Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Расейцы любяць Брэжнева”

22 траўня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Леанід Брэжнеў – гэта лепшы кіраўнік у гісторыі Расеі – такую ацэнку былому сакратару Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза паставілі расейцы.

Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады апытаў грамадзянаў Фэдэрацыі пра ўсіх кіраўнікоў дзяржавы ад пачатку ХХ стагоддзя. Як тлумачыць газэта “Коммерсант”, апытаньне не ахапіла прэзыдэнтаў Расеі, якія былі пры ўладзе пасьля 2000 года, а менавіта Уладзіміра Пуціна і Дзімітрыя Мядзьведзева.

Расейцы станоўча ацанілі цара Аляксандра ІІ, Уладзіміра Леніна і Ёсіфа Сталіна. Аднак больш за ўсё галасоў атрымаў Леанід Брэжнеў, які кіраваў у Савецкім Саюзе ў 1964-1982 гадах. Вельмі нізкія ацэнкі атрымалі Міхаіл Гарбачоў і Барыс Ельцын.

Як патлумачылі сацыёлагі, бальшыня савецкіх кіраўнікоў асацыюецца ў расейцаў з посьпехамі і стабільнасьцю. А Міхаіла Гарбачова лічаць тым, хто зьнішчыў савецкую магутнасьць. Гады кіраваньня Барыса Ельцына лічаць пэрыядам хаосу і ўпадку дзяржавы.

Polskie Radio

(Пераклаў з польскай В. Буйвал)

Крыніца: www.rp.pl/artykul/11,1011843-Rosjanie-kochaja-Brezniewa.html

Зразумела, што ніякім “сацапытаньням” у гэбоўскай Расеі няма даверу. Канкрэтна няма даверу і “цэнтру Лявады”, які даўно ідэнтыфікаваны як інструмэнт лубянскага рэжыму. Але сама па сабе чарговая маніпуляцыя статыстыкай знакавая. Па ўсім сьвеце некалькі месяцаў таму праляцела зьвестка аб тым, што расейцы амаль пагалоўна абралі сваім сацыялагічным кумірам Сталіна. Мільёны людзей пачалі сьмяяцца, паказваць на расейцаў пальцам ды даваць адэкватныя камэнтары іхнай манеры думаньня і мэнтальнасьці. Шум доўга ня сьцішваўся. Ажно ў Крамлі-Лубянцы схамянуліся і далі “цэнтру Лявады” новую ўводную. У выніку лідэрам ХХ стагоддзя аказаўся “дарагі Леанід Ільліч”. Дысторцыя выпраўлена!

У прынцыпе нам, беларусам, абсалютна ўсё роўна, каго яны за ўсходняй мяжой лічаць геніямі і божышчамі і наколькі маскоўскія статыстыкі зьяўляюцца праўдзівымі. Будзем талерантнымі: няхай куражуцца, як ім хочацца. Няхай на Краснай плошчы паставяць маўзалей Чынгіс-хана (“ведь это же наша історія!”) і адбіваюць яму паклоны да гузоў на ілбах. Ёсьць толькі адна ўмова – ня лезьце да нас з сваімі ідаламі, пакіньце Беларусь у спакоі, не турбуйце наш народ. Жывіце сваім ардынскім укладам.

Валеры Буйвал

25/5/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2013
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024