Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўцы выстаўляюць напаказ нашае няшчасьце На поўным сур’ёзе маскоўская інтэрнэт-газэта Lenta.ru зьмясьціла “навіну зь Беларусі”. “Навіна” прысьвечана “дню піянэрыі, якога ўжо нідзе на планэце няма”. Маўляў, ёсьць толькі ў беларусаў. Вось гэтае паведамленьне: Всегда готовые 19 мая в Белоруссии отметили День пионерской дружбы. Несмотря на то что после распада СССР пионерское движение практически на всем постсоветском пространстве сошло на нет, в Белоруссии на сегодняшний день насчитывается более полумиллиона пионеров и октябрят, объединенных в три с половиной тысячи дружин. «Сохраняя лучшие традиции советской пионерии, овеянные духом дружбы, романтики, добрых дел, Белорусская республиканская пионерская организация стала современной, динамичной, привлекательной более чем для полумиллиона ребят, которые сегодня являются ее членами», — заявлял президент Белоруссии Александр Лукашенко в 2010 году, поздравляя республиканскую пионерскую организацию с 20-летием. За год до этого в пионеры была принята внучка белорусского лидера — Виктория. «Лента.ру» представляет галерею, посвященную пионерскому движению в Белоруссии. Фотографии Сергея Гудилина. Крыніца: lenta.ru/photo/2013/05//20/pioneer/#0 У “фотагалерэі” бачна, як акупанцкі небеларускі рэжым замбуе маскоўскім бальшавізмам нашых дзяцей. Гэта падаецца як “прагрэсіўнае прытрымліваньне лепшых традыцый”. Адчуваецца, што фатограф і маскоўская рэдакцыя хацелі б стварыць уражаньне, што ў нашай краіне ў моладзі не засталося ніякага духоўнага жыцьця, апроч гэтага навязанага піянэрскага сурагата. Цяжка глядзець на гэтыя фота. Маскве вельмі хацелася б, каб увесь сьвет паверыў, што наш народ з галавой акунуўся ў маскоўскі маразм і нават не спрабуе супраціўляцца. 25/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |