Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Людзі абураныя намерамі разьмясьціць расейскую ваенную базу ў Беларусі (Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” Выступоўцы казалі пра самаўпэўненыя крокі Масквы па ваеннай акупацыі Беларусі. Гэта толькі пачатак таго працэсу, які ў планах акупантаў павінен прывесьці да канчатковага пераўтварэньня Беларусі ў палігон для любых ваенных авантур Расеі. Нягледзячы на дэмагагічныя заявы крамлёўскай прапаганды аб тым, што Расея “бароніць Беларусь ад ворагаў”, усім беларусам, якія служылі ў войску, зразумела – Масква падстаўляе нашу зямлю і наш народ пад удар. Масква аднаўляе сваю даўнюю (выпрабаваную ў 1812, 1914-18 і 1939-44 гадах) стратэгію – выкарыстоўваць Беларусь як шчыт, як першы эшалон абароны. “Першага эшалону” Расеі, вядома ж, не шкада – Крэмль упэўнены, што беларусы ў чарговы раз “выканаюць сваю рабскую місію па абароне Масквы”. Трэба тлумачыць нашым людзям, што з разьмяшчэньнем на нашай тэрыторыі расейскіх ракетных комплексаў і самалётаў над усімі намі навісае пагроза поўнага зьнішчэньня ў чужой вайне за чужыя інтарэсы. Нельга дапусьціць, каб беларусаў выкарыстоўвалі, як пешак у чужой геапалітычнай гульні. Стаўка для нас – жыцьцё або сьмерць, існаваньне ў сям’і эўрапейскіх цывілізаваных народаў або пагібель у крамлёўскіх авантурах. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі аб тым, як усхвалявалі людзей паведамленьні пра расейскія вайсковыя базы на нашай тэрыторыі. Беларусы трывожацца за сваіх дзяцей і ўнукаў, ня хочуць вайны, не жадаюць аплочваць сваімі жыцьцямі крамлёўскія авантуры. Людзі заклікаюць да ўтварэньня ўсенароднага руху за мірную Беларусь, супраць расейскага ваеннага ўмяшальніцтва ў наша жыцьцё і ў нашыя мірныя адносіны з нашымі суседзямі. Сойм прыняў Заяву “Аб антыканстытуцыйным рашэньні пра разьмяшчэньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі”. Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту 12 траўня 2013 г. 13/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |