Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўскі гастралёр у акупаванай правінцыі Малдовы 10 траўня румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Дзімітры Рагозін: непрадуманыя ўцёкі Рэспублікі Малдова ў Брусэль не атрымаліся”. Вось гэты артыкул: Палітычная арыентацыя Кішынёва зьяўляецца важнай справай з геастратэгічнага і геапалітычнага пункту гледжаньня, заявіў спэцпрадстаўнік прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі па Трансністрыі (Прыднястроўю), віцэ-прэм’ер Дзімітры Рагозін на прэс-канфэрэнцыі, што адбылася ўчора ў Ціраспалі. “Справа вельмі важная, таму што, на маю думку, цяпер мы становімся сьведкамі крызісу ў Малдове, які пацьвярджае, што непрадуманыя ўцёкі ў Брусэль не ўдаліся. І не ўдадуцца ніколі ў будучыні, паверце мне. Я працаваў на працягу многіх гадоў у эўрапейскай сталіцы Брусэлі”, — сказаў Рагозін, працытаваны агенцыяй Unimedia. Паводле словаў афіцыйнага прадстаўніка Расеі, Маскве не спадабаліся дзеяньні афіцыйных асобаў Кішынёва, што мелі на мэце “штучную ізаляцыю рэгіёна (Трансністрыі)”. “У першую чаргу церпяць людзі, якія апынуліся ў вельмі цяжкой сытуацыі. Мы бачым спробы штучна ізаляваць рэгіён. Нам не падабаюцца такія дзеяньні”, — паведаміў Рагозін. Дзімітры Рагозін прыбыў зь неафіцыйным візытам у Рэспубліку Малдову, падчас якога не сустрэўся з афіцыйнымі асобамі Кішынёва, але накіраваўся ў сэпаратысцкі рэгіён на ўсходзе Рэспублікі Малдова, які знаходзіцца пад кантролем прарасейскага рэжыму. Паўль Чакою (Пераклаў з румынскай В. Буйвал) Крыніца:
Бадзёры лубянец Рагозін (ён набывае палітычную вагу і адначасова тлусьцее з кожным годам) – адзін з самых цынічных крамлёўскіх тыпаў. Ён ніколі не крыецца. Калі параўноўваць з сталінскай парой, то ён нагадвае якога небудзь Дзеканозава (той быў такім гнюсным тыпам на дыпламатычнай арэне, што крамлёўскія сябрукі яго арыштавалі і ліквідавалі адразу пасьля сьмерці Сталіна, каб не псаваў новы краявід). Рагозін гатовы рабіць любыя агрэсіўныя і нахабныя дэкларацыі. Так ён паводзіў сабе і ў Брусэлі. І не таму, што ў яго індывідуальная манера такая. Такім ёсьць ягонае амплуа ў крамлёўскім сцэнары. Вось і цяпер страшылка запалохвае Малдову, каб не арыентавалася на Эўропу, а трымалася за акупанцкую Маскву. У расперазанай манеры Рагозін робіць гэта з тэрыторыі правінцыі Малдовы, якая акупавана расейскай арміяй. Цалкам магчыма, што яшчэ сёлета Рагозін заявіцца ў нашу Беларусь і будзе пагражаць Польшчы і НАТО (тады чакай бяды). Журналісты некалі нагадалі яму пра траву. Малдаване маглі б цяпер нагадаць Маскве пра падзеі 1991-92 гадоў. Пасьля распаду СССР “новая расейская дэмакратыя” учапілася ў Малдову, каб не дапусьціць нармальнага разьвіцьця і тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны. Над Малдовай навісла пагроза поўнай акупацыі масквой пасярод неразьбярыхі першага постсавецкага года. Народ падняўся на абарону сваёй зямлі. У бой з акупантамі ўступілі атрады дабраахвотнікаў і аддзелы малдаўскай арміі. Ад разгрома маскоўцаў выратавалі тэрмінова дасланыя падмацаваньні рэгулярнай арміі і кіраўніцтва захопніцкай апэрацыяй генэралам Лебедзем (сапраўды лепшым у расейскім генэралітэце). Акупантам удалося замацавацца на палосцы зямлі за Днястром і нават утварыць там марыянэткавую квазідзяржаўку, не прызнаную ў сьвеце. Але будучыні ў маскоўскага акупанцтва на малдаўскай зямлі няма. Народ абавязкава вызваліць правінцыю сваёй дзяржавы, а захопнікам прыйдзецца ўцякаць у Расею. Сымон Рудзік 17/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |