Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Трывожна за Ўкраіну, задумаемся пра Беларусь 21 траўня славацкая газэта “SME” апублікавала арткул пад тытулам “Клічко ўжо мае роўныя дасягненьні з Януковічам”. Вось гэты артыкул: Калі б выбары адбываліся ў гэтыя выходныя, за Клічко і Януковіча прагаласавалі б роўна па 16 адсоткаў украінцаў. Кіеў. Вядомы на ўвесь сьвет украінскі баксёр і лідэр апазыцыйнай партыі Удар Віталі Клічко ўсё больш папулярны, і прэзыдэнтам яго абралі б ужо столькі ж украінцаў, колькі і цяперашняга кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча. У аўторак пра гэта падаў інфармацыю партал навінаў украінскай ангельскамоўнай газэты “Kyiv Post”. Калі б выбары адбываліся ў гэтыя выходныя, за Клічко і Януковіча прагаласавалі б роўна па 16 адсоткаў украінцаў, паводле апытаньня інстытута GfK. Клічко на працягу гадоў падтрымлівае ўвязьненую экс-прэм’ерку Юлію Цімашэнку. У выходныя ён разам з амаль 15 тысячамі дэманстрантамі пратэставаў супраць яе ўвязьненьня Пратэст адбыўся пасьля таго, як Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Стразбурзе на прыканцы красавіка вырашыў, што ўвязьненьне экс-прэм’еркі ў жніўні 2011 г. было незаконным. Клічко заявіў, што імкненьне ўкраінцаў далучыцца да Эўразьвязу да вызваленьня Цімашэнкі будуць толькі сном. “Як гэта можа стацца, калі ў нас ўсё яшчэ ёсьць палітвязьні?” – сказаў ён дэманстрацыі. Petit Press (Пераклаў з славацкай В. Буйвал) Гульня ў статыстыку сацапытаньняў у краінах з недэмакратычным рэжымам – ненадзейны занятак. Цалкам абапірацца на гэтыя дадзеныя нельга, бо маніпуляцыя з статыстыкай зьяўляецца любімай забавай усіх маніпулятараў. Гэта ж трэба, адвесілі, “як у аптэцы”, — па 16% кожнаму. Ды яшчэ “прызначылі выбары” на бліжэйшыя выходныя. Можа заходнікі і купяцца на такое, а мы лепш ведаем тэмпэрамэнт украінцаў: там на вайскавым крузе размова часам бывала кароткая і рэзкая, нават Хмяльніцкі пабойваўся, калі сечавікі зьбіраліся ў круг. Гэта вам не амэрыканскія “праймэрыз” (хаця і там бывае ўсялякае). Але мы пра іншае, больш грунтоўнае. Калі назіраць паведамленьні ў СМІ розных краін пра Ўкраіну, то складваецца наступнае ўражаньне. Што палітычнае змаганьне па ўсёй краіне адбываецца паміж Партыяй Рэгіёнаў Януковіча і некалькімі палітычнымі групоўкамі, сярод якіх найбольш на слыху два тытулы — “Удар” і “Свабода”. Зь януковіцкай партыяй усё больш менш вядома, падмаскоўская крэатура хоча і “крамлёўскую цнатлівасьць” захаваць і ў Эўропу прасунуцца (а ў прынцыпе галоўная яе задача – утрымацца ва ўладзе над вялікай і багатай рэсурсамі краінай). Што да двух згаданых тытулаў, то тут паўстаюць пытаньні. Можа ўсё ж баксёру арыентавацца на пэрспэктыву стаць міністрам спорту? А якія праграмы па эканоміцы, фінансах, культуры ў гэтых “партый”? Чаму галоўным пытаньнем зьяўляецца ўвязьненьне Цімашэнкі, постаці, вядомай сваёй мякка кажучы неадназначнасьцю? Мы памятаем, што магутны Народны Рух Украіны меў і сваю фізычна разьвітую моладзь, якая ўмела супрацьстаяць гвалту, і інтэлектуальную эліту, якая працавала над праграмамі і іх рэалізацыяй. А тут неяк усё ў асноўным спартоўцы, бойкі, супрацьстаяньні. Хто так па-майстэрску збочыў у гэтую каляіну палітычныя працэсы ва Ўкраіне? Ёсьць уражаньне, што інтэлектуальны ўзровень палітычнага змаганьня там хватка абніжаны. І ў цэлым пасьпяхова адпрацоўваецца праграма ўсенароднай палітычнай дэзарыентацыі. Нешта падобнае ва Ўкраіне назіралася ў 1917-20 гг., калі розныя “зялёныя” і іншыя атаманы так ускаламуцілі краіну, што на зьдзіўленьне ўсёй Эўропы каласальная дзяржава і шматмільённая нацыя ня здолелі вырвацца з маскоўскай няволі. Нам гэта жыцьцёва цікава, бо такую ж мадэль акупацыйныя структуры навязваюць беларусам. Вельмі важна сачыць за сымптомамі штучнага інтэлектуальнага ўпадку ў палітычнай сфэры, за ўзьнікненьнем кур’ёзных хімераў у нашай палітычнай прасторы. Адным з прыкладаў гэтага штукарства апошнім часам зьяўляюцца “народны рэфрэндум” ад “кампаніі грант-барцоў” і мішуровая пустышка гэндэрнай мадам В. Карач. Варта прыглядацца і быць абачлівымі. Сяргей Камароўскі 25/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |