расея ў бліжэйшы час зьбіраецца прадаць Сірыі сучасныя ракетныя батарэі “С-300” тыпу “зямля-паветра”, якія могуць састрэльваць лятаючыя апараты і акрыленыя ракеты. Сірыя праводзіць аплату паводле заключанай яшчэ ў 2010 годзе дамовы, якая прадугледжвае пастаўку з Расеі чатырох ракетных батарэй на 900 мільёнаў даляраў (483 мільёны латаў), паведамляе газэта. (Канец цытаваньня). Крыніца: Здавалася б, а нам што? Сірыя далёка, гэта чужы канфлікт. Але публікацыя ўпершыню дае магчымасьць мэтадам аналогіі пазнаёміцца з парадкам лічбаў на тэму ракетных паставак з Расеі. Мы даведваемся, што беларускі народ павінен заплаціць Расеі сотні мільёнаў даляраў за ракетныя комплексы “С-300”. Чамусьці “дэмСМІ” у сваіх паведамленьнях пра маскоўскія пастаўкі пазьбягаюць гэтых лічбаў і згадкі пра аплату. Добра, скажам, мы заплацілі і атрымалі ракеты з самалётамі. Для чаго гэта ўсё? Латвійская газэта нагадвае, што расейскімі ракетамі рэжым Асада будзе бараніцца ад міжнароднага ўмяшальніцтва, будзе абараняць сябе. Пра абарону рэжымам сябе газэта піша, цытуем: ААН мяркуе, што ў сірыйскім канфлікце страцілі жыцьцё каля 70000 чалавек. Краіну пакінулі 1,4 мільёны ўцекачоў, але ў самой Сірыі лічба перамешчаных асобаў ужо дасягнула 4,25 мільёнаў. (Канец цытаваньня). Антычалавечы рэжым зьнішчае сірыйскі народ, чапляецца за працягнутую руку Крамля, спадзяецца забіць яшчэ больш людзей і выратавацца. У выпадку з Беларусьсю гэтую мадэль трэба скарэктаваць. Расейскія ракеты, што рэжым купляе на народныя грошы, прызначаюцца для абароны Масквы, якая гэтыя ракеты нам прадае. Нават Асад не дадумаўся б купляць ракеты, каб абараняць Маскву. Вось як. Беларусам прапануецца ваяваць з НАТО за выратаваньне Масквы ды яшчэ й рабіць гэта за ўласныя грошы. Добра ўладкавалася імпэрыя. Падобна, што ў Крамлі беларусаў лічаць зусім за дурненькіх. Застаецца яшчэ час для таго, каб паказаць ворагу чалавецтва, што ён памыляецца. Хоць часу і ня шмат. Сяргей Камароўскі 12/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |