Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сямейная пераемнасьць?

Незалежныя СМІ ў Беларусі апошнім часам, што назаваецца “раскручваюць” напоўніцу фільм “Жыве Беларусь!” ды сцэнарыста і выканаўцу галоўнай ролі Франака Вячоркe. Галоўная ідэя фільма упісваецца ў формулу: “У Беларусі дыктатарскі беларускі рэжым, які, у адпаведнасьці з жанрам дыктатуры, душыць дэмакратыю і дэмакратаў”. Такую фармулёўку існуючай палітычнай сыстэме ў краіне прыходзілася чуць неаднаразова, як, прынамсі і іншую : “У Беларусі дэ-факта Расеяй створаны ейны акупацыйны рэжым, які пакрокава вынішчае ўсё беларускае з мэтаю наступнай інкарпарацыі Беларусі ў склад Расеі”. Заўважана, “апазыцыянэры”, што прытрымліваюцца і дзейнічаюць у адпаведнасьці з фармулёўкай “беларускі рэжым”, атрымліваюць сталае фінансаваньне сваёй дзейнасьці, удзельнічаюць ва ўсіх выбарах, што ладзіць іхны як яны называюць “беларускі рэжым”, пастаянна ездзяць па розных эўрапейскіх форумах, маюць сустрэчы (за кошт заходнікаў) з рознымі заходнімі палітыкамі і г.д. Вядомыя таксама і вынікі іхнай фінансуемай дзейнасьці—чарговая “элегантная перамога” рэжыма. У гэтаю схему лягічна ўпісваецца і фільм “Жыве Беларусь”. Увесь пафас фільма накіраваны на тое каб пераканаць гледача ў наяўнасьці ў Беларусі ўласна беларускага аўтарытарнага, антыдэмакратычнага палітычнага ладу. Падспудна як бы гаворыцца:”Народ тут такі, сам выбраў такі шлях”. І ні слова па сапрадную першапрычыну – дзеянні спэцслужбаў Расеі, у выніку чаго сытуацыя ўтварылася і існуе.
У 1999 годзе вялікія намаганьні дзеля расколу Народнага Фронту прыклаў Вінцук Вячорка (разам з Ю. Хадыкам. А. Бяляцкім, В. Івашкевічам і інш.) Праца рабілася сыстэмна : 1. тэарэтычнае абгрунтаваньне расколу—“пераход да прагматызму”; 2. шматлікія паездкі па краіне і пераконваньня сяброў Фронту ў “неабходнасьці пераменаў, у выніку якіх зьявіцца вялікае фінансаваньне, офісы, кампутары”. Пры гэтым відавочным было, што недохопу фінансаваньня дзейнасьці па падрыхтоўцы расколу Фронта раскольнікі ня мелі.
Незадоўга да расколу Фронту ў 1999 годзе нечакана высьветлілася, што няўрадавая арганізацыя “ Супольнасьць”, якую узначальваў В. Вячорка, і праз якую дзейнічалі раскольнікі, фінансуецца фондам “Евразія”, а штаб-кватэра фонда знаходзіцца ў г. Масква і кіраўніком фонду зьяўляецца былы прэм’ер СССР “плачущий большевик” Мікалай Рыжкоў! Усё стала на свае месцы, але нездарма Масква шчодра фінансавала В. Вячорку і ўсіх раскольнікаў. Нягледзячы на паразу на зьездзе ў 1999 г. (Зянон Пазьняк быў абраны старшынём), раскольнікі разам з В.Вячоркам праводзяць свой сфальшаваны зьезд, дзе яго абіраюць “старшынём БНФ”, і гэты псэўда-БНФ, насуперак дзеючага заканадаўства, рэгіструецца рэжымам. Можна было б працягнуць шэраг іншых дзеяньняў В. Вячоркі ў рэчышчы вызначаным Масквой, зьвярну ўвагу толькі на адно. У 2004 г. Масква праводзіла ў Беларусі антыканстытуцыйны рэфэрэндум аб праве безтэрміновага знаходжаньня Лукашэнкі на пасадзе прэзыдэнта Беларусі. В.Вячорка і “прагматыкі” ажно зямлю рылі, каб зацягнуць выбаршчыкаў на выбарчыя ўчасткі. І, відавочна, недахопу фінансаваньня іхнай кампаніі пад назовам “Пріді, скажі ему своё нет” (гэта зн. Лукашэнку на рэжымных выбарах) таксама не было. Праўда патрыёты-фронтаўцы тады заўважылі, што ўлёткі “Пріді, скажі ему сваё нет” раскідвалі і расклейвалі нават функцыянеры КГБ.
Але вернемся да Франака і ягонай “творчасьці”. Шматлікіія факты сьведчаць, што ня толькі татусь (В.Вячорка) фінансаваўся за сваю псэўда-апазыцыйную дзейнасьць. Сын (Франак) у гэтай жа плыні думак поглядаў і дачыненьняў. Сумная гэта пераемнасьць.

Мікола Старавойтаў

18/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024