Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
23 траўня дацкая газэта “Politiken” апублікавала артыкул пад тытулам “Забіты брытанскі жаўнер быў у Аўганістане”. Вось гэты артыкул: Брытанскі жаўнер, жорстка забіты пасярод вуліцы ў Лёндане мяркуемымі ісламістамі, быў 25-гадовым бацькам, які ваяваў супраць Талібана ў Аўганістане, паведаміла брытанскае міністэрства абароны. Засеклі насьмерць Брытанскае міністэрства абароны паведамляе, што сын 25-гадовага жаўнера мае два гады. У 2009 г. ён служыў у правінцыі Гэльман у Аўганістане. Брытанскія ўлады мяркуюць, што 22-гадовы і 28-гадовы, якія знаходзяцца ў арышце за жудаснае забойства жаўнера ў Лёндане, зьяўляюцца брытанскімі грамадзянамі нігэрыйскага паходжаньня. Абодва замяшаныя ў замаху, што адбыўся ў сераду, здаецца, былі хрысьціянамі, але навярнуліся на іслам, паводле паведамленьняў лёнданскіх СМІ. ritzau Крыніца: Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі рэкамэндавала брытанскім вайскоўцам не выходзіць па-за тэрыторыю вайсковых частак ва ўніформах – “каб не рызыкаваць”. І гэта на сваёй зямлі, у сваёй дзяржаве, у сваёй сталіцы! Здаецца, ніякі папулярны пісьменьнік брытанскай школы навуковай фантастыкі не дадумаўся б да такога сюжэта. Вось гэта science fiction! Малады жаўнер здаў дзяжурства і йшоў па вуліцы роднага горада дахаты, у сваю сям’ю. Яго па-зьверску забілі (робячы з гэтага публічнае шоў) асобы з брытанскімі пашпартамі ў кішэнях, якія размаўляюць на лёнданскім дыялекце. Што гэта, можа грамадзянская вайна? Усе, абсалютна ўсе разумеюць, што гэта нешта іншае. Гэта ёсьць вынік палітыкі “шматкультурнасьці” і “шматнацыянальнасьці”, разгорнутай па ўсёй Заходняй Эўропе 50 гадоў таму. Дзяржслужачыя высокага рангу краінаў Эўразьвязу прышлі тады да высновы, што “белыя павінны рабіць работу белую”, а “чорныя – чорную”. Выснова была зьвязана з канчатковым крахам каланіяльных імпэрый на пачатку 1960-х гадоў. Кіраўніцтва мэтраполій вырашыла замяніць каланіяльную эксплуатацыю заморскіх тэрыторый і народаў мадэльлю “хатняй эксплуатацыі” або “хатняга каланіялізма”. Нямногія дзяржаўнікі (такія, як Дэголь і Чэрчыль) заклікалі не рабіць гэтага, папярэджвалі пра сьмяротную небясьпеку засяленьня эўрапейскіх краін хрысьціянскай традыцыі мільёнамі чужынцаў, у якіх ёсьць свае айчыны і свае культурныя і рэлігійныя традыцыі. Ніхто не прыслухаўся да гэтых папярэджваньняў. У выніку, напрыклад, у ангельскім Бірмінгэме на 2 мільёны насельнікаў – траціна афра-азіяцкія “суайчыньнікі”. Лёндан даўно ўжо ператвораны ў нешта падобнае на Вавілон. Зьмяшаньне рас і традыцый прывяло не да абяцанай лібэраламі “інтэграцыі” і “мульцікультурнасьці” (“мульці-кульці”, як іранічна кажуць эўрапейцы), а да размываньня традыцыйнага ўкладу жыцьця карэнных народаў эўрапейскіх краін, да ўзаемнай нянавісьці і ўзаемнай сэгрэгацыі. Сярод іншага, значны адсотак экзатычных “суайчыньнікаў” ня ведаюць і не жадаюць ведаць дзяржаўную мову карэннага народа. Многія зь іх не працуюць і жывуць на шчодрыя сацыяльныя выплаты. Начхаць яны хацелі на “інтэграцыю”, яны заўяўляюць: “Гэта наша зямля!” Яны жывуць у сваіх кварталах і нават у гарадах і мястэчках, куды баяцца заходзіць эўрапейцы. Час ад часу ўспыхваюць крывавыя канфлікты, льецца кроў, гараць храмы, чуюцца праклёны. І гэта адбываецца ў нібыта мірнай Эўропе, дзе “усе маюць роўныя правы”. Цывілізаваныя эўрапейскія краіны павінны былі б аказаць дапамогу мусульманскім народам, якія змагаюцца за сваё – за веру, за вяртаньне на сваю зямлю, за культурнае існаваньне ў сваёй традыцыі на сваёй зямлі. Такім, напрыклад, народам, як чачэнскі і крымскататарскі. Але лібэральная хімера не заўважае гэтых народных драм. У яе ёсьць свае “прыярытэты”. Нэакаланіялісцкі кашмар працягваецца. Гэта ёсьць папярэджаньне нашаму народу. Засяленьне Беларусі мільёнамі агрэсіўных чужынцаў – кітайцамі і масквой – прывядзе да сьмяротнай пагрозы нашаму чалавечаму і нацыянальнаму існаваньню на нашай зямлі, да нянавісьці і гвалту. Трэба абараніць Айчыну ад арганізаванай антыбеларускім рэжымам навалы. Янка Базыль 30/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |