Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Генэраліха” альбо пачатак чарговага фарсу Апошнім часам на сцэне псэўдаапазыцыйнага тэатрыка назіраецца новае мельцяшэньне. Па сваёй абсалютнай неабгрунтаванасьці яно нагадвае гісторыю з апазыцыйнай кар’ерай расейскага генэрала В. Фралова. Зусім нечакана на пачатку 2000-х гадоў у “Нар. Волі” зьявілася інтэрв’ю з гэтым танкістам, які пасяліўся у нас у Менску пасьля выйсьця на пэнсію. Ён Рэйхстаг не штурмаваў, самым галоўным подзьвігам яго баявога шляху было знаходжаньне ў Вільні ў жніўні 1991 года, і яшчэ трэба разьбірацца з тым, што ён там рабіў з сваімі танкамі. Але ў першым інтэрв’ю свайго нечаканага зьяўленьня генэрал Фралоў не казаў пра танкі і вайну. Ён рэфлектаваў у меру сілаў, казаў, што “адчувае прыліў моцы”, што “перад ім раскрыліся прасторы”. Паступова “дэмСМІ” пачалі намякаць нам, што расейскі генэрал Фралоў мае прагрэсіўныя погляды і далучыўся да апазыцыі. З кожным месяцам тон гэтых намёкаў станавіўся ўсё больш пафасным. І нават дасягнуў апагея ў публічнай творчасьці аднаго менскага паэта, які зьнянацку назваў Фралова “беларускім Дэголям”. На працягу шэрагу гадоў генэрал засядаў у розных апазыц-камітэтах, падпісваў розныя адозвы (у асноўным заклікі ісьці на фальшавыя “выбары” рэжыму). Нікога не бянтэжыла, што сярод іншага гэты “Дэголь” ня слова ня ўмее (і ня хоча ўмець) па-беларуску. Дайшло да таго, што ў грамадзтве рассыпаліся гарохам гаваркія істоты, якія пачалі выступаць у розных кантэкстах: “Вы пытаецеся, хто сапраўдная асоба ў нашай апазыцыі, хто патэнцыйны лідэр? Гэта генэрал Фралоў!” Працягвалася гэта даволі доўга. А потым, неяк паміж дробнымі паведамленьнямі тая ж “Нар. Воля” зьмясьціла тэксьцік аб тым, як В. Фралоў паслаў апазыцыю падалей, бразнуў дзьвярмі і вярнуўся на службу да Лукашэнкі, дзе быў прызначаны яго дарадчыкам па космасу (?!). На гэта народны паэт Ляпіс-Трубецкой адрэагаваў двума вершамі. Першы вершык быў прысьвечаны апазыц-кар’еры генэрала: Гаўрыла меў штаны ў лампасах, Пасьля апазыц-адстаўкі зьявіўся такі вершык: Гаўрыла прымяраў скафандр, Мы згадваем усё гэта ў сувязі з падобным па стылю зьяўленьнем новай “зоркі першай вялечыні” на небасьхіле псэўдаапазыцыі. Вольга Карач вядомая выключна сваёй газэткай, якую пад яе друкуюць на тэрыторыі Расеі і возяць у Беларусь. “Русскоязычную” газэтку “Наш дом” раскідваюць па паштовых скрынях грамадзянаў рэжымныя паштовыя служачыя. У газэтцы В. Карач называецца “наш лідер” і ўсё прысьвечана легалізацыі нелегітымных лукашэнкаўскіх “выбараў” і “дэпутатаў”. Мадам даволі часта зьяўлялася на Радыё Свабода і Белсаце, удавала аўтарытэт. Гэтага нікога не зьдзіўляла, бо ці мала розных пустышак надзьмувалася з дапамогай згаданых “дэмСМІ”? Недзе ў мінулым годзе пачалася нейкая міжнародная раскрутка В. Карач. Яна то ў Стакгольме, то ў Празе, то ў Вільні. І паўсюль не спазьняецца, фатаграфуецца, робіць нават нейкія дэкларацыі. І вось 18 траўня рэсурс Тut.by ашчасьлівіў нас інтрэв’ю з В. Карач у амплуа кандыдаткі ў прэзыдэнты. Дакладней, рэсурс паведаміў пра яе намеры выставіцца на “наступных выбарах супраць Лукашэнкі”. Пачытаць гэты опус займальна і кур’ёзна. На самым пачатку падаецца тытулатура мадам. Дык у яе яна больш бліскучая, чым мэдалі на кіцелі ў В. Фралова. Вось бы каму камандваць танкавай арміяй! Вось дзе сапраўдная генэраліха. Яна і тактыку электаральных паводзін прадумала. Маўляў, у Лукашэнкі няма спосабу на кандыдата-жанчыну, да гэтага ён перамагаў толькі мужчын. Пра сваю праграму ў крэсьле прэзыдэнта В. Карач паведаміла наступнае: И что очень важно для левых – и для меня тоже очень важно, – что любые экономические реформы в Беларуси не должны проходить по принципу жесткой шоковой терапии. Я бы очень не хотела, чтобы, когда уйдет Лукашенко, в Беларуси образовалась армия безработных, которые в прямом смысле умирают от голода. Я бы не хотела такую радикальную шоковую терапию. Все-таки я женщина и прекрасно понимаю, что когда идет разговор про “дикий рынок”, который все урегулирует, то в первую очередь страдают социально незащищенные группы – молодежь, старики и, конечно, женщины. Поэтому когда в Беларуси будут проводиться любые экономические реформы, очень важно сделать так, чтобы как раз эти группы не пострадали. И не потеряли то, что им удалось скопить за последние годы. У нас уже было слишком много различных пертурбаций, экономических кризисов, скачков валют, чтобы мы еще проводили какие-то эксперименты на людях. И для левых это важно, для профсоюзов, например. В Беларуси должна быть свободная конкуренция, в Беларуси должен наступить свободный рынок, но мне бы хотелось видеть честные правила игры, максимальное внимание к вопросам коррупции и разных черных схем. Потому что я уверена, что когда Лукашенко уйдет, этих схем вылезет очень много. В то же время понятно, что государство не может регулировать все – ему придется отпускать сегмент за сегментом. (Канец цытаваньня). Гэта ж які інтэлект! Якая глыбіня думкі! Тут, прызнацца, каснаязычнаму В. Фралову вельмі далёка да такога жаночага цыцэронства. На нашых вачах адбываецца скачок з дробненькай прыватнай газэткі ў вялікую палітыку міжнароднага маштабу. Ведай нашых! Фанэрныя танкі псэўдаапазыцыі зноў запылілі на беларускіх дарогах. Апазыц-службісты надзяваюць свае парадныя мундзіры, начышчаюць бляхі і скрыпяць ботамі. На генэральскую лінейку яны выпускаюць новую фігуру: у профіль Жана Д’Арк, а ў фас Афіна Палада. Пачынаецца чарговы этап таго, што ў народзе называецца адназначна – “барба-халява”… Ян Булыга 21/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |