Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Лубянская “самадзейнасьць”

Увечары 9 траўня (на “День Победы”) у цэнтры Масквы адбылася “апазыцыйная акцыя”. Некалькі чалавек раптам выскачылі на праезжую частку вуліцы Цьверскай, разгарнулі доўгую расцяжку і запалілі банэры. На чорным фоне расцяжкі было напісана “Смерть кремлёвским оккупантам!” У Сеціве быў таксама выстаўлены “Зварот удзельнікаў акцыі “Сьмерць крамлёўскім акупантам”. Пацытаваць гэты “дакумэнт” цікава: “У Путина получилось то, что не удалось Гитлеру. Россия фактически стала колонией… А любой протест оккупанты нещадно карают… Согласны ли вы терпеть это дальше? Мы, радикальные гражданские активисты, — не согласны”.

Якія ж высновы робяць з сваіх пасылаў гэтыя “радыкальныя актывісты”? А вось якія: “Смерть узурпатору Путину! Россия будет свободной. Путин будет казнён”.

Што ж, крута замешана. Эсэрам, “Народнай Волі” і “Чорнаму перадзелу” такое ня сьнілася.

Праз некалькі хвілін да “актывістаў” наблізіліся паліцманы, адабралі ў іх расцяжку і павязалі. Потым некалькім “актывістам” далі суткі (ад 10 да 15) адміністрацыйнага арышту. Ніхто раней нічога пра іх ня чуў, невядомымі былі імёны гэтых “радыкалаў”. Дарэчы, беларусы, разглядаючы фотаздымкі з гэтай правакацыі ў Сеціве, апазналі сярод удзельнікаў такога Максіма Вінярскага. Гэты менскі маладзён, вядомы сваім удзелам у псэўдаапазыцыйных правакацыях на тэрыторыі Беларусі, ужо задзейнічаны “славнымі органамі” у Маскве (расьце па службе).

Кур’ёзнае, трэба прызнаць, маскоўскае наватарства. У нас яшчэ такога не было, каб пасярод сталіцы нехта патрабаваў сьмерці вышэйшаму начальству. Спадзяемся, што такога ў нас і ня будзе. Таму што маскоўская акцыя і яе ўдзельнікі-“радыкалы” выклікаюць пэўныя пытаньні. Купка людзей ставіць глабальныя лёзунгі, але нават ніяк не аформілася як групоўка або арганізацыя. У нас у Беларусі “грамадзянскімі актывістамі” звычайна “дэмСМІ” называюць асобаў, якія не прысьцёбнуты ні да якіх псэўдаапазыцыйных структурак. Класічным прыкладам гэтага амплуа быў сумна вядомы правакатар Слава Сіўчык.

Цяпер пытаньні наконт крыважэрных лёзунгаў маскоўскіх “радыкалаў”. Нават падчас жорсткіх Ангельскай і Французкай рэвалюцый вышэйшых асобаў судзілі, даказвалі іхную віну, зачытвалі прысуд, а ўжо потым вялі на пакараньне. Маскоўскія радыкал-дзеячы не абяцаюць Ул. Пуціну суда і вельмі празрыста заяўляюць пра пазасудовую расправу. Наогул ад усяго іхняга крыку, чорнай фарбы нагляднай агітацыі і мельцяшэньня з агнём у нармальных людзей павінны ўзьнікнуць выключна адмоўныя эмоцыі ў адносінах да гэтых дзеячаў, якія выскачылі аднекуль, як Піліп з канапель і закрычалі: “Сьмерць! Сьмерць!” Ды яшчэ зрабілі гэта на 9 траўня, у дзень, калі нармальныя людзі імкнуцца думаць пра мір. Зьдзіўляе таксама рэакцыя рэжыму, які “нешчадно карает”, паводле заявы “радыкалаў”. За заклікі да забойства (ды яшчэ вышэйшай службовай асобы краіны) “карнікі” пакаралі “рамантыкаў” банальнымі суткамі.

Акцыя ў цэнтры Масквы безумоўна была правакацыяй. Правакацыяй таго рэжыму, супраць якога нібыта выступалі ўдзельнікі. Змрочныя паяцы з сваёй чорнай расцяжкай павінны паказаць расейскаму грамадзтву, “якіх экстрэмістаў стрымлівае ўлада Пуціна”. Каб ні гэтая ўлада, то Расеі маўляў канец. Ну вось, “экстрэмістаў” лёгка разагналі, засьвяцілі іхны непрывабны выгляд, ачысьцілі вуліцу ў сьвяточны дзень.

Почырк добра знаёмы нам па канторскіх правакацыях, што ня раз наладжваліся ў Менску і іншых гарадах нашай краіны. Самая вялікая такая правакацыя ўдалася псэўдаапазыцыі 19 сьнежня 2010 года, калі падстаўныя псэўды завялі дзесяткі тысячаў беларускай патрыятычнай моладзі ў паліцэйскую пастку і пад удар дыктатуры.
Нельга ісьці за фальшывымі папамі-гапонамі. Заўсёды трэба прадумваць свае дзеяньні і пажадана параіцца з вопытнымі людзьмі. Ня трэба служыць расходным матэр’ялам для правакатараў.

Сяргей Камароўскі

18/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024