Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
7 траўня сёлета споўнілася 250 год з дня нараджэньня князя Юзэфа Антонія Панятоўскага (1763-1813). Пляменьнік апошняга караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ Станіслава Аўгуста Панятоўскага, будучы славуты ваяр нарадзіўся ў Вене, там вучыўся ваеннай справе і пачаў ваенны шлях ў вайне Аўстрыйскай імпэрыі супраць турак. Ужо маладым чалавекам ён часта бываў у Варшаве, стаўся вельмі блізкім чалавекам Станіславу Аўгусту. У 1789 г. кароль і Сэйм заклікалі яго на службу ў польскую армію. Разам з Касьцюшкам і трыма іншымі афіцэрамі Панятоўскі атрымаў званьне генэрал-маёра і камандваньне над дывізіяй, якая фармавалася ва Украіне. Але ён пасьпеў адыграць важную ролю ў падзеях, што разгарнуліся ў Варшаве. Падчас дэбатаў над Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай у каралеўскім замку, войскамі, што атачалі замак, камандваў менавіта генэрал Панятоўскі. Сам ён знаходзіўся з атрадам уланаў у зале паседжаньняў (каб змарнаваць спробы праціўнікаў Канстытуцыі сарваць яе прыняцьце). У войнах Рэчы Паспалітай супраць расейскіх агрэсараў генэрал Панятоўскі праявіў ваенны талент і асабістую адвагу. Як вядома, змаганьне народаў Рэчы Паспалітай скончылася паразай. Але ўсе чакалі далейшай магчымасьці ўдарыць па спрадвечнаму ворагу. Пасьля Тыльзіцкага міру ў 1806 г. французкія войскі занялі Варшаву, і Панятоўскі стаў на чале войскаў Варшаўскага княства. Далейшы ягоны баявы шлях прайшоў у хаўрусе з Напалеёнам, у агульным спадзяваньні адраджэньня Рэчы Паспалітай. Польскія эліты не забыліся свайго героя, які стаўся сымвалам змаганьня за вызваленьне айчыны ад маскоўскай акупацыі. У 1817 г. быў замоўлены помнік нацыянальнаму герою ў знакамітага на ўсю Эўропу дацкага скульптара Бэртэля Тарвальдсэна. Пластык зрабіў эскіз помніка на ўзор антычнай коннай статуі імпэратара Марка Аўрэлія, што дагэтуль стаіць на Капітоліі ў Рыме. У 1832 г. урэшце быў адліты помнік. Але пасьля паўстаньня 1830-31 гг. устанавіць яго ў Варшаве не дазвалялі акупацыйныя расейскія ўлады. Валеры Буйвал 18/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |