Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Оцінгэр: Сланцавы газ можа быць мэтадам ціску на Газпром 10 траўня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: – Сланцавы газ мог бы дапамагчы краінам Эўразьвязу ў перамовах з расейскім Газпромам на тэму зьніжэньня коштаў на газ, які яны купляюць у яго – сказаў у Вільні камісар Эўразьвязу ў справах энэргіі Гюнтэр Оцінгэр. Ён мяркуе, што кошты расейскага газу для Летувы надта высокія. Урад у Вільні плануе падпісаць дамову з Газпромам Гаворачы пра кошты на газ, што прадае Летуве Газпром, Оцінгэр назваў іх “непрыймальнымі”, бо яны былі “на 20, 30, 40 адсоткаў вышэйшыя”, чым на газ, прадаваны, напрыклад, Нямеччыне. – Мы павінны мэтанакіравана давесьці да тых жа коштаў (на прасторы) ад Лісабона да Вільні, ад Лёндану да Афін – дадаў камісар. Летува ацэньвае свае запасы сланцавага газу на 30-50 мільярдаў кубамэтраў. Урад у Вільні плануе падпісаць пагадненьне з амэрыканскім канцэрнам Chevron, які зацікаўлены ў распрацоўцы залежаў. Аднак магчымая распрацоўка гэтых запасаў выклікае апасеньні што да вынікаў так званага гідраўлічнага растрэсківаньня – мэтаду здабычы, які некаторыя ацэньваюць як шкодны для людзей і навакольнага асяроддзя. Парлямант Летувы мае намер прыняць новыя правілы, якія зробяць больш строгімі патрабаваньні, зьвязаныя са здабычай сланцавага газу. Вільня хацела б паламаць гэтую манаполію Газпром зьяўляецца адзіным пастаўшчыком газу ў Летуву. Вільня хацела б паламаць гэтую манаполію, якая мае карані яшчэ ў савецкіх часах. Шляхам да гэтай мэты павінна была б стацца сярод іншага пабудова тэрмінала LNG, які наладзіць газавую сувязь з Польшчай, а таксама атамнай станцыі. Падчас візыту ў Вільні Оцінгэр заклікаў Летуву ўтварыць супольны рынак электраэнэргіі з Латвіяй, Эстоніяй і Польшчай. Ён выказаў таксама меркаваньне, што Летува ёсьць надта малая, каб сама магла даць рады з праектам пабудовы атамнай электрастанцыі. (Пераклаў з польскай В. Буйвал) Крыніца: Зразумела, што гэта ёсьць дэкларацыі, ідэя, меркаваньні, адным словам, — лексіка. Але якая лексіка! Ад такіх словаў у крамлёўскіх гаспадароў павінны валасы наўтапыркі ўстаць. На вышэйшым узроўні і некулуарна эўрапэйцы абмяркоўваюць пытаньне спосабаў “ламаньня манаполіі Газпрому”. Падобна, што дакуражылася Масква з сваімі газавымі войнамі, ультыматумамі і хапаньнем мільёнаў заходніх людзей за горла пасярод зімовай сьцюжы. Гэтыя людзі адэкватна ацанілі газавае нахабства Масквы і выкарысталі мэханізмы дэмакратыі, папярэдзіўшы сваіх палітыкаў, што цярпець далей гэта ня будуць. Палітыкі, баючыся за наступныя выбары, замітусіліся. У больш глабальным сэнсе расейскай манаполіі пагражае інтэнсіўнае разьвіцьцё альтэрнатыўных, абсалютна новых спосабаў выпрацоўкі энэргіі. Спэцыялісты папярэджваюць, што ў бліжэйшыя гады манаполія Масквы на энэрганосьбіты будзе значна слабець, а энэргетычная самадастатковасьць цывілізаваных краін мацнець. Для імпэрыі, якая сядзіць на газава-нафтавай іголцы, гэта азначае катастрофу. Пра гэта брусэльскі камісар не казаў, але ўсе гэта разумеюць. Пара гэта зразумець і беларускаму народу і выходзіць з мафійнай залежнасьці ад маскоўскай імпэрыі ды далучацца да цывілізаваных суседніх краін. Павел Гулевіч 17/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |