Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
25 траўня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Нямцоў: Дыктатура ў Расеі больш сур’ёзная, чым у Беларусі. Вось гэты артыкул: Былы віцэ-прэм’ер Расеі Барыс Нямцоў заявіў, што Расея адыйшла ад дэмакратыі ў дыктатуру, і цяпер становішча ў краіне значна горшае, чымсьці ў Беларусі, — паведаміла эстонская газэта “Postimees”. “Напрыклад, у нас больш палітзьняволеных, чым у Беларусі. Здаецца, што дыктатура ў Расеі больш сур’ёзная, чым у Беларусі. Напрыклад, закон пра замежных агентаў. Аляксандр Лукашэнка нічога такога ня ўвёў,” – паведаміў Нямцоў на канфэрэнцыі ў Таліне. “Папулярнасьць Уладзіміра Пуціна ўпала і цяпер рэйтынг падымаюць з дапамогай пошука ворагаў. Галоўным унутраным ворагам, зразумела, зьяўляецца расейская апазыцыя. Я таксама зьяўляюся ворагам”, — сказаў Нямцоў. Паводле ягоных словаў, ворагам зьяўляецца таксама адзін з найбольш прыкметных апазыцыйных лідэраў Аляксей Навальны. “Супраць яго цяпер распачаты пяць судовых справаў, бо Пуцін яго баіцца па прычыне таго, што Навальны – адзін з лідэраў барацьбы з карупцыяй”. “Наступныя ўнутраныя ворагі – гэта недзяржаўныя арганізацыі. Пуцін ненавідзіць незалежныя аб’яднаньні. Напрыклад, Transparency International, якая дасьледуе ўзровень карупцыі ў многіх краінах, таксама абвешчана замежным агентам, гэта значыць, шпіёнам”, — сказаў Нямцоў. “У Пуціна няма сяброў”. LETA (Пераклаў з латышскай В. Буйвал) Крыніца: Не-е-е, таварыш Нямцоў, у Пуціна ёсьць сябры. Гэта Вы, згаданы Вамі Навальны і ўся маскоўская апазыц-камарылья. Зразумела, што гэта няшчырыя сябры, гатовыя ў любы момант здаць свайго Вялікага Сябра. Але сутнасьці справы гэта не мяняе. Менавіта фэномэн пад назовам “руская дэмапазыцыя” забясьпечыў выжываньне і ўмацаваньне гэбоўскага рэжыму ў Расеі, фэномэн, фактычна, выратаваў маскоўскую імпэрыю. На пачатку 1990-х Нямцоў, Хакамада і шэраг іншых “дэмакратаў” пайшлі ва ўладу, забясьпечыўшы гэбізму фальшывы выгляд плюралізма і дэмакратыі. Іх пратрымалі там нядоўга, а потым выкінулі назад – на падстаўныя ролі гукальшчыкаў ад “апазыцыі”. Нам Нямцоў і іншыя запомніліся візытамі ў Беларусь і дэманстрацыяй “расейскай салідарнасьці” з адыёзнымі асобамі кшталту Лябедзькі, Мілінкевіча і Вячоркі. Яны круцілі цёмныя палітычныя і фінансавыя гэшэфты разам з менскай псэўдаапазыцыяй. І шмат што з гэтых гэшэфтаў ужо раскрылася. Галоўным крымінальным дзеяньнем гэтай публікі ёсьць іхная актыўная мітусьня на лубянскіх выбарчых фарсах у Расеі і Беларусі. Нямцовы і іхныя сябручкі ў Менску прыклалі шмат намаганьняў, каб забясьпечыць антынародным рэжымам яўку выбаршчыкаў на ўчасткі. Як галасавалі гэтыя людзі, было няважна – галоўнае, што яны прыйшлі і зарэгістраваліся. Вынікам гэтых злачынных дзеяньняў псэўдаапазыцыі былі “элегантныя перамогі” Лукашэнкі і яго маскоўскіх адпаведнікаў. Пасьля гэтых “перамог” нямцовы вялі тысячы людзей пад лёзунгамі “Нас падманулі!” на бессэнсоўныя маршы, у тупікі і пад жорсткія ўдары дыктатуры. Дзіўным чынам нічога зь нямцовымі ніколі не здаралася. Яны дагэтуль ваяжыруюць па сьвеце і камфортна вяшчаюць на канфэрэнцыях, параўноўваючы маскоўскую і менскую дыктатуры. У Таліне (як і паўсюль) Нямцоў хлусіў і не дагаворваў. Ён не сказаў, што беларускай дыктатуры (“менш сур’ёзнай”) у прыродзе няма, а ёсьць васальны антыбеларускі рэжым, кіруемы Масквой. Праўду ён ніколі ня скажа. Чалавек на службе, служба ў яго такая. Ян Булыга 30/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |