Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Пра нашэсьце кажуць усё больш людзей у Беларусі. Трывога за сёньняшні дзень і яшчэ большае хваляваньне за будучыню, нават бліжэйшую, гучыць у гэтых словах. Траскатня афіцыёзнай прапаганды ня можа ўжо затуманіць галовы беларусам, якія за апошнія 19 гадоў лукашызма навучыліся шмат што бачыць і разумець. Галоўны і самы адпрацаваны накірунак нашэсьця на нашу Беларусь – маскоўскі. У сувязі з тым, што ў Расеі на сэрыю травеньскіх сьвятаў абвешчаны паўтары тыдні вольных ад працы, на нашу зямлю пасунулася цемра гастралёраў з усходняй імпэрыі. На пунктах аплаты за праезд, якія знаходзяцца на аўтастрадах, што вядуць з РФ, чэргі аўтамабіляў з расейскімі нумарамі сталі на цэлыя кілёмэтры. Як толькі гастралёры прарываюцца праз гэтую часовую перашкоду, яны пачынаюць паводзіць сябе, як гаспадары ў захопленай краіне. Беларускія кіроўцы ўражаны манерамі гэтых аўтабандытаў. Расейскія аўтамабілі нясуцца на шалёных хуткасьцях, “падразаюць”, абганяюць, увесь час пагражаюць аварыйнымі сытуацыямі. Культуры адносінаў для іх не існуе – “какой русскій не любіт быстрой езды!” На сьвяты ўся гэтая публіка сьпяшаецца ў казіно і прытоны, што распладзіліся пад антыбеларускім рэжымам на нашай зямлі. Яны здымаюць самыя дарагія гатэлі, дамы і кватэры – для іх мясцовыя цэны нішто. Беларусы павінны абслугоўваць гэтую маскоўскую чэрнь. Падобна, што Беларусь ператвараецца ў выспу Кубу, куды да прыходу кастрыстаў дзесяцігоддзямі езьдзілі пакуражыцца амэрыканцы. Паўстае яшчэ адзін туркмэнскі горад на нашй тэрыторыі. Гэта Баранавічы, куды рэжым наслаў некалькі сотняў студэнтаў з Туркмэністана ў мясцовы ўнівэрсітэт. Мясцовыя жыхары і студэнцтва агаломшаны і ня ведаюць, што рабіць. Туркмэнскія малойцы перасоўваюцца толькі кодламі, паводзяць сабе з выклікам, агрэсіўна, з адкрытай нянавісьцю да мясцовых людзей. У студэнцкім інтэрнаце яны займаюць пяты паверх. Спакойна жыць і тым больш вучыцца каля іх немагчыма. Далёка вакол інтэрната чутны дзікі ардынскі лямант і музыка на ўсе дэцыбэлы. Экзоты актыўна прыстаюць да нашых дзяўчат. Калі беларускія хлопцы спрабуюць абараніць наш гонар, туркмэны дастаюць нажы і кастэты, так у іх прынята. Адзін беларускі студэнт быў цяжка паранены гэтымі варварамі, цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі. Яму і ягонай сям’і патлумачылі, што ў суд зьвяртацца ня трэба, бо гэта ёсьць “важныя міжнародныя адносіны” і “унівэрсітэт застанецца без грошай, якія плаціць Бішкек”. Бандыты ведаюць пра гэта і становяцца ўсё больш агрэсіўнымі з кожным днём. Беларусам прапануецца хадзіць па сваёй зямлі бачком-бачком і ўвесь час азірацца са страхам. “Я адзін і сто кітайцаў!..” – заікаючыся распавядаюць беларусы, якія наведалі аўтавакзал каля станцыі мэтро “Магілеўская” у сталіцы. Кітайскі легіён загружаецца на гэтым вакзале і едзе ў пасёлак Дружны, Сьмілавічы і на іншыя аб’екты, дзе жыве і працуе (як працуе, ужо агульна вядома). У гэтай лакальнай прасторы беларус на сваёй зямлі пачуваецца, як на чужой планэце. Гэта толькі пачатак, толькі кветачкі той зьявы, якая разгортваецца з планаў акупанцкага рэжыму на нашай нацыянальна-дзяржаўнай тэрыторыі. Усё больш людзей разумеюць, што спыненьне нашэсьця і разбурэньня Беларусі магчымае толькі палітычным спосабам. Часу мала, антыбеларускія працэсы імкліва набіраюць абароты. Каб жа не было надта позна. Нават да зброі. Павел Гулевіч 12/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |