Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Жонка Ліцьвіненкі расчараваная пазыцыяй ураду Кэмэрана 18 траўня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Марына, удава памерлага супрацоўніка КГБ і ФСБ Аляксандра Ліцьвіненкі, абвінаваціла начальніка брытанскага МЗС Уліьяма Хэйга і прэм’ера Дэвіда Кэмэрана ў тым, што яны сабатуюць сьледства па высьвятленьню абставінаў сьмерці ейнага мужа – паведамляюць СМІ. Суддзя Робэрт Оўэн паінфармаваў, што выключыў з справы, пададзенай у судова-мэдычную экспэртызу (каранарны суд), доказны матэр’ял, зь якога вынікае, што за сьмерцю Ліцьвіненкі стаіць расейскі дзяржаўны апарат, у чым быў перакананы і сам Ліцьвіненка. Суддзя пастанавіў таксама засакрэціць сьледства ў частцы, у якой ставілася задача высьветліць, ці брытанская выведка (МІ6) магла запабегчы забойству. 43-гадовы Ліцьвіненка памёр у лістападзе 2006 г. у выніку атручваньня ізатопам палонія, які яму падалі ў гарбаце падчас спатканьня з былымі калегамі па службе ў гатэлі ў Лёндане. У Вялікай Брытаніі ён меў палітычны прытулак, а нязадаўга да сьмерці ён атрымаў брытанскае грамадзянства. Улады Расеі адмовілі брытанцам выдаць падазраваных у забойстве Андрэя Лугавога і Дзімітрыя Коўтуна. Ня маючы магчымасьці высьветліць праўду пра сьмерць Ліцьвіненкі шляхам крымінальнага сьледства, ягоная ўдава і яго сябры дамагаліся публічнага разьбіральніцтва ў судова-мэдычнай экспэртызе (каранарным судзе), якая разглядае справы, у якіх сьмерць не настала з натуральных прычын. З патрабаваньнем аб засакрэчваньне некаторых аспэктаў сьледства ў каранарным судзе выступіў у лютым на папярэднім этапе разьбіральніцтва начальнік брытанскага МЗС, якому падпарадкоўваецца выведка, з улікам інтарэсаў дзяржаўнай бясьпекі і патэнцыйнай шкоды для міжнародных адносін. – Вынікам рашэньня суддзі Оўэна ёсьць тое, што асобы, абвінавачаныя ў забойстве брытанскага грамадзяніна на вуліцах Лёндана пазьбегнуць пакараньня, а ўлады Расеі будуць мець магчымасьць схавацца за заслонай сакрэтнасьці, спасылаючыся на пастановы Уільяма Хэйга, якога падтрымаў прэм’ер Дэвід Кэмэран – заявіла Марына Ліцьвіненка. Яна нагадала, што “за апошні год паступала ўсё больш сігналаў аб тым, што Лёндан абраў шлях патаемнага палітычнага пагадненьня з Крамлём”. Ліцьвіненка зьвярнула ўвагу ў гэтым кантэксьце на ўсё больш цёплыя сустрэчы Хэйга зь ягоным расейскім калегай Сяргеям Лаўровым і на нядаўні візыт прэм’ера Кэмэрана ў Сочы, дзе ён размаўляў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным сярод іншага пра сытуацыю ў Сірыі. Пасьля той сустрэчы абодва бакі далі інфармацыю аб аднаўленьні супрацоўніцтва выведак, якое было спынена ў 2007 г. – Гэта чорны дзень для брытанскай юстыцыі, якая да гэтай пары карысталася шанаваньнем у сьвеце, і сумны прэцэдэнт для ўсіх тых, хто з такой вялікай адданасьцю імкнуўся дэмаскаваць злачынную змову, якая дзейнічае з падачы Крамля, – дала ацэнку Ліцьвіненка. Суддзя Оўэн прызнаў, што вынікам каранэрскага сьледства, прызначанага апошнім часам на пачатак кастрычніка, можа быць “няпоўны, памылковы і нават неадпаведны” вэрдыкт. Ліцьвіненка зьвярнулася пісьмова да суддзі Оўэна з заклікам, каб ён замест сьледства ў каранэрскім судзе распачаў бы публічнае разьбіральніцтва, падчас якога частка засакрэчанага матэр’ялу магла б разглядацца на закрытым паседжаньні. – Выглядае так, што брытанскі ўрад больш непакоіцца (пэрспэктывай) выкарыстаньня хімічнай зброі ў Сірыі, чым яе (фактычным) выкарыстаньнем на вуліцах Лёндана – пракамэнтаваў справу сябра Ліцьвіненкі Алекс Гольдфарб, аўтар кнігі “Сьмерць дысідэнта”, у выказваньні, працытаваным газэтай “Guardian”. – З другога боку, (засакрэчваньне і выключэньне з сьледства доказаў, якія паказваюць на ўдзел расейскай дзяржавы) зьяўляюцца фактам прызнаньня брытанскім урадам таго, што расейская дзяржава нясе віну (за забойства Ліцьвіненкі), таму што ў адваротным выпадку Лёндан не патрабаваў бы імунітэту для гэтай справы – зазначыў ён. Ліцьвіненка быў вядомым крытыкам кіраваньня Уладзіміра Пуціна, якога ён абвінаваціў сярод іншага ў забойстве апазыцыйнай журналісткі Ганны Паліткоўскай. Ён праводзіў таксама прыватныя рассьледваньні і зь ведама МІ6 быў кансультантам іспанскай выведкі ў справе расейскіх злачынных груповак на Ібэрыйскай паўвыспе. pap (Пераклаў з польскай В. Буйвал) Крыніца: 21/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |